СМІРНО́Ў Сяргей Сяргеевіч (16.9.1895, г. Іванава, Расія — 20.8.1947),

расійскі геолаг-мінералог. Акад. АН СССР (1943, чл.-кар. 1939). Скончыў Петраградскі горны ін-т (1919). У 1919—41 у Геал. к-це, адначасова праф. Ленінградскага горнага ін-та. З 1945 у Ін-це геал. навук АН СССР. Даследаваў рудныя радовішчы Урала, Забайкалля, Д. Усходу і ПнУ Расіі. Навук. працы па мінералогіі рудных радовішчаў і праблемах рудаўтварэння. Стварыў металагенічны кірунак у вучэнні аб карысных выкапнях. Дзярж. прэмія СССР 1946. Яго імем названы гара на п-ве Таймыр, пасёлак, радовішча алавяна-поліметал. руд у Прыморскім краі і мінерал смірнаўскіт.

Тв.:

Избр. труды. М., 1955;

Рудные месторождения и металлогения восточных районов СССР. М., 1962.

С.С.Смірноў (пісьменнік).
У.І.Смірноў.

т. 15, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)