бел. і ўкр.гісторык. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це (з 1916), скончыў Кіеўскую вайск. школу (1918). У 1918 прыняў грамадзянства БНР. З 1921 працаваў ва Укр.АН. Супрацоўнічаў з бел.час. «Полымя», Інбелкультам і Бел.АН. З 1933 праф. Нежынскага пед. ін-та. Абвінавачаны ў бел. і ўкр. «бурж. нацыяналізме» і звольнены. З канца 1930-х г. працаваў у Смаленску. У час Вял.Айч. вайны жыў на Украіне. З 1944 у Зах. Германіі, затым у ЗША. У 1950-я г. працаваў у цэнтры па вывучэнні СССР у Вашынгтоне. Вывучаў гісторыю Беларусі і Украіны 16—17 ст.; супрацоўнічаў з Бел. ін-там навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Аўтар прац пра сав. арбітраж і гістарыяграфію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАЦЫЯ́НСКІ (Мікалай Паўлавіч) (кастр. 1886, г. Скапін Разанскай вобл., Расія — 4.11.1945),
расійскі гісторык-медыявіст. Скончыў Казанскі ун-т (1910), выкладаў у ім (1910—20, з 1917 праф.). З 1920 у Ін-це гісторыі пры Маскоўскім ун-це (пазней Ін-т гісторыі АНСССР), Маскоўскім аддзяленні Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры. Аўтар прац «Парыжскія рамесныя цэхі ў XIII—XV ст.» (1911), «Французская вёска XII—XIV ст. і Жакерыя» (1935), «Нямецкі «Drang nach Osten» у фашысцкай гістарыяграфіі», «Барацьба славян і народаў Прыбалтыкі з германскай агрэсіяй у сярэднія вякі» (1943), «Карл Вялікі і славяне», «Дзейнасць Канстанціна і Мяфодзія ў Вялікамараўскім княстве» (абедзве 1945) і інш. Пераклаў на рус. Мову адну з варварскіх праўд — Салічную (1913).
Тв.:
Из социально-экономической истории западно-европейского средневековья: Сб. ст.М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́БЕР (Аляксандр Андрэевіч) (1.4.1902, с. Каменка Чаркаскай вобл., Украіна — 16.6.1971),
савецкі гісторык-усходазнавец і грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1966). Праф. (1935), д-ргіст.н. (1943). Скончыў Маскоўскі ін-т усходазнаўства (1925). Працаваў у ін-тах гісторыі (1938—45, 1957—68), усеагульнай гісторыі (з 1968) і ўсходазнаўства (1950—56, у 1954—56 дырэктар) АНСССР. Выкладаў у Маскоўскім ун-це (з 1937) і Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС (з 1946). Чл.Гал. рэдакцыі Сав.гіст. энцыклапедыі (з 1958). Гал. рэдактар час. «Новая и новейшая история» (1956—62). Віцэ-прэзідэнт (з 1965) і прэзідэнт (з 1970) Міжнар.к-тагіст.навук. Аўтар прац па гісторыі краін Паўд.-Усх. Азіі; адзін з аўтараў падручнікаў па гісторыі краін Азіі і Афрыкі для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВІН (Мікалай Фёдаравіч) (8.12.1837, с. Карытава Пскоўскай вобл., Расія — 25.6.1904),
расійскі ваен.гісторык. Акад. Пецярбургскай АН (1890). Ген.-лейт. (1888). Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію (1862). З 1869 служыў пры Гал. штабе для ваен.-гіст. работ. Чл.Ваен.-вучонага к-та (з 1882) і Імператарскага рус.гіст.т-ва (з 1884), вучоны сакратар Пецярбургскай АН (з 1893), рэдактар час. «Русская старина» (з 1896). Складальнік і рэдактар зб-каў дакументаў «Айчынная вайна ў пісьмах сучаснікаў (1812—1815 гг.)» (1882), «Далучэнне Крыма да Расіі» (т. 1—4, 1885—89) і інш. Аўтар кн. «Гісторыя Крымскай вайны і абароны Севастопаля» (нап. 1874, выд.т. 1—3, 1900), «Гісторыя вайны і панавання рускіх на Каўказе» (т. 1—6, 1871—78), «Пугачоў і яго саўдзельнікі» (т. 1—3, 1884) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭБО́РЫН (Іофе) Абрам Майсеевіч
(16.6.1881, мяст. Упіна Шылальскага р-на, Літва — 8.3.1963),
расійскі філосаф, гісторык. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Бернскі ун-т (1908). Даследаваў гісторыю і тэорыю марксізму, дыялектыку, філас. пытанні прыродазнаўства, гісторыю сац.-паліт. вучэнняў у Еўропе. Лічыў, што дыялектыка ўнутрана ўласціва прыродным і гіст. з’явам, а дыялект. метад падлягае ўкараненню ў прыродазнаўства, сама марксісцкая філасофія па спосабах развіцця свайго зместу з’яўляецца дэдуктыўнай навукай. Адзін з ініцыятараў выдання на рус. мове збору твораў Г.Гегеля (гал. рэдактар 1-га тома).
Тв.:
Людвиг Фейербах: Личность и мировоззрение. М., 1923;
Диалектика и естествознание. 4 изд. М.; Л., 1930;
Введение в философию диалектического материализма. 6 изд. М.; Л., 1931;
Социально-политические учения нового и новейшего времени. Т. 1—2. М., 1958—67.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЦЬЕ́ (Юрый Уладзіміравіч) (30.6.1873, Масква — 17.12.1943),
рускі гісторык, археограф. Чл.-кар.Рас.АН (1922), акад.АНСССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1895). У 1902—18 праф. Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсаў, адначасова Межавога ін-та, Нар. ун-та А.Л.Шаняўскага, Маскоўскага ун-та. Аўтар прац «Замаскоўны край у XVII ст. Спроба даследавання па гісторыі эканамічнага быту Маскоўскай Русі» (1906), «Гісторыя абласнога кіравання ў Расіі ад Пятра I да Кацярыны II» (т. 1—2, 1913—41), «Нарыс гісторыі землеўладання ў Расіі» (1915). З 1900 вёў раскопкі ў сярэднерас. і паўд.-рас. губернях. У працах па археалогіі выступаў за сінтэз звестак гісторыі і археалогіі.
Літ.:
К 100-летию со дня рождения акад. Ю.В.Готье, 1973 г. // Черепнин Л.В. Отечественные историки XVIII—XX вв. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮБУА́, Дзю Бойс (Dubois, Du Bois) Уільям Эдуард Бёркхарт (23.2.1868, г. Грэйт-Барынгтан, ЗША — 27.8.1963), амерыканскі гісторык, адзін з заснавальнікаў афра-амер. л-ры ЗША, грамадскі дзеяч. Вучыўся ва ун-це ў Фіска (1884—86), Гарвардскім (1886—92), Берлінскім (1892—94) ун-тах. Д-р філасофіі (1895), праф. эканомікі і гісторыі. Ганаровы д-ргіст. навук Маскоўскага ун-та (з 1959). Даследаваў барацьбу амер. неграў і народаў Афрыкі за раўнапраўе, супраць расавай дыскрымінацыі. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў руху «Ніягара» (1905), Асацыяцыі садзейнічання прагрэсу каляровага насельніцтва (1910—48), панафр. кангрэсаў (1919, 1921, 1923, 1927, 1945), чл.Сусв. Савета Міру (з 1950). З 1960 у Гане, дзе з 1962 кіраваў выданнем энцыклапедыі «Афрыка». Аўтар манаграфіі «Забарона гандлю рабамі» (1896), зб. нарысаў «Душы чорных людзей» (1903), трылогіі «Чорнае полымя» (1957—61) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДЗІЁМАВА (Вольга Уладзіміраўна) (н. 5.8.1955, г. Гомель),
бел.гісторык музыкі. Канд. мастацтвазнаўства (1990). Дачка У.Дадзіёмава. Скончыла Бел. кансерваторыю (1978). З 1978 у Мінскім ін-це культуры, з 1993 дацэнт Бел. акадэміі музыкі. Даследуе гісторыю муз. культуры Беларусі 17—19 ст. Аўтар манаграфіі «Музычная культура гарадоў Беларусі ў XVIII ст.» (1992), навуч. дапаможніка «Гісторыя музычнай культуры Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст.» (1994), брашуры «Восіп Казлоўскі» (1995), укладальнік рэпертуарных зб. «Інструментальная музыка Беларусі XVIII ст.» (1990; 1991, і аўтар уступнага арт.), зб. «Помнікі музычнай культуры Беларусі» (1995, вып. 2) і інш. Выявіла больш за 50 помнікаў айч.муз. мастацтва, у т. л. оперу «Агатка, ці Прыезд пана» Я.Д.Голанда на лібр. М. Радзівіла. З 1995 аўтар і вядучая цыкла перадач «Галасы мінуўшчыны» Бел. тэлебачання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛА́Й-ЛА́МА [ад манг. далай — мора (мудрасці) + лама],
тытул паліт. (да 1951) і духоўнага ўладыкі тыбецкага народа; першасвяшчэннік ламаісцкай царквы (гл.Ламаізм). З’яўляецца таксама духоўным аўтарытэтам будыстаў тых тэрыторый, што апынуліся пад уплывам тыбецкай цывілізацыі (Манголія, Бурація, Тува, Калмыкія і інш.). Тытул Д.-л. ўстаноўлены ў 1391. Д.-л. — абаронца веруючых, зямное ўвасабленне Авалакітэшвары, будысцкай персаніфікацыі міласэрнасці. Вядома 14 носьбітаў тытула Д.-л., якіх веруючыя прымаюць за аднаго. Лічыцца, што Д.-л. не памірае, а пераўвасабляецца ў дзіця, якое нараджаецца ў час смерці Д.-л.
Першым Д.-л. быў Гедундуб (1391—1474). 5-ы — Агван Лабзан Джамцо падпарадкаваў сваёй уладзе амаль увесь Тыбет, ператварыў яго ў тэакратычную дзяржаву; вядомы як гісторык і літаратар, стваральнік новай драматургіі містэрый цам (свята ў масках). 14-ы Тэндзін Г’ягсо (Д.-л. з 1940).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМІНІКО́ЎСКІ (Фёдар Мікалаевіч) (24.1.1905, г. Глыбокае Віцебскай вобл. — 8.4.1949),
бел.гісторык, вучоны ў галіне с.-г.навук.Канд.с.-г.н. (1935). Скончыў Варонежскі ун-т (1927). З 1929 у Цэнтр.хім. лабараторыі Бел.НДІ сельскай і лясной гаспадаркі імя Леніна (з 1933 у складзе Глебавага ін-та АНБССР). У 1934 ва Усесаюзным ін-це збожжавай гаспадаркі ў Саратаве. З 1935 у Маскве ў Ін-це паўн. збожжавай гаспадаркі. Удзельнік абароны Масквы ў Вял.Айч. вайну. З жн. 1943 заг. кафедры БДУ, адначасова (з 1944) вучоны сакратар савета ун-та. Даследаваў гісторыю навукі і культуры Беларусі, аўтар больш як 200 артыкулаў біябібліягр. слоўніка «Выдатныя дзеячы беларускай зямлі» (1945—47, рукапіс у аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтр.навук. б-кі імя Я.Коласа АН Беларусі).