ЦЬЕТЭ́, Тыетэ (Tieté),
рака на ПдУ Бразіліі, левы прыток р. Парана. Даўж. 1130 км, пл. бас. 72 тыс. км². Вытокі ў гарах Сера-ду-Мар, каля ўзбярэжжа Атлантычнага ак.; цячэ па Бразільскім пласкагор’і, утварае парогі; перад вусцем — вадаспад Ітапура (выш. 22 м). Летнія паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 620 м³/с. У бас. Ц. вадасховішча, ГЭС. На Ц. г. Сан-Паўлу.
т. 17, с. 159
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)