СЛАІ́СТА-КУЧАВЫ́Я ВО́БЛАКІ [міжнар. назва Stratocumulus (Sc)],
воблакі ў выглядзе шэрых або белых (ці адначасова абодвух адценняў) слаёў і град, амаль заўсёды з больш цёмнымі часцінкамі, якія складаюцца з буйных акруглых або валападобных элементаў. Вертык. магутнасць невялікая, размешчаны на выш. да 2 км. Складзены з дробных кропель (пры адмоўных т-рах пераахалоджаных), зрэдку трапляюцца буйныя кроплі дажджу і ядры крупы, сняжынкі і снежныя камякі. Узнікаюць пры хвалевых рухах паветра, асабліва ў слаях інверсій і над падветранымі схіламі ўзвышшаў, пры турбулентным абмене, пры трансфармацыі воблакаў інш. тыпаў, асабліва кучавых і кучава-дажджавых. Часта трапляюцца адначасова з кучавымі воблакамі. Ападкі з большасці гэтых воблакаў не выпадаюць Гл. таксама Воблакі, Воблачнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ЖАЎ,
старажытны горад Полацкай зямлі. Упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1127—28 у сувязі з паходамі кааліцыі паўд.-рус. князёў на Полацкую зямлю «... а Всеволоду Олговичю провеле ити с своею братею на Стрежев к Борисову». Іпацьеўскі летапіс называе гэты горад яшчэ раз пад 1159: «Рогволод ... а Всеволоду да Стрежев». Аднак С. пакуль не лакалізаваны. Адны даследчыкі атаясамлівалі яго з в. Стрыжава Бешанковіцкага р-на. Аднак рэшткі ўмацаванага паселішча часоў Кіеўскай Русі тут не выяўлены. Другія шукалі С. на месцы сучаснага г.п. Стрэшын Жлобінскага р-на. У ім даследаваны 2 археал. помнікі 12 ст. Але гэты населены пункт размешчаны далёка ад паўд. мяжы Полацкай зямлі, што ставіць пад сумненне існаванне тут летапіснага С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПІ́ЛІШКАЎСКІЯ ВАЛУНЫ́,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1994). 3 валуны размешчаны на паўд. ускраіне в. Тапілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Шаравата-ружовы буйназярністы граніта-гнейс даўж. 3,7 м, шыр. 3,1 м, выш. 1,3 м, у абводзе 10,1 м, аб’ём 8 м³, маса 21 т. Шэры гнейс даўж. 3,7 м, шыр. 2,6 м, выш. 1 м, у абводзе 9,7 м, аб’ём 5,1 м³, маса 13,5 т. Ружавата-буры граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2—5 см) даўж. 3,7 м, шыр. 2,9 м, выш. 1,3 м, у абводзе 9,8 м, аб’ём 7,4 м³, маса 20 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. гадоў назад з Пд Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫТО́НЫ, уколы (Triturus),
род хвастатых земнаводных сям. сапраўдных саламандраў. 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. Жывуць у вадаёмах (у перыяд размнажэння) і на сушы ў вільготных (часта поймавых) мясцінах, у лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках. На Беларусі 2 віды Т.: звычайны, ці малы (T. vulgaris), і грабеньчаты (T. cristatus).
Даўж. цела да 18 см, хваста — блізкая да даўж. цела. Хвост сплюшчаны з бакоў, зверху і знізу мае скурыстую аблямоўку. Павекі развітыя. Зубы на абедзвюх сківіцах, паднябенныя зубы размешчаны радамі. Кормяцца дробнымі воднымі і сухапутнымі беспазваночнымі. Развіццё з ператварэннем. Пры неспрыяльных умовах метамарфозу часам назіраецца неатэнія. Лабараторныя жывёлы.
Э.С.Самусенка.
Трытоны: 1 — звычайны; 2 — грабеньчаты (а — самец; б — самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІКАЎКА́З (асецінскае Дзаўджыкаў),
горад, сталіца Паўн. Асеціі — Аланіі, у Расіі). Размешчаны на Паўн. Каўказе, на р. Церак. У 1931—44 і ў 1954—90 наз. Арджанікідзе, у 1944—54 — Дзаўджыкаў. Засн. ў 1784 як крэпасць для аховы Ваенна-Грузінскай дарогі, горад з 1860. 311 тыс.ж. (1999). Буйны прамысл. і культ. цэнтр Паўн. Каўказа. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне (электратэхн., прыладабудаванне, вытв-сць абсталявання для птушкафабрык і інш.), каляровая металургія (вытв-сць цынку, свінцу, медзі, кадмію, цвёрдых сплаваў і інш.), хім., лёгкая (дывановая, абутковая, трыкат., швейная), харчасмакавая, шкляная, дрэваапр. (мэблевая). 4 ВНУ. 4 тэатры, у т. л.рус. драмы (з 1869). Музеі: краязнаўчы (з 1897), маст., асецінскай л-ры. Суніцкая мячэць (1906—08). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУ́ТРАНЫЯ РАЎНІ́НЫ,
група акумулятыўных раўнін у цэнтр. частцы Паўд. Амерыкі. Размешчаны на месцы тэктанічнага прагіну паміж Бразільскім пласкагор’ем на У, Андамі на З і Патагоніяй на Пд ад 10° да 39°паўд. ш. Уключаюць раўніны Мамарэ, Пантанал, Гран-Чака, Міжрэчча і Пампу. Выш. ад 50 м на У да 600 м на З. Складзены з магутнай тоўшчы дэлювіяльна-алювіяльных адкладаў, сярод якіх выхады больш трывалых парод, што ўтвараюць падняцці выш. да 1200—1400 м; на Пд пашыраны лёсы. Характэрна паслядоўная змена занальных тыпаў ландшафтаў ад субэкватарыяльных лясоў і саваннаў на Пн, праз трапічныя рэдкалессі ў цэнтры да субтрапічных саваннаў, прэрый і стэпаў на Пд. Уздоўж рэк Парагвай і Парана — пояс забалочаных лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРА́РЭ (Harare),
горад, сталіца Зімбабве. Да 1982 наз. Солсберы. Адм. ц.прав.Усх. Машоналенд. Засн. ў 1890. 2 млн.ж. (1992). Размешчаны на плато Матабеле, на выш. 1473 м. Чыгункай звязаны з партамі Бейра і Мапуту (Мазамбік). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: харч., лёгкая, металургічная, цэментавая, хім., тытунёвая і інш.Ун-т. Цэнтр міжнар. канферэнцый. Музеі: каралевы Вікторыі, галерэя мастацтваў. Батан. сад. 2 кафедральныя -саборы.
Засн. ў 1890 як брыт. форт і названы імем Р.А.Т.Солсберы. З 1923 адм. цэнтр самакіравальнай калоніі Паўд. Радэзія. У 1935 атрымаў гар. права. З 1953 сталіца Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда. з 1964 — Радэзіі. з 1980 — Зімбабве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛЕ́БНАЕ ДРЭ́ВА,
віды роду Artocarpus сям. тутавых, што культывуюць у тропіках дзеля ядомых суплоддзяў. Са стараж. часоў на а-вах Малайскага архіпелага і Акіяніі вырошчваюць Х.д. звычайнае, або брэдфрут (A. altilis), у Паўд.Усх. Азіі — Х.д. джэк, ці джэкфрут (A. heterophyllus), з масай суплоддзяў 20—30 кг.
Аднадомныя дрэвы выш. 30—35 м. Лісце суцэльнае або лопасцевае. Дробныя аднаполыя кветкі сабраны ў суквецце з мясістай воссю, у тканку якой яны поўнасцю паглыблены. Пасля апладнення вось разрастаецца і ўтварае буйныя, масай 2—4 (30) кг, ядомыя суплоддзі, у вонкавым слоі якіх размешчаны ўласна плады — касцянкі з семем даўж. 2—3 см. Найб. каштоўныя безнасенныя (партэнакарпічныя) формы Х.д. Харч. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РЫ (ад грэч. choros хор) у архітэктуры, верхняя (на ўзроўні 2-га яруса) адкрытая галерэя ў інтэр’ерах храмаў, парадных залаў і інш.Размешчаны звычайна з зах. боку храма ці апяразваюць неф з паўд., зах. і паўн. бакоў. У сярэдневякоўі Х. прызначаліся для прадстаўнікоў вышэйшых слаёў грамадства, пазней на іх размяшчаліся музыканты, пеўчыя, арган. У хрысц. базіліках, раманскіх і гатычных храмах 13—15 ст. Х. — агароджаная балюстрадай галерэя паміж нефам і прэсбітэрыем насупраць гал. алтара. З сярэдзіны 15 ст. Х. размяшчалі пры ўваходзе ў храм, у правасл. храмах — над бабінцам. У пабудовах стылю класіцызму Х. мелі выгляд каланады, завершанай антаблементам і атыкавай сцяной.
Хоры Сафійскага сабора ў г. Полацк Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ КА́МЕНЬ, Кравец камень,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1990). Размешчаны за 500 м на З ад в. Вароніна Сенненскага р-на Віцебскай вобл., у пойме р. Абалянка. Валун буйназярністага ружавата-шэрага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату (авоіды ад 2 да 8 см у папярочніку). Даўж. 10,2 м, шыр. 6 м, выш. 2,7 м, у абводзе 26,4 м, аб’ём 60 м³, маса бачнай ч. каля 150 т. Ч.к. — другі па памерах ледавіковы валун на Беларусі. Формай нагадвае цэглу з акругленымі бакамі — класічны прыклад ледавіковай апрацоўкі. Прынесены ледавіком каля 20—17 тыс.г. назад з ПдЗ Фінляндыі. З валуном звязана шмат паданняў. У старажытнасці меў культавае значэнне.