по́лацка-кі́еўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́лацка-кі́еўскі по́лацка-кі́еўская по́лацка-кі́еўскае по́лацка-кі́еўскія
Р. по́лацка-кі́еўскага по́лацка-кі́еўскай
по́лацка-кі́еўскае
по́лацка-кі́еўскага по́лацка-кі́еўскіх
Д. по́лацка-кі́еўскаму по́лацка-кі́еўскай по́лацка-кі́еўскаму по́лацка-кі́еўскім
В. по́лацка-кі́еўскі (неадуш.)
по́лацка-кі́еўскага (адуш.)
по́лацка-кі́еўскую по́лацка-кі́еўскае по́лацка-кі́еўскія (неадуш.)
по́лацка-кі́еўскіх (адуш.)
Т. по́лацка-кі́еўскім по́лацка-кі́еўскай
по́лацка-кі́еўскаю
по́лацка-кі́еўскім по́лацка-кі́еўскімі
М. по́лацка-кі́еўскім по́лацка-кі́еўскай по́лацка-кі́еўскім по́лацка-кі́еўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

по́лацка-мі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́лацка-мі́нскі по́лацка-мі́нская по́лацка-мі́нскае по́лацка-мі́нскія
Р. по́лацка-мі́нскага по́лацка-мі́нскай
по́лацка-мі́нскае
по́лацка-мі́нскага по́лацка-мі́нскіх
Д. по́лацка-мі́нскаму по́лацка-мі́нскай по́лацка-мі́нскаму по́лацка-мі́нскім
В. по́лацка-мі́нскі (неадуш.)
по́лацка-мі́нскага (адуш.)
по́лацка-мі́нскую по́лацка-мі́нскае по́лацка-мі́нскія (неадуш.)
по́лацка-мі́нскіх (адуш.)
Т. по́лацка-мі́нскім по́лацка-мі́нскай
по́лацка-мі́нскаю
по́лацка-мі́нскім по́лацка-мі́нскімі
М. по́лацка-мі́нскім по́лацка-мі́нскай по́лацка-мі́нскім по́лацка-мі́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

по́лацка-ту́раўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́лацка-ту́раўскі по́лацка-ту́раўская по́лацка-ту́раўскае по́лацка-ту́раўскія
Р. по́лацка-ту́раўскага по́лацка-ту́раўскай
по́лацка-ту́раўскае
по́лацка-ту́раўскага по́лацка-ту́раўскіх
Д. по́лацка-ту́раўскаму по́лацка-ту́раўскай по́лацка-ту́раўскаму по́лацка-ту́раўскім
В. по́лацка-ту́раўскі (неадуш.)
по́лацка-ту́раўскага (адуш.)
по́лацка-ту́раўскую по́лацка-ту́раўскае по́лацка-ту́раўскія (неадуш.)
по́лацка-ту́раўскіх (адуш.)
Т. по́лацка-ту́раўскім по́лацка-ту́раўскай
по́лацка-ту́раўскаю
по́лацка-ту́раўскім по́лацка-ту́раўскімі
М. по́лацка-ту́раўскім по́лацка-ту́раўскай по́лацка-ту́раўскім по́лацка-ту́раўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Полацка-Сядлецкая чыгунка 3/82

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Гаўрыла з Полацка, гл. Цётка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Полацка-Лепельская бітва 1944 8/133, 266, 487—488

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«ПО́ЛАЦКА-ВІ́ЦЕБСКАЯ ДАЎНІНА́»

(«Полоцко-Витебская старина»),

выданне Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Выйшла 3 т. (т. 1, 1911; т. 2, 1912; т. 3, 1916; усе ў Віцебску). Асн. тэматыка — гісторыя Полацка-Віцебскага краю 9—19 ст. і дакументы аб вайне 1812. Надрукаваны артыкулы А.П.Сапунова «Гістарычны нарыс Віцебскай Беларусі» (т. 1), «Сказанні ісландскіх ці скандынаўскіх саг аб Полацку, князях полацкіх і р. Заходняй Дзвіне» (т. 3), Дз.С.Леанардава «Полацкі князь Усяслаў і яго час» (т. 2, 3), П.​М.​Красавіцкага «Помнікі царкоўнай даўніны Полацка-Віцебскага краю і іх захаванне» (т. 1), І.​Я.​Мітрошанкі «Езуіты ва ўсходняй частцы Беларусі з 1579 да 1772 года» (т. 2) і інш. Пра падзеі вайны 1812 на Віцебшчыне змяшчаліся матэрыялы, якія захоўваліся ў Віцебскім губ. архіве, асабістых архівах нашчадкаў удзельнікаў тых падзей і з інш. крыніц. У выданні асвятляліся падзеі навук., культ. і грамадскага жыцця Віцебшчыны. Рэгулярна змяшчаліся справаздачы пра дзейнасць мясц. архіўнай камісіі.

М.​Ф.​Шумейка.

т. 12, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Полацка-Лепельская партызанская зона 8/167, 172, 178, 185—186, 198, 203, 205, 209, 260, 277; 10/522; 12/168, 176

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛАЦКА АБАРО́НА 1563.

Адбылася ў час Лівонскай вайны 1558—83 супраць рас. войска. 31.1.1563 Полацк быў абложаны больш як 60-тысячнай арміяй цара Івана IV Грознага. Горад абараняў гарнізон (у т. л. некалькі польскіх і нанятых ням. рот), полацкая шляхта, гараджане на чале з ваяводам С.Давойнам. 5 лют. Іван IV зрабіў спробу захапіць умацаваны Вял. пасад, але быў выбіты з яго. 8 лют. ўмацаванні пасада былі разбураны артабстрэлам. Давойна адвёў свае сілы ў Верхні замак, а Вял. пасад загадаў падпаліць. 9 лют. рас. войскі захапілі пасад і пачалі артабстрэл замка з усіх бакоў. Абложаныя рабілі вылазкі, але яны не прынеслі рашучага поспеху. 15 лют. Давойна згадзіўся здаць замак і прыбыў у стаўку цара. Але і пасля гэтага некат. абаронцы працягвалі супраціўленне, ім было дазволена з маёмасцю і зброяй без перашкод пакінуць Полацк. Горад быў разрабаваны, шмат гараджан і шляхты выведзена ў палон. Захоп Полацка — буйнейшая перамога Маскоўскай дзяржавы ў вайне, якая значна пагаршала паліт. становішча ВКЛ, выклікала шырокі міжнар. рэзананс і прыспешыла заключэнне Люблінскай уніі 1569 паміж ВКЛ і Польшчай.

В.​С.​Пазднякоў.

т. 12, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛАЦКА АБАРО́НА 1941,

абарончыя баі сав. войск супраць ням.-фаш. захопнікаў 27 чэрв. — 15 ліп. ў Вял. Айч. вайну. Вялася 6 дывізіямі 22-й арміі (ген.-лейт. Ф.​А.​Ершакоў) Зах. фронту. Лінія абароны праходзіла на рубяжы Дзісна—Ула з уключэннем дотаў Полацкага ўмацаванага раёна, які абараняла 174-я стралк. дывізія (камбрыг А.​І.​Зыгін, з 29 чэрв. нач. Полацкага баявога ўчастка). У паласе 260 км гітлераўцы сканцэнтравалі 16 дывізій. Насельніцтвам Полацка былі падрыхтаваны траншэі і абарончыя ўмацаванні, створаны ахоўны батальён, пярэдні край абароны быў умацаваны процітанк. збудаваннямі. З 29 чэрв. пачаліся масіраваныя атакі на горад, з 3 ліп. — бамбардзіроўкі. З боку Даўгаўпілса і Маладзечна былі затрыманы гал. калоны ворага, 6 ліп. адкінуты на паўд. бераг Зах. Дзвіны з вял. стратамі тэхнікі часці 3-й танк. групы Гота. 7—9 ліп. ў абыход умацаванага раёна абарона месцамі была прарвана, стварылася пагроза акружэння полацкага гарнізона. У ноч на 16 ліп. Зыгін пачаў выводзіць дывізію з акружэння і 20 ліп. прарваў яго, збярогшы людзей і тэхніку. П.а. затрымала прасоўванне захопнікаў на У больш як на 2 тыдні, што паспрыяла зрыву гітлераўскага плана «маланкавай вайны».

Літ.:

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С. 500.

т. 12, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)