ЦЫНК (лац. Zincum),
Zn, хімічны элемент II групы перыяд. сістэмы, ат. н. 30, ат. м. 65,39. Прыродны Ц. складаецца з 5 стабільных нуклідаў з масавымі лікамі 64,66—68,70, найб. пашыраны 64Zn (48,6%). У зямной кары 7 10−3% па масе; найважн. мінералы: сфалерыт і вюрцыт. Адзін з біягенных элементаў, уваходзіць у састаў некат. ферментаў і гармонаў (сутачная патрэбнасць чалавека 15 мг). Сплаў Ц. з меддзю (гл. Латунь) вядомы з глыбокай старажытнасці.
Блакітнавата-белы метал, tпл 419,58 °C, tкіп 906,2 °C, шчыльн. 7133 кг/м³. У сухім паветры пакрываецца тонкай ахоўнай плёнкай цыпку аксіду, у вільготным, асабліва ў прысутнасці дыаксіду вугляроду, паступова разбураецца пры пакаёвай т-ры. Узаемадзейнічае з к-тамі і шчолачамі, аміякам і солямі амонію, вільготным хлорам і бромам (гл. Цынку злучэнні), пры награванні — з кіслародам, халькагенамі, фосфарам, мыш’яком і сурмой. Атрымліваюць пры перапрацоўцы сульфідных цынкавых і поліметал. руд. Выкарыстоўваюць як кампанент сплаваў (гл. Цынкавыя сплавы), для антыкаразійнага пакрыцця (цынкаванне) жалеза і сталі, вырабу дробных дэталей самалётаў і аўтамабіляў, электродаў хім. крыніц току.
А.П.Чарнякова.
т. 17, с. 147
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)