СЦЯКО́ЛЬНІКАЎ Аляксандр Фёдаравіч (н. 9.10.1952, с. Заворскла Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі. Д-р фіз.-матэм. н. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1974). З 1974 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1988—2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы плазмы, вакуумнай і плазменнай электроніцы, плазмахіміі, плазменных тэхналогіях. Распрацаваў абагульненую мадэль экстракцыі іоннага пучка з плазмы, развіў тэорыю іоннага кластэраўтварэння ў працэсе стымуляванага плазмай асаджэння плёнак крэмнію.
Тв.:
Граничное условие для электрического поля на движущейся поверхности раздела плазма — ионный пучок // Журн. технич. физики. 1983. Т. 53. №11;
Исследование динамики бесстолкновительного приэлектродного слоя пространственного заряда в плазме высокочастотного разряда // Физика плазмы. 1991. Т. 17. вып. 12.
т. 15, с. 316
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)