рускі акцёр. Бацька В.М.Пашэннай. На сцэне з 1883. У 1884—89 працаваў у Т-ры Корша ў Маскве, з 1895 — у Т-ры Салаўцова ў Кіеве. Майстар пераўвасаблення. Сярод роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Васількоў («Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Мікіта («Улада цемры» Л.Талстога), Іванаў, Трыгорын («Іванаў», «Чайка» А.Чэхава), Барыс Гадуноў («Смерць Іаана Грознага», «Цар Барыс» А.К.Талстога) і інш.
Літ.:
Дорошевич В.М. Рошин-Инсаров // Дорошевич В.М. Рассказы и очерки. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬВІ́НІ (Salvini) Тамаза (1.1.1829, г. Мілан, Італія — 31.12.1915),
італьянскі акцёр. З акцёрскай сям’і. У 1842 дэбютаваў на прафес. сцэне. З 1843 у трупе пад кіраўніцтвам Г.Модэны, які паўплываў на яго творчасць. З 1860-х г. узначальваў свае трупы. Творчасці ўласцівы рамант. ўзнёсласць, гераічны пафас у спалучэнні з глыбокім пранікненнем у псіхалогію вобраза. Сусв. славу яму прынеслі выкананне гал. роляў шэкспіраўскай драматургіі: Атэла, Гамлет, Макбет, Кароль Лір у аднайм. п’есах. Сярод інш. лепшых роляў: Карада («Грамадзянская смерць» П.Джакамеці), Арасман («Заіра» Вальтэра). Аўтар мемуараў і тэарэт. артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕПАНКО́Ў Канстанцін Пятровіч (н. 3.6.1928, с. Печаскі Хмяльніцкай вобл., Украіна),
украінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1977). Скончыў Кіеўскі ін-ттэатр. мастацтва (1953). У 1955—68 у Кіеўскім т-ры імя Франко. Мастацтва С. адметнае псіхал. глыбінёй, вастрынёй і дакладнасцю малюнка ролі. З 1957 здымаецца ў кіно. Сярод лепшых роляў у кіно; Фёдар Лабачоў («Камісары», 1971), Фёдар Жухрай («Як гартавалася сталь», 1973), Каўпак («Дума пра Каўпака», 1974—78). Зняўся таксама ў фільмах: «Дзесяты крок» (1967), «Каменны крыж» (1968), «Сям’я Кацюбінскіх» (1971), «Мора» (1979), «Легенда пра княгіню Вольгу» (1983).
грузінскі скульптар. Нар. мастак Грузіі (1958). Правадз.чл.АМСССР (1970). Скончыў Тбіліскую АМ (1931). Аўтар манум., эпічных па вобразным ладзе твораў: фігура «Перамога» і статуя А.Цэрэтэлі на франтоне т-ра ў Чыятуры (1945—50), помнікі У.Леніну ў Тбілісі (1956), Калінінградзе (1958), Руставі (1961) і інш. Працаваў таксама ў жанры партрэта («Акцёр Э.Буш», 1966, і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1958.
В.Тапурыдзе. Перамога. Фігура на будынку Грузінскага драматычнага тэатра імя А.Цэрэтэлі ў г. Чыятуры. 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНТА́Н (Fontanne) Лін (6.12.1887—1983),
амерыканская актрыса. З 1905 у т-рах Англіі. З 1916 у ЗША, з 1924 вядучая актрыса т-ра «Гілд», з 1928 у т-рах Брадвея. Сярод роляў: Райна, Эліза («Зброя і чалавек», «Пігмаліён» Б.Шоу), Катарына («Утаймаванне свавольнай» У.Шэкспіра), Ніна Лідс («Дзіўная інтэрлюдыя» Ю.О’Ніла), Грушанька («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава), Клэр Цаханасян («Візіт старой дамы» Ф.Дзюрэнмата). У 1958 т-р «Глобус» у Нью-Йорку перайменаваны ў Т-р А.Ланта (акцёр і муж Ф.) — Л.Фантан.
мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр. Па паходжанні індзеец. З 1928 здымаўся ў кіно, пісаў сцэнарыі. Яго фільм «Марыя Кандэлярыя» (1944, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах) сведчыў пра нараджэнне новай самабытнай кінашколы. Выкарыстанне індзейскага нац. фальклору, спалучэнне прыгажосці і трагедыйнасці, пластычная выразнасць і жывапіснасць выяўлення ўласцівы яго фільмам «Пакінутыя» і «Бугамбілья» (1944), «Пепіта Хіменес» (1945), «Закаханая» (1946), «Жамчужына» (1946, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Рыо Эскандыда» (1948), «Сельская дзяўчына» (1949), «Дзень жыцця» (1950), «Чока» (1974), «Чырвоная зона» (1975), «Эротыка» (1978) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́П (Philipe) Жэрар (4.12.1922, г. Кан, Францыя —25.11.1959),
французскі акцёр. З 1942 у т-ры, у т. л. ў Нац.нар. т-ры пад кіраўніцтвам Ж.Вілара. З 1943 здымаўся ў кіно. Яго мастацтва адметнае гераічным пафасам у спалучэнні з рамант. меланхоліяй, тэмпераментам і пачуццём гумару. Зняўся ў фільмах «Ідыёт» (1946), «Пармскі манастыр» (1947), «Прыгажосць д’ябла» (1950), «Жульета, ці Ключ да сноў» (1951), «Начныя прыгажуні», «Фанфан-Цюльпан» (абодва 1952) і інш.Псіхал. складаныя вобразы стварыў у фільмах «Спадар Рыпуа» (1954), «Монпарнас, 19» (1957), «Гулец» (1958). Паставіў фільм «Прыгоды Тыля Уленшпігеля» (1957).
італьянскі кінаакцёр і рэжысёр, эстрадны спявак. У кіно з 1959. Яркі камед.акцёр, яму ўласцівы гумар, эксцэнтрычнасць, вострая пластыка: «Серафіна» (1968), «Блеф» (1976), «Утаймаванне свавольніка» (1981), «Ён горшы, чым я» (1985) і інш. Як рэжысёр дэбютаваў парадыйнай камедыяй «Супераграбленне ў Мілане» (1965). У сваіх фільмах выступае адначасова як выканаўца гал. роляў, аўтар музыкі і песень (мюзіклы «Юпі-Ду», 1975; «Джаан Он», 1986). У творчасці спалучае традыцыі неарэаліст. камедыі і італьян. фальклору з сучаснымі эстр. і танц. рытмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАС Міхаіл Яўхімавіч (н. 15.9.1935, в. Картынічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.акцёр, рэжысёр. Засл. работнік культуры Беларусі (1972). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна ў Маскве (1971). У 1965—90 рэжысёр Мазырскага нар.т-рагар. Дома культуры. Паставіў спектаклі «Раскіданае гняздо», «Паўлінка» Я.Купалы, «Партызаны», «Брама неўміручасці» К.Крапівы, «Людзі на балоце» паводле І.Мележа, «Трыбунал» А.Макаёнка, «Адкуль грэх?» А.Петрашкевіча, «Краіна Айгуль» паводле М.Карыма, «Прывітанне, сінічка!» Я.Стэльмаха, «Партрэт мадэмуазель Таржы» І.Ялагіна і інш. У спектаклях выконваў ролі.