рака ў Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Гаўя (бас.р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 96,2 км². Пачынаецца на ПнУ ад в. Брагі, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Гаўю за 1 км на З ад в. Васілевічы. На працягу 16,4 км (ад вытоку да в. Васілевічы) каналізаваная. Каля в. Чарнелі створана сажалка (пл. 0,21 км²).