возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка. За 24 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,3 км², даўж. 0,8 км, найб.шыр. 0,4 км. Пл. вадазбору каля 32 км². Злучана ручаём з воз. Зыкоўскае, на Пд выцякае ручай у р. Крашанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бельчыца, за 7 км на Пд ад Полацка. Пл. 0,31 км². Даўж. 0,72 км, найб.шыр. 0,48 км, даўж. берагавой лініі 1,88 км. Пл. вадазбору 13,8 км². Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, параслі лесам. Берагі сплавінныя. Выцякае р. Бельчыца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЧАВА,
возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дражбітка, за 30 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 0,28 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 3,5 м. Пл. вадазбору 2,75 км². Схілы катлавіны выш. да 4 м, берагі нізкія, забалочаныя, пад лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎШЧЫНА,
вёска ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., на р. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на З ад Полацка, 130 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Ветрына. 388 ж., 148 двароў (1994). Сярэдняя школа, 2 б-кі, Дом культуры, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГВАЛО́ДАВІЧЫ,
княжацкі род, прадстаўнікі якога ў 10—13 ст. валодалі Полацкаю зямлёю. Паходзяць ад полацкага князя Рагвалода, які загінуў разам з сынамі пры захопе ПолацкаУладзімірам Святаславічам. Нашчадкі Рагвалода ад яго дачкі Рагнеды Рагвалодаўны ў летапісах названы «Рагваложымі ўнукамі», у навук. л-ры ад імя сына Рагнеды Ізяслава іх называюць Ізяславічамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЗЯРЫ́Т,
у бел. мастацтве стараж. назва гравюры на медзі; тое, што афорт. На Беларусі вядомы з канца 16 — пач. 17 ст. Раннія М. на бел. тэмы заказваліся за мяжою (карта Полацкай зямлі, план Полацка, Рым, 1579; карта Вял.кн. Літоўскага, Амстэрдам, 1613). Адным з першых да М. звярнуўся Т.Макоўскі («Панегірык братоў Скарульскіх», Нясвіж, 1604, і інш.). М. стваралі браты А.Тарасевіч (ілюстрацыі да «Разарыума...», Аўгсбург, 1672) і Л.Тарасевіч («Партрэт Г.Зямлі», 1690-я г.), І.Шчырскі, М.Сімкевіч, а таксама замежныя гравёры, якія працавалі на Беларусі: К.Гётке, А. ван Вестэрфельд, П.Эгельхарт. У тэхніцы М. выконваліся панегірычныя гравюры, ілюстрацыі. У бел. кірылічнай кнізе да М. звярталіся С.Собаль (тытул «Актоіха», Кіеў, 1628), М.Вашчанка (ілюстрацыі да «Акафістаў і канонаў», Магілёў, 1693). У тэхніцы М. выконвалі таксама гар. краявіды Полацка, Магілёва, Гродна, Нясвіжа, нар. лубкі, экслібрысы. Іл.гл. таксама да арт.Афорт.
В.Ф.Шматаў.
Да арт.Медзярыт. Л.Тарасевіч. Партрэт Г.Зямлі. 1690-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІ́ЗНІЦА,
возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 20 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,23 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 17 м.
Схілы катлавіны разараныя, на ПнУ і З пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на З участкамі нізкія, забалочаныя. Злучана ручаём з возерам без назвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́РВІНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сосніца, за 34 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 1,63 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 1,6 км, найб.глыб. 22 м, даўж. берагавой лініі 9,45 км. Пл. вадазбору 5,5 км². Размешчана сярод невял. пясчаных узгоркаў, парослых рэдкім хмызняком і хвоямі. Берагі стромкія, месцамі спадзістыя. 2 невял. астравы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮДЗВІ́ШЧА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 24 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,25 км², даўж. 850 м, найб.шыр. 570 м, даўж. берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 2 км². Схілы катлавіны выш. да 7 м (на Пн і З невыразныя), пад хмызняком. Берагі нізкія, на З сплавінныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАЎНА,
вёска ў Беларусі, у Бабыніцкім сельскім савеце Полацкага раёна Віцебскай вобласці. За 30 км ад Полацка, 129 км ад Віцебска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Ветрына. 18 жыхароў, 10 двароў (1995).
Узнікла пасля 1521 на землях І.Р.Корсака, гараднічага полацкага, пазней мястэчка ў складзе Полацкага ваяводства. З 1552 дваром Арэхаўна, дзе было 50 сем’яў, валодаў сын Корсака Баркулаб.