гідралагічны заказнік на тэр. Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. Створаны ў 1968 як заказнік рэсп. значэння для захавання ў натуральным стане балотнага масіву з тыповай для міжрэччаў стратыграфіяй тарфянікаў. Пл. 4286 га (1997). Размешчаны на Цэнтральнабярэзінскай раўніне і займае ч. Друць-Бярэзінскага міжрэчча. Размешчаны на вярховым балоце. У цэнтры пераважаюць хваёва-кусцікавыя раслінныя асацыяцыі, у паўн.ч. — градава-багнавыя комплексы расліннасці. На ўскраінах пашыраны хваёва-бярозава-пушыцава-сфагнавыя асацыяцыі. На мінер. участках пераважаюць бярозава-асінавыя лясы. У флоры заказніка каля 100 відаў раслін, у т. л. ахоўныя чубатка пустая і зубніца клубняносная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ,
гідралагічны заказнік у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Створаны ў 1979 як азёрны заказнік з мэтай захавання эталоннага па чысціні возера і яго насельнікаў. Пл. 950 га (1995). Размешчаны на ПнУ Свянцянскіх град, на водападзеле Балтыйскага і Чорнага мораў. Уключае воз. Белае ў бас.р. Шоша і прылеглую тэрыторыю ў межах вадазборнай плошчы. У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, акунь, краснапёрка, верхаводка; па берагах пасяленні баброў. Пашыраны мох фантыналіс — адзін з рэдкіх для Беларусі відаў воднай флоры (утварае плаваючыя дзярнінкі). На Пд пераважна хваёвыя лясы, на ПдЗ і З трапляюцца ельнікі. Лясістасць 90%. На ПнУ асобныя ўчасткі хваёва-яловых лясоў, уздоўж азёрнага берага курціны шэраалешнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫГАНАШЧА́НСКАЕ,
гідралагічны заказнік у Івацэвіцкім, Ляхавіцкім і Ганцавіцкім р-нах Брэсцкай вобл.Засн. ў 1968 з мэтай захавання ў натуральным стане асн.ч.Выганашчанскага балота, якое рэгулюе жыўленне Шчары, Грыўды, Цны і інш. рэк, азёр Выганаўскае і Бабровіцкае. Пл. 43 тыс.га (1996). Уключае тэр. Івацэвіцкага і Целяханскага лясгасаў. Знаходзіцца на водападзеле Балтыйскага і Чарнаморскага басейнаў. Большая ч.тэр. — нізінныя і пераходныя палескія балоты. На ўчастках лесу пераважаюць хвоя, бяроза, астраўкамі растуць вольха, асіна, таполя, вярба, дуб, клён і вяз. У флоры каля 250 відаў раслін, у т. л. рэдкія віды: бяроза нізкая, маруна веснавая, цэфалазіела чырванаватая і інш., занесеныя ў Чырв. Кнігу Беларусі каўлінія малая і мякатніца адналістая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРА́НКА,
гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл. Створаны ў 1996 з мэтай стабілізацыі гідралагічнага рэжыму рэк Нёман і Уша. Пл. 3107 га.
Асн. ч. займае тарфяное радовішча Воўчае балота. На астатняй тэрыторыі рэльеф спадзісты, на краявых участках сярэднеўзвышаны, месцамі перасечаны рэкамі, лагчынамі, ярамі. Пераважаюць хвойнікі імшыстыя і чарнічныя. Ельнікі, беразнякі, чорнаалешнікі; участкі дубу, клёну. Травяністыя расліны купальнік горны, кураслеп лясны, лінея паўночная, сон лугавы, валжанка двухдомная, шалфей лугавы занесены ў Чырв. кнігу. У фауне: лось, алень, казуля, дзік, заяц русак і бяляк, куніца, ліс, андатра, норка, выдра, глушэц, цецярук; барсук, сіпуха, пустальга звычайная, бусел чорны і чайка малая занесены ў Чырв. кнігу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЭ́РВАЧ,
гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Докшыцкім і Глыбоцкім р-нах Віцебскай вобл.Засн. ў 1997 для стабілізацыі гідралаг. рэжыму воз. Сэрвач, р. Сэрвач і яе прытокаў, аховы унікальных прыродна-расл. балотных комплексаў. Пл. 9068 га. У рэльефе гал. месца займае нізіна з марэннымі і камавымі ўзгоркамі, западзінамі, лагчынамі. Глебы ў асн. тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і дзярновыя, частка іх моцна завалунена. Стракатая расліннасць, у асн. балотныя асокі, брыевыя імхі, ёсць насякомаедныя расліны (расянка круглалістая і адваротнаяйцападобная), шмат лек. і дэкар. відаў. Лясная расліннасць з елкі, хвоі, бярозы павіслай і пушыстай, вольхі чорнай, шэрай і інш. У Чырв. кнізе цынклідыум стыгійскі, ласняк Лёзеля, пустапялёснік зялёны, сон лугавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНЯ,
гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл.Засн. ў 1968 з мэтай захавання ў натуральным стане балотнага масіву Ельня і характэрнай для яго расліннасці. Пл. 23,2 тыс.га (1997). Размешчаны на Полацкай нізіне. У межах заказніка каля 30 дыстрофных азёр, у т. л. Ельня, Доўгае, Чорнае. Асн. тэрыторыя — хмызнякова-сфагнавае балота прыбалт. тыпу. У балотнай расліннасці пераважаюць хваёва-кусцікава-сфагнавыя, кусцікава-сфагнавыя, бярозава-палітрыхавыя згуртаванні, выразныя градава-мачажынны і градава-азёрны раслінныя комплексы. На мінеральных «астравах» лясная расліннасць: ельнікі сніткавыя, бярэзнікі вейнікавыя, чорнаалешнікі прыручайна-травяныя і інш. У флоры заказніка каля 300 відаў раслін. Трапляюцца рэдкія ахоўныя віды раслін (чубатка пустая, бяроза карлікавая, марошка, шпажнік чарапіцавы) і жывёл (гагара чорнаваллёвая, дзербнік, журавель шэры, курапатка белая і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́КШТЫ,
гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл.Засн. ў 1996 з мэтай стабілізацыі гідралагічнага рэжыму ў бас.р. Страча і захавання ў натуральным стане унікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 5603 га. Цэнтрам з’яўляюцца азёры Вял. і Малыя Швакшты, катлавіны якіх запоўнены магутнымі адкладамі высакаякасных сапрапеляў. Рэльеф нізінны, шмат балот. Лясы займаюць больш за 60% тэр.: хвойнікі (55%), драбналістыя (28%), ельнікі (17%). У Чырв. кнізе: тайнікі сэрцападобны і яйцападобны, ладдзян трохнадрэзаны, ятрышнік дрэмлік, пустапялёснік зялёны, асака птушканожкавая, марошка прысадзістая, бяроза карлікавая. У фауне 129 відаў наземных пазваночных, гняздуецца 10 відаў птушак, што ў Чырв. кнізе: чайка малая, гогаль звычайны, бугай вялікі, журавель шэры, кулон вялікі, сава балотная і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КАЕ,
гідралагічны заказнік рэсп. значэння на тэр. Пружанскага р-на Брэсцкай і Свіслацкага р-на Гродзенскай абласцей. Створаны ў 1968 з мэтай зберажэння ў натуральным стане асн.ч.Дзікага балота, а таксама для падтрымання гідралагічнага рэжыму прылеглай ч.Белавежскай пушчы. Пл. 7,4 тыс.га (1997). Знаходзіцца ў межах Нарава-Ясельдзінскай раўніны. Займае ч.стараж. праточнай даліны на водападзеле Балт. і Чарнаморскага басейнаў. У флоры заказніка больш за 150 відаў, ёсць рэдкія ахоўныя віды: арніка горная, венерын чаравічак сапраўдны, зубніца клубняносная, лілея-саранка і інш. Тарфяныя паклады сярэдняй глыб. 1,4 м пераважна з драўнянага (найчасцей бярозавага) торфу, укрытага асаковым і часткова асакова-гіпнавым. У глыбокіх западзінах сапрапелі (магутнасць пластоў да 0,6 м). На балотным масіве зрэдку трапляюцца мінер. «астраўкі» з шыракалістых і шыракаліста-хвойных лясоў. П.І.Лабанок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РА,
частка акіяна, больш-менш аддзеленая ад яго сушай або ўзвышэннямі падводнага рэльефу. Адрозніваецца ад адкрытай ч. акіяна пераважна наяўнасцю ўласнага гідралагічнага і кліматычнага рэжымаў. На Зямлі каля 60 мораў. Паводле ступені адасобленасці ад акіяна і асаблівасцей гідралагічнага рэжыму М. падзяляюцца на ўнутраныя ўскраінныя моры і міжастраўныя моры, паводле геагр. становішча — на міжмацерыковыя моры і ўнутрымацерыковыя моры. Ад замкнёнасці М. сушай залежаць гідралагічны рэжым, салёнасць вады, сезонныя ваганні т-ры паветра і вады на паверхні М. Перавага цыкланічных вятроў над М. абумоўлівае перавагу ў іх цыкланічных цячэнняў. Арганічны свет М. больш разнастайны і багаты эндэмікамі, чым у адкрытых частках акіяна. Часта ўмоўна М. называюць таксама асобныя адкрытыя часткі акіяна, якія вызначаюцца пэўнымі асаблівасцямі (Саргасава м. ў Атлантычным ак. з вял. масай водарасцей — саргасаў), асобныя вадасховішчы (Мінскае м.), і, наадварот, некаторыя М. называюць залівамі (Мексіканскі, Гудзонаў, Персідскі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЖБА НАДВО́Р’Я,
сістэма забеспячэння інфармацыяй насельніцтва і розных галін нар. гаспадаркі аб стане надвор’я і прагнозамі надвор’я. Выкарыстоўвае звесткі рэгулярных назіранняў метэаралагічных станцый, гідралагічных станцый, метэаралагічных пастоў, аналагічную інфармацыю ад інш. рэгіёнаў, а таксама вынікі радыёзандзіравання атмасферы, назіранні метэаралагічных спадарожнікаў і радыёлакатараў. Усю інфармацыю наносяць на сінаптычныя карты, якія з’яўляюцца гал. крыніцай для складання прагнозу надвор’я. Інфармацыя аб стане надвор’я, прагнозы і штармавыя папярэджанні перадаюцца зацікаўленым арг-цыям, распаўсюджваюцца праз радыё, тэлебачанне і друк. С.н. забяспечвае таксама нар. гаспадарку звесткамі аб ступені спрыяльнасці будучага надвор’я для развіцця с.-г. культур, правядзення с.-г. работ (гл.Аграметэаралагічны прагноз), аб узроўнях вады на рэках і вадаёмах і прагнастычным развіцці гідралаг. працэсаў‘(гл.Гідралагічны прагноз). Існуе амаль ва ўсіх краінах. Міжнар. супрацоўніцтва ажыццяўляецца з дапамогай сусв. С.н. На Беларусі засн. ў 1924 Функцыі С.н. выконвае Рэсп. гідраметэаралагічны цэнтр.