УЛАДЗІКАЎКА́З (асецінскае Дзаўджыкаў),
горад, сталіца Паўн. Асеціі — Аланіі, у Расіі). Размешчаны на Паўн. Каўказе, на р. Церак. У 1931—44 і ў 1954—90 наз. Арджанікідзе, у 1944—54 — Дзаўджыкаў. Засн. ў 1784 як крэпасць для аховы Ваенна-Грузінскай дарогі, горад з 1860. 311 тыс. ж. (1999). Буйны прамысл. і культ. цэнтр Паўн. Каўказа. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне (электратэхн., прыладабудаванне, вытв-сць абсталявання для птушкафабрык і інш.), каляровая металургія (вытв-сць цынку, свінцу, медзі, кадмію, цвёрдых сплаваў і інш.), хім., лёгкая (дывановая, абутковая, трыкат., швейная), харчасмакавая, шкляная, дрэваапр. (мэблевая). 4 ВНУ. 4 тэатры, у т. л. рус. драмы (з 1869). Музеі: краязнаўчы (з 1897), маст., асецінскай л-ры. Суніцкая мячэць (1906—08). Турызм.
т. 16, с. 212
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)