СТАЖА́РАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 12.12.1946, Ташкент),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі, радыяцыйнай і экалагічнай медыцыны. Д-р біял. н. (1987), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1971). З 1990 і з 1996 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). У 1993—96 у НДІ радыяцыйнай медыцыны (дырэктар). Навук. працы па пытаннях рэгуляторных механізмаў энергет. абмену ў клетках, малекулярных асновах і мед. наступствах уздзеяння малых доз радыяцыі. Даказаў існаванне бялку, падобнага да актыну мышцаў у мітахондрыях нямышачных клетак.
Тв.:
Выделение и характеристика актиноподобного белка митохондрий печени // Биохимия. 1984. Т. 49, вып. 11;
Некоторые тенденции в общесоматической заболеваемости населения Беларуси после катастрофы на ЧАЭС // Здравоохранение. 1996. № 5;
Экологическая медицина. Мн., 2001.
т. 15, с. 128
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)