1) вусна-размоўныя словы, выразы, іх варыянты і формы, якія выкарыстоўваюцца ў літаратурнай мове як стылістычны сродак зніжанай, грубаватай характарыстыкі прадметаў, вобразаў, з’яў. Напр., «абармот», «выскаляцца», «перціся на ражон», «раней яна прыгажэй была» і інш. 2) Разнавіднасць нацыянальнай мовы, якой уласцівы вусна-размоўныя словы, выразы, формы і якой карыстаюцца як сродкам непасрэдных вусных моўных зносін.
Для П. характэрны: неафіцыйнасць моўных зносін, экспромтнасць, адсутнасць папярэдняга абдумвання тэмы размовы і адбору адпаведных моўных сродкаў, першаснасць вуснай формы рэалізацыі мовы. П. ў якасці стыліст. сродкаў жартаўлівага, гумарыст., іранічнага, сатыр. адлюстравання рэчаіснасці ўваходзіць у склад літ. мовы, можа выкарыстоўвацца пры пэўных абставінах усімі яе носьбітамі і ўтварае разрад літ. П. (напр., «абібок», «канючыць»). Словы і выразы, што адрозніваюцца ад літ. адпаведнікаў націскам, асобнымі гукамі, форма- і словаўтваральнымі сродкамі, як ненарматыўны моўны элемент служаць сродкам стварэння эфекту зніжанасці маўлення, стылізацыі і ўтвараюць разрад пазаліт. П. (напр., «магазін», «іграць на піяніне»).
Літ.:
Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1976;
Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДЫЙ (лац. Rhodium),
Rh, хімічны элемент VIII групы перыяд. сістэмы, ат. н. 45, ат.м. 102,9055, адносіцца да плацінавых металаў. У прыродзе 1 стабільны нуклід 103Rh. У зямной кары 10−7% па масе. Як ізаморфная прымесь уваходзіць у крышт. рашотку мінералаў медна-нікелевых сульфідных руд, мінералаў групы осмістага ірыдыю, самароднай плаціны. Адкрыты ў 1804 англічанінам У.Воластанам, назва ад грэч. rhodon — ружа (ад ружова-чырв. колеру яго солей).
Серабрыста-белы бліскучы метал, tпл 1963 °C, tкіп 3727 °C, шчыльн. 12 410 кг/м³. У звычайных умовах кампактны Р. устойлівы да ўздзеяння ўсіх кіслот (у т. л. царскай гарэлкі) і шчолачаў. Здробнены пры 100 °C узаемадзейнічае з сернай к-той, пры 200—600 °C — з галагенамі, серай, селенам; пры 600—800 °C у паветры акісляецца, утвараецца сесквіаксід Rh2O3 (шэрыя крышталі, якія пры t>1000 °C раскладаюцца на метал і кісларод). Выкарыстоўваюць для атрымання сплаваў з плацінай (маюць 7, 10 і 30% Р.) і інш. плацінавымі металамі (каталізатары, тэрмапары), вырабу тыгляў у вытв-сці монакрышталёў, нанясення ахоўных пакрыццяў на эл. кантакты, люстраныя паверхні рэфлектараў, пражэктараў, тэхн. люстраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙКІчыгуначныя,
стальныя бэлькі спец. профілю, асн.элемент верхняй будовы чыгуначнага пуці. Утвараюць рэйкавую каляіну для руху чыг. рухомага саставу, паяздоў метрапалітэна, трамваяў, прамысл. транспарту, грузападымальных кранаў (падкранавыя пуці).
Да шпал, рам, пліт прымацоўваюцца з дапамогай кастыльнага, клямарнага, спружыннага і інш. мацаванняў. Адна рэйка-бэлька выкарыстоўваецца ў манарэйкавай дарозе, як ездавая бэлька — у кран-бэльцы. Драўляныя Р. пачалі выкарыстоўвацца ў сярэднія вякі для руху ваганетак на горных вырабатках, пазней — для грузавога і пасажырскага коннага транспарту. Для павышэння зносаўстойлівасці іх пакрывалі жалезнымі палосамі і чыгуннымі накладкамі. Першыя метал. Р. выраблены ў Вялікабрытаніі ў 1767, у Расіі ў 1788. З 1820-х г. пашырыліся качаныя жалезныя, з 1860-х г. — качаныя стальныя Р. Вырабляюцца пракатам зліткаў высокавугляродзістай сталі. Даўжыня Р. шырокакалейных 25 м, вузкакалейных 8—12,5 м, трамвайных 15—18 м.
Мацаванні рэек чыгуначных: а — прамежкавае кастыльнае (1 — падкладка, 2 — кастылі); б — паасобнае (1 — гайка, 2 — прамежкавая клема, 3 — кастыль, 4 — падкладка); в — з двухгаловымі накладкамі (1 — накладка, 2 — кастыль); г — спружыннага тыпу (1 — спружына, 2 — падкладка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЛЕЙ, Рэйлі (Rayleigh) Джон Уільям (12.11.1842, каля г. Малдан, Вялікабрытанія — 30.6.1919), англійскі фізік, адзін са стваральнікаў тэорыі ваганняў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1873). Прозвішча да атрымання тытула лорда Рэлея (1873) — Стрэт (Strutt). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1865), дзе і працаваў да 1871. У 1879—84 дырэктар Кавендышскай лабараторыі. У 1905—08 прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва. Навук. працы па акустыцы, оптыцы, гідрадынаміцы, электрамагнетызме і інш. Даследаваў дыфракцыю, рассеянне і паглынанне мех. хваль, устанавіў сувязь паміж фазавай і групавой скорасцю хваль. Заклаў асновы малекулярнага рассеяння святла (гл.Рэлея закон), вывеў адзін з законаў выпрамянення (гл.Рэлея—Джынса закон выпрамянення), устанавіў закон намагнічвання цел (гл.Рэлея закон намагнічвання). Стварыў тэорыю раздзяляльнай здольнасці аптычных прылад. Адкрыў (з У.Рамзаем) хім.элемент — аргон. Сканструяваў і вынайшаў шэраг фіз. прылад (дыск Р., манометр Р., рэфрактометр Р. і інш.). Нобелеўская прэмія 1904.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКА́НДЫЙ (лац. Scandium),
Sc, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 21, ат. м. 44,95591, адносіцца да рэдказямельных элементаў. У прыродзе адзін стабільны нуклід 45Sc. У зямной кары 1∙10−3% па масе. Існаванне С. прадказана Дз.І.Мендзялеевым у 1870; адкрыты ў 1879 швед. хімікам Л.Нільсанам, назва ад лац. Scandi(navia) па месцы адкрыцця.
Мяккі серабрысты метал з жоўтым адценнем, шчыльн. 3020 кг/м³, tпл 1541 °C, tкіп 2837 °C. Слабы парамагнетык. У паветры пакрываецца ахоўнай плёнкай сесквіаксіду Sc2O3. Пры 200 °C акісляецца кіслародам. Узаемадзейнічае з растворамі салянай, сернай, азотнай кіслот, пры награванні з вадародам, азотам (утварае нітрыд ScN), галагенамі (трыгалагеніды). З металамі ўтварае цвёрдыя растворы і інтэрметаліды. Атрымліваюць аднаўленнем трыфтарыду ScF3 ці трыхларыду ScCI3метал. кальцыем з наступнай перагонкай металу ў высокім вакууме. Выкарыстоўваюць С. як кампанент лёгкіх сплаваў з высокай трываласцю і каразійнай устойлівасцю, як гетэр, нейтронны фільтр у ядз. тэхніцы, Sc2O3 у вытв-сці ферытаў для элементаў памяці ЭВМ, штучных гранатаў, цвёрдых электралітаў (разам з дыаксідам цырконію) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНК (лац. Zincum),
Zn, хімічны элемент II групы перыяд. сістэмы, ат. н. 30, ат. м. 65,39. Прыродны Ц. складаецца з 5 стабільных нуклідаў з масавымі лікамі 64,66—68,70, найб. пашыраны 64Zn (48,6%). У зямной кары 7 10−3% па масе; найважн. мінералы: сфалерыт і вюрцыт. Адзін з біягенных элементаў, уваходзіць у састаў некат. ферментаў і гармонаў (сутачная патрэбнасць чалавека 15 мг). Сплаў Ц. з меддзю (гл.Латунь) вядомы з глыбокай старажытнасці.
Блакітнавата-белы метал, tпл 419,58 °C, tкіп 906,2 °C, шчыльн. 7133 кг/м³. У сухім паветры пакрываецца тонкай ахоўнай плёнкай цыпку аксіду, у вільготным, асабліва ў прысутнасці дыаксіду вугляроду, паступова разбураецца пры пакаёвай т-ры. Узаемадзейнічае з к-тамі і шчолачамі, аміякам і солямі амонію, вільготным хлорам і бромам (гл.Цынку злучэнні), пры награванні — з кіслародам, халькагенамі, фосфарам, мыш’яком і сурмой. Атрымліваюць пры перапрацоўцы сульфідных цынкавых і поліметал. руд. Выкарыстоўваюць як кампанент сплаваў (гл.Цынкавыя сплавы), для антыкаразійнага пакрыцця (цынкаванне) жалеза і сталі, вырабу дробных дэталей самалётаў і аўтамабіляў, электродаў хім. крыніц току.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ЗІЙ (лац. Caesium),
Cs, хімічны элемент I групы перыяд. сістэмы, ат. н. 55, ат. м. 132,905; адносіцца да шчолачных металаў. Прыродны Ц. — стабільны нуклід 133Cs. У зямной кары 3,7∙10−4% па масе, асн. мінерал — палуцыт. Адкрыты ў 1860 Р.В.Бунзенам і Р.Р.Кірхгофам, назва ад лац. caesium — блакітны (па ярка-сініх лініях у спектры).
Вельмі мяккі, легкаплаўкі (tпл 28,44 °C) серабрыста-белы метал, шчыльн. 1904 кг/м³ (20 °C). Хімічна найб. актыўны шчолачны метал. На паветры імгненна акісляецца з узгараннем (утвараецца надпераксід CsO2 з прымессю пераксіду CS2O3). З вадой, галагенамі і разбаўленымі к-тамі ўзаемадзейнічае з выбухам. Захоўваюць у ампулах са шкла пірэкс у атмасферы аргону або ў стальных герметычных пасудзінах пад слоем абязводжанага вазелінавага масла. Выкарыстоўваюць метал. Ц. як кампанент матэрыялаў катодаў для фотаэлементаў і фотаэлектронных памнажальнікаў, змазачных матэрыялаў для касм. тэхнікі, у вакуумных электронных прыборах; па́ру — як рабочае цела ў магнітагідрадынамічных генератарах, газавых лазерах, іонных ракетных рухавіках. Прадукты ядз. рэакцыі дзялення маюць значную колькасць розных радыенуклідаў Ц., найб. небяспечны з іх 137Cs (перыяд паўраспаду 30 гадоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫТ,
1) элементзасцерагальнага ўзбраення, якое прыкрывала цела воіна ад паражэння халоднай або кідальнай зброяй. Выкарыстоўваўся з часоў каменнага веку да 15—17 ст. (у некат. народаў Цэнтр. Афрыкі, Аўстраліі, Акіяніі, Паўд. Амерыкі захаваўся да 20 ст.). Ш. рабілі з дрэва, скуры, плеценых прутоў, акоўвалі бронзай, жалезам; форма — круглая, авальная, прамавугольная, трохвугольная, часцей з выгнутай плоскасцю. Часта ўпрыгожваўся маст. выявамі; з 12 ст. на Ш. з’явіліся сімвалы — зачаткі гербаў. Ш. быў прыкметай доблесці і перамогі; на ім давалі клятву воіны, на ім неслі воіна, што загінуў у баі; яго згуба ў баі для воіна была ганьбай і жорстка каралася.
2) Бранявое пакрыцце (лісты з бранявой сталі таўшчынёй 3—10 мм з выразам для прыцэлу) у некат. артыл. гармат і кулямётаў для засцярогі разліку і механізмаў зброі ад куль і асколкаў. Мела пашырэнне з пач. 20 ст. 3) Плывучая (несамаходная) мішэнь, якую выкарыстоўваюць для практычнай стральбы на моры.
Да арт.Шчыт: 1 — славянскіх воінаў 6—7 ст. (а — з бяросты; б — з лазовых дубцоў); 2 — гусарскі шчыт-тарч 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМА́НІЙ (лац. Germanium),
Ge, хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы, ат. н. 32, ат. м. 72,59. Прыродны складаецца з 5 стабільных ізатопаў, найб. колькасць 74Ge (36,54%). У зямной кары 1,5∙10−4% па масе. Належыць да рассеяных элементаў. Адкрыты ў 1886 К.А.Вінклерам, названы ім у гонар яго радзімы (Германія).
Цвёрдае крохкае рэчыва серабрыстага колеру з метал. бляскам, tпл 938,25 °C, шчыльн. 5323 кг/м³ (25 °C), шчыльн. вадкага 5557 кг/м³ (1000 °C). Паўправаднік, шырыня забароненай зоны 0,66 эВ. Пры звычайных умовах устойлівы да ўздзеяння вады, кіслароду, разбаўленых к-т. Узаемадзейнічае з азотнай к-той, царскай гарэлкай, растворамі шчолачаў у прысутнасці акісляльніку (утварае солі германаты, пры награванні — з большасцю неметалаў. У паветры пры 700 °C акісляецца да германію дыаксіду. Пры сплаўленні з металамі ўтварае германіды — крохкія цвёрдыя рэчывы з метал. бляскам (напр., германід цырконію Zi5Ge3, tпл 2330 °C). Атрымліваюць з пабочных прадуктаў пры перапрацоўцы руд каляровых металаў, з попелу некаторых відаў вугалю, адходаў коксахім. вытв-сці. Выкарыстоўваюць у паўправадніковай тэхніцы для вырабу дыёдаў, транзістараў, тэрма- і фотарэзістараў; як кампанент сплаваў, матэрыял для лінзаў у прыладах інфрачырвонай тэхнікі і дэтэктараў іанізавальнага выпрамянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКО́РД (ад італьян. сугучнасць),
спалучэнне некалькіх гукаў рознай вышыні, якія ўспрымаюцца як гукавое адзінства. Асн.элементгармоніі. Заканамернасць будовы акорда — тэрцавасць складу (гукі размешчаны або шляхам перастановак могуць быць размешчаны па тэрцыях; гл. таксама Абарачэнне). Ніжні гук акорда наз. асноўным тонам. Адрозніваюць 2 класы акорда: тэрцавыя (трохгуччы, септакорды, акорды з секстай, нон-акорды, ундэцым- і тэрцдэцымакорды) і нятэрцавыя монаакорды і поліакорды (акорды складанай структуры, частка якіх, узятая асобна, можа разглядацца як акорд). Выразнасць акорда абумоўлена яго функцыяй, звязанай са становішчам акорда ў ладзе, і фанізмам — характарам гучання, які залежыць ад інтэрвальнага складу, размяшчэння, рэгістра, муз. кантэксту. Найб. пашыраны акорд тэрцавай будовы, ускладненыя храматычнай зменай гукаў — альтэрацыяй; некат. пашырэнне атрымалі акорды квартавай будовы.
Перадформа акорда — двухгучча ў раннім шматгалоссі. Гістарычна першая канцэпцыя акорда — у поліфанічнай музыцы канца 12 ст. Тэрмін «акорд» узнік у 14 ст. У практыцы генерал-баса (17 — 1-я пал. 18 ст.) замацавалася аперыраванне акордамі-комплексамі, якія трактаваліся як кансанантныя і дысанантныя сугуччы. У 18—19 ст. катэгорыя акорда супрацьпастаўляецца сугуччу з неакордавымі гукамі. У 20 ст. рэзка ўзмацнілася санорная трактоўка акорда. (гл.Санорыка), фактар гучнасці.
Літ.:
Гуляницкая Н. Введение в современную гармонию. М., 1984.