ПРУ́ДКІН (Марк Ісаакавіч) (13.9.1898, г. Клін Маскоўскай вобл. —25.9.1994),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1961). Герой Сац. Працы (1989). Скончыў школу 2-й Студыі Маск. маст.т-ра (1920). З 1918 удзельнічаў у спектаклях гэтай Студыі і Маскоўскага Маст.т-ра. З 1924, у трупе Маск. маст.акад.т-ра (з 1989 Маск. маст.акад.т-ра імя А.Чэхава). Выконваў вострахарактарныя, сатыр. і камедыйныя ролі. Майстар пераўвасаблення. Стварыў шэраг драм. і глыбока псіхал. вобразаў. Сярод роляў: Дульчын, Круціцкі («Апошняя ахвяра», «На ўсялякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Шабельскі («Іванаў» Чэхава), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Шарвінскі («Дні Турбіных» М.Булгакава), Вронскі («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Фёдар Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), князь Абрэзаў («Жывы труп» Л.Талстога), Фігаро («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Хмелік («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1947, 1949. Дзярж. прэмія Расіі 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЛЯЖА́ЕЎ (Мікалай Аляксандравіч) (27.9.1877, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 26.5.1944),
расійскі і бел. хімік-арганік. Чл.-кар.Рас.АН (1933). Акад.Нац.АН Беларусі (1940, чл.-кар. 1936). Скончыў Варшаўскі ун-т (1900), у якім працаваў у 1912—15 (з 1913 праф.), з 1915 у Кіеўскім політэхн. ін-це, з 1924 у БДУ, з 1935 у БПІ. Адначасова ў 1931—33 дырэктар Ін-та хіміі АН Беларусі. Навук.працы пераважна па хіміі арган. кіслародзмяшчальных злучэнняў. Распрацаваў метад атрымання эпаксідных злучэнняў акісленнем алефінаў па падвойнай сувязі пераксідам бензаілу (рэакцыя П.; 1909), які выкарыстоўваюць у лабараторнай практыцы для сінтэзу вугляводаў, стэроідаў, ліпідаў і інш. прыродных злучэнняў. Прэмія імя А.М.Бутлерава Пецярбургскай АН 1912.
Тв.:
Органические перекиси и применение их для окисления непредельных соединений. Варшава, 1912.
Літ.:
Ахрем А.А., Прилежаева Е.Н., Мещеряков А.П. Жизнь и деятельность Н.А.Прилежаева // Журн. общей химии. 1951. Т. 21, вып. 11;
расійскі дзярж. і паліт. дзеяч, Акад.Рас.АН (1979, чл.-кар. з 1974), д-рэканам.н. Скончыў Маскоўскі ін-т усходазнаўства (1953). Працаваў у Дзярж. к-це СССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні (1953—62), газ. «Правда» (1962—70), Ін-це сусв. эканомікі і міжнар. адносін АНСССР (1970—77). Дырэктар ін-таў усходазнаўства (1977—85), сусв. эканомікі і міжнар. адносін (1985—89) АНСССР. У 1989—90 канд. у чл. Палітбюро ЦККПСС, старшыня Савета Саюза Вярх. Савета СССР. У вер.—ліст. 1991 першы нам. старшыні КДБ, у ліст. — снеж. 1991 дырэктар Цэнтр. службы разведкі СССР. Дырэктар Службы знешняй разведкі (1991—96), міністр замежных спраў (1996—98), старшыня ўрада (вер. 1998 — май 1999) Рас. Федэрацыі. Са снеж. 1999 кіраўнік фракцыі «Айчына — уся Расія» ў Дзярж. думе Расіі. Працы па эканам., сац.-паліт. гісторыі і міжнар. адносінах краін Б. Усходу. Дзярж. прэмія СССР 1980.
Тв.:
Анатомия ближневосточного конфликта. М., 1978;
Восток после краха колониальной системы. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЗІКАЎ (Віктар Мітрафанавіч) (н. 7.9.1928, в. Балотнікі Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф і культуролаг. Канд.філас.н. (1958), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў БДУ (1953). З 1957 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (у 1960—72 і ў 1987—96 заг. кафедры, у 1968—79 прарэктар). У 1979—87 рэктар Мінскага ін-та культуры. З 1987 у Бел.эканам. ун-це (у 1987—96 заг. кафедры). Навук.працы па гісторыі філасофіі і сацыялогіі, асветы і культуры Беларусі.
Тв.:
Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973 (у сааўт.);
Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г.Мн., 1985 (у сааўт.);
Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1993 (разам з У.У.Качаноўскім);
Кароткі філасофскі слоўнік. Мн., 1994 (у сааўт.);
Философия: Курс лекций. Мн., 1995 (у сааўт.);
Методологические и методические аспекты философской подготовки магистров. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛА́ВЫ.
Засн. ў 1962 на грамадскіх пачатках, адкрыты ў 1970 у г. Рагачоў Гомельскай вобл.Пл. экспазіцыі 212 м², больш за 16 тыс. адзінак асн. фонду (2001). Мае 5 аддзелаў (археал., гіст. мінулага, этнаграфічны, гісторыі Вял.Айч. вайны, пасляваенны), выставачную залу. Сярод экспанатаў каменная матыка, фрагменты ляпной і штрыхаванай керамікі 2—1-га тыс. да н.э., прылады працы, рыштунак конніка, ювелірныя ўпрыгожанні 11—12 ст. з раскопак археал. помнікаў на тэр. раёна; прадметы побыту, тканыя посцілкі і ручнікі канца 19 — пач. 20 ст. Аддзел гісторыі Вял.Айч. вайны знаёміць з ходам абарончых баёў у ліп.—жн. 1941, стварэннем і дзейнасцю падполля і партыз. руху, у т. л. прадметамі побыту і зброяй партызан, малюнкамі партыз. мастакоў С.Раманава і М.Ліпеня, матэрыяламі пра злачынствы ням.-фаш. захопнікаў, вызваленне горада і раёна ў 1944, аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі ў пасляваенны час. Музей праводзіць выстаўкі дзіцячага малюнка, нумізматычных калекцый, вышыванак мясц. майстрых, карцін мясц. мастакоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЬКО́ (Усевалад Пятровіч) (н. 24.1.1937, г. Шклоў Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рфіз.-матэм.н. (1985), праф. (1990). Скончыў Томскі ун-т (1962), дзе і працаваў. З 1972 у Магілёўскім аддзяленні Ін-та фізікі (з 1987 нам. дырэктара), з 1992 дырэктар Ін-та прыкладной оптыкі Нац.АН Беларусі. Навук.працы ў галіне інтэгральнай оптыкі, па вывучэнні фіз. асноў працэсаў фарміравання планарных аптычных хваляводаў, методыках і тэхналогіі стварэння кампазіцыйных асяроддзяў і суперструктур для оптаэлектронікі з новымі аптычнымі і фотаэл. ўласцівасцямі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Введение в интегральную оптику. Мн., 1975 (разам з А.М.Ганчарэнкам);
Кинетика процесса формирования планарных волноводов в стеклах электродиффузией серебра (разам з А.І.Вайцянковым) // Физика и химия стекла. 1986. Т. 12, № 6;
Квантово-размерные структуры селенид кадмия/полимер, изготовленные методом вакуумного испарения (разам з А.С.Барбіцкім, А.І.Вайцянковым) // Письма в ЖТФ. 1996. Т. 22, вып. 13.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЛАЎ (Васіль Васілевіч) (Фрыдрых Вільгельм 5.1.1837, Берлін — 12.5.1918),
расійскі ўсходазнавец-цюрколаг, этнограф і археолаг, прадстаўнік казанскай лінгвістычнай школы. Акад. Пецярбургскай АН (1884). Скончыў Берлінскі ун-т (1858). З 1858 у Расіі. У 1885—90 дырэктар Азіяцкага музея, з 1894 Музея антрапалогіі і этнаграфіі АН. Адзін з ініцыятараў стварэння і старшыня Рус.к-та па вывучэнні Сярэдняй і Усх. Азіі (1903—18). У 1860—70 у экспедыцыях па Алтаі, Сібіры, Казахстане і Сярэдняй Азіі сабраў матэрыял па мовах, фальклоры, этнаграфіі і археалогіі цюркскіх народаў. У 1891 кіраваў Архонскай экспедыцыяй АН (Манголія), у 1898 арганізаваў Турфанскую экспедыцыю (Цэнтр. Азія). Дэшыфраваў (адначасова з В.Томсенам) мову архона-енісейскіх надпісаў. Адзін з заснавальнікаў параўнальна-гіст. вывучэння цюркскіх моў. Аўтар фундаментальнай працы «Спроба слоўніка цюркскіх гаворак» (т. 1—4, 1882—1909), а таксама «Параўнальная граматыка паўночных цюркскіх моў» (т. 1, 1882), «Старажытнацюркскія надпісы Манголіі» (1894—95), «Уступныя думкі да апісання марфалогіі цюркскіх моў» (1911) і інш.
расійскі артыст эстрады. Нар.арт.СССР (1968). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Ленінградскі ін-тсцэн. мастацтваў (1935). Працаваў у ленінградскім Т-ры працоўнай моладзі, маскоўскім Т-ры імя Ленінскага камсамола, адначасова выступаў на эстрадзе (канферанс, інтэрмедыі). З 1939 артыст, з 1942 маст. кіраўнік Ленінградскага т-ра эстрады і мініяцюр (з 1948 Т-р мініяцюр); у 1983 на аснове трупы гэтага т-ра створаны Т-р мініяцюр пад кіраўніцтвам Р. ў Маскве (з 1987 т-р «Сатырыкон»). Выступаў з маналогамі, куплетамі, лірычнымі эпізодамі. Высокім майстэрствам вызначаліся створаныя Р. пластычныя, мімічныя, інтанацыйныя мініяцюры, у якіх ён у кожнай сцэне іграў некалькі роляў і дасягаў віртуознага майстэрства пераўвасаблення, трансфармацыі. Натуральную прастату выканання спалучаў з лірыкай, патэтыкай, гратэскам. Творчасці Р. прысвечаны тэлефільмы «Аркадзь Райкін» і «Людзі і манекены», у якія ўвайшлі інтэрмедыі і маналогі з розных яго праграм. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙНЕС ((Reines) Фрэдэрык) (16.3.1918, г. Патэрсан, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 26.8.1998),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1980), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1966). Замежны чл.Рас.АН (1994). Продкі Р. паходзілі з Беларусі. Скончыў Тэхнал.ін-т імя Стывенса (г. Хобакен, штат Нью-Джэрсі). З 1944 у Лос-Аламоскай нац. лабараторыі ў Нью-Мехіка, удзельнічаў у распрацоўцы і выпрабаваннях атамнай і ядз. зброі. З 1959 праф.Тэхнал. ін-та імя Кейса (г. Кліўленд), з 1966 Каліфарнійскага ун-та (г. Ірвін; у 1964—74 дэкан фіз. ф-та). Навук.працы па фізіцы элементарных часціц, фізіцы касм. прамянёў і нейтрына, радыебіялогіі. Зарэгістраваў электроннае антынейтрына ў выпрамяненні ад ядз. рэактара (1956, разам з К.Коўэнам), атм. нейтрына (1965) і ўсплескі нейтрына ад звышновай зоркі ў Вял. Магеланавым воблаку (1987). Эксперыментальна даказаў закон захавання барыённага зараду (1957). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з М.Л.Перлам).
Тв.:
Рус.пер. — Нейтрино: от полтергейста к частице // Успехи физ. наук. 1996. Т. 166, вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКІ́ЦКІ (Пётр Фаміч) (15.8.1903, в. Кустаўніца Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 21.10.1977),
бел. вучоны ў галіне генетыкі. Акад.АН Беларусі (1967), д-рбіял.н., праф. (1940). Засл. дз. нав. Беларусі (1973). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). З 1930 ва Усесаюзным ін-це жывёлагадоўлі, адначасова ў 1932—38 у Маскоўскім ун-це. З 1938 у Маскоўскім пушна-футравым ін-це (заг. кафедры, дэкан, нам. дырэктара), з 1949 у Комі філіяле АНСССР, з 1957 ва Усесаюзным ін-це навук. і тэхн. інфармацыі. У 1960—69 у БДУ (заг. кафедры), адначасова з 1965 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук.працы па пытаннях генетыкі колькасных прыкмет і генет. асноў селекцыі жывёл, радыяцыйнай генетыцы, выкарыстанні матэм. метадаў у біялогіі, філасофіі і гісторыі біялогіі. Сфармуляваў і эксперыментальна абгрунтаваў паняцце аб полі дзеяння гена. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Генетика. 4 изд. М., 1937;
Биологическая статистика. 3 изд. Мн., 1973;
Введение в статистическую генетику. 2 изд. Мн., 1978.