ЧЫРКО́Ў Барыс Пятровіч (13.8.1901, с. Лазавая-Паўлаўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 28.5.1982),
расійскі акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1950). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскі ін-тсцэн. мастацтва (1926). З 1925 акцёр ленінградскіх т-ра юнага гледача, з 1931 Новага т-ра юнага гледача. З 1945 у маскоўскіх т-ры-студыі кінаакцёра (і маст. кіраўнік), драм. т-рах імя А.Пушкіна, з 1966 імя М.Гогаля. Выкладаў ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (праф.). Яго выканальніцтва вылучалася прастатой, характарнасцю, гумарам. Сярод роляў: Тыль Уленшпігель («Тыль Уленшпігель» паводле Ш. дэ Кастэра), Сямён («Плады асветы» Л.Талстога), Самазванец («Барыс Гадуноў» Пушкіна), Кузаўкін («Нахлебнік» І.Тургенева), Лебедзеў («Іванаў» А.Чэхава), Распуцін («Змова імператрыцы» А.Талстога і П.Шчогалева), Мурамскі («Справа» А.Сухаво-Кабыліна) і інш. З 1928 здымаўся ў кіно: трылогія «Юнацтва Максіма», «Вяртанне Максіма», «Выбаргская старана» (1935—39); «Глінка» (1947), «Суд гонару» (1949), «Данецкія шахцёры» (1952), «Верныя сябры» (1954), «Жывыя і мёртвыя» (1964), «Мяцежная застава» (1967), «Гараджане» (1976) і інш. Аўтар успамінаў. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1949, 1952. Дзярж. прэмія Расіі 1979. Творчасці Ч. прысвечаны фільм «Наш сябар Максім» (1972).
Тв.:
Опыт и раздумья: Об искусстве актера. М., 1964;
Рассказы о творческом пути. М., 1965;
Про нас, про актеров. 2 изд. М., 1970;
...Азорские острова. 2 изд. М., 1982.
Літ.:
Жежеленко М. Борис Чирков // Актеры советского кино. Л., 1974. Вып. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТРО́С Уладзімір Барысавіч (н. 6.6.1947, г. Новасібірск, Расія),
бел.акцёр, рэжысёр т-ра лялек. Засл. арт. Беларусі (1998). Скончыў Маскоўскі ін-т культуры (1985). З 1966 акцёр, з 1984 рэжысёр, з 1986 гал. рэжысёр Гомельскага абл.т-ра лялек. Выканаўца роляў характарных персанажаў. Лепшыя ролі М. пазначаны яркімі фарбамі, імправізацыйнасцю: Цар («Каб не змаўкаў жаваранак» А.Вольскага), Скамарох, Чорт і Поп («Пушкінскія казкі» паводле казак А.Пушкіна), Гном («Кветка папараці» Г.Каржанеўскай), Кот («Запалка-невялічка» Г.Сцяфанава), Гарбуз («Паласатая гісторыя» М.Супоніна), Галоўны буржуін («Ваенная тайна» паводле А.Гайдара), Малпа («Чалавек з хвастом» Р.Остэра) і інш. У пастаноўках імкнецца да спалучэння ў спектаклях элементаў муз., драм. і пластычнага мастацтваў. Паставіў спектаклі: «Адалень-трава» В.Любімавай (1984), «Кветка папараці» (1985), «Я — кураня, ты — кураня» Р.Усача і Я.Чапавецкага (1986), «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1986, 1992), «Дзень Кутасіка і Куцілкі» І.Пегер (1987), «Асцярожна, Каза!» Р.Качанава (1988), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989, неаднаразовы лаўрэат і дыпламант міжнар. фестываляў т-раў лялек), «Мой тата — воўк» У.Арлова (1991), «Усмешка клоуна» Чапавецкага (1992), «Вясёлыя медзведзяняты» М.Паліванавай, «Усе мышы любяць сыр» Дз.Урбана (абодва 1993), «Чортаў скарб» паводле У.Караткевіча (1995), «Карлік Нос» паводле В.Гаўфа (1996), «Хлопчык Мотл» паводле Шолам-Алейхема (1998), «Шлях да Віфлеема» С.Кавалёва (2000), «Прывітанне, Чырвоная Шапачка» У.Макіна (2002), «Начны госць» Г.Марчука (2003).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРНЕ́С Марк Навумавіч (8.9.1911, г. Нежын, Украіна — 16.8.1969),
рускі акцёр, эстрадны спявак. Нар.арт. Расіі (1965). Скончыў тэатр, курсы ў Харкаве. Гранічная шчырасць і абаяльнасць Бернеса-акцёра найб. выявіліся ў ролі Аркадзя Дзюбы ў фільме «Два байцы» (1943). Сярод інш. роляў: шафёр Мінутка («Вялікі пералом», 1946), матрос Чмыга («Трэці ўдар», 1948), злодзей Аганёк («Начны патруль», 1957). З 1950 выступаў на эстрадзе з выкананнем песень, многія з якіх ствараліся паэтамі і кампазітарамі ў супрацоўніцтве са спеваком («Я люблю цябе, жыццё» Э.Калманоўскага, «Жураўлі» Я.Фрэнкеля і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРЫЧЭ́ЎСКІ Аляксей Іванавіч (2.3.1914, г. Вялікі Усцюг, Расія — 4.3.1987),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыў тэатр. студыю ў Архангельску (1932). Працаваў у т-рах Вялікага Усцюга, Калініна, Ціраспаля і інш. У 1950—84 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Выканаўца характарных роляў. Створаныя ім вобразы вызначаліся арганічнасцю і жыццёвай праўдай. Сярод лепшых роляў бел. рэпертуару: Снапок («Калі зацвітаюць сады» В.Палескага), Швагераў («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Вартаўнік Варэніч («Трывога» А.Петрашкевіча), Першы кліент («Мілы чалавек» К.Крапівы). Паспяхова выступаў у п’есах А.Астроўскага і М.Горкага.
амерыканскі акцёр. З 1920 выступаў у тэатры, з 1930 у кіно. Выконваў ролі т.зв. моцных мужчын са складаным унутраным светам у гангстэрскіх і дэтэктыўных фільмах, вестэрнах: «Акамянелы лес» (1936), «Высокая Сьера» і «Мальтыйскі сокал» (1941), «Афрыканская каралева» (1951, прэмія «Оскар»), «Тым цяжэй будзе падзенне» (1956) і інш., што зрабіла яго культавым героем амер. кінематографа. Раптоўная смерць акцёра садзейнічала пэўнай міфалагізацыі яго вобраза.
Літ.:
Базен А. Смерть Хэмфри Богарта // Базен А. Что такое кино? : Пер. с фр.М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАСЁР (Brasseur) П’ер [сапр.Эспінас
(Espinasse) Альберт; 22.12.1905, Парыж — 14.8.1972], французскі акцёр. Скончыў драм. аддзяленне Парыжскай кансерваторыі. На сцэне з 1925. Выступаў у парыжскіх «Тэатрах бульвараў», «Тэатры Елісейскіх палёў», «Атэней» і інш. Сярод роляў: Кін («Кін» А.Дзюма-бацькі),
Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Дон Жуан («Дон Жуан» А.Мантэрлана). З 1924 здымаўся ў кіно: «Набярэжная туманаў», «Дзеці райка», «Порт дэ Ліла» (у сав. пракаце «На ўскраіне Парыжа»), «Вялікія сем’і» (у сав. пракаце «Моцныя гэтага свету») і інш. Бліскуча валодаў майстэрствам пераўвасаблення, ствараў яркія, моцныя характары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНЦЭ́ВІЧУС, Ванцявічус (Vancevičius) Генрыкас (н. 2.1.1924, г. Каўнас, Літва), літоўскі рэжысёр, акцёр. Нар.арт.СССР (1978). Скончыў студыю Каўнаскага драм.т-ра (1948), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1953). З 1953 гал. рэжысёр Каўнаскага, з 1966 Літоўскага акад.т-ра драмы (Вільнюс). Сярод пастановак: «Геркус Мантас» (1957) і «Цырк» (1976) Ю.Грушаса, «Міндаўгас» (1969), «Сабор» (1971) і «Мажвідас» (1978; і выканаў ролю Мілкуса) Ю.Марцінкявічуса, «Антоній і Клеапатра» (1968) і «Віндзорскія свавольніцы» (1977) У.Шэкспіра, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага (1984), «Дачнікі» М.Горкага (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДРА́ЙЦІС (udraitis) Юозас (н. 6.10.1940, г. Ліпінай, Літва),
літоўскі акцёр. Нар.арт. Літвы (1982). Скончыў Вільнюскі ун-т (1977), Вышэйшыя кінарэжысёрскія курсы ў Маскве (1979).
З 1979 у Каўнаскім драм. т-ры. Сярод роляў: Сольнес («Будаўнік Сольнес» Г.Ібсена), Шарунас («Шарунас» В.Крэве), Герэя («Калігула» А.Камю). З 1965 здымаецца ў кіно: «Ніхто не хацеў паміраць», «Шчыт і меч», «Чэрвень, пачатак лета», «Рудабельская рэспубліка», «Гэта салодкае слова — свабода», «Блакада», «Багач, бядняк», «Споведзь яго жонкі» і інш. Створаныя ім характары адметныя натуральнасцю, стрыманасцю, псіхал. глыбінёй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́КАЎ Леанід Фёдаравіч (12.12.1928, г.п. Чаркаскае Данецкай вобл., Украіна — 11.4.1979),
украінскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Украіны (1974). Скончыў Харкаўскі тэатр.ін-т (1951). Да 1960 працаваў у Харкаўскім т-ры імя Т.Шаўчэнкі. У кіно з 1952: «Лёс Марыны», «Максім Перапяліца», «Дарагі мой чалавек», «Добраахвотнікі» і інш. Яго мастацтва адметнае лірызмам, мяккім гумарам. Сярод рэжысёрскіх работ: «У бой ідуць адны «старыя» (і роля Цітарэнкі, 1974), «Аты-баты, ішлі салдаты...» (і роля Святкіна, 1977; за абедзве Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1977). Пра Быкава зняты фільм «...Якога любілі ўсе» (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕНТЫ́НА (Valentino) Рудольф [сапр.Гульельмі ды Валентына
(Guqlielmi di Valentino) Радольфа; 6.5.1895, Кастэланета, каля г. Таранта, Італія — 23.8.1926], амерыканскі акцёр. У ЗША з 1913. У кіно з 1918. Здымаўся ў нямых фільмах 1920-х г. («Чатыры коннікі Апакаліпсіса», «Шэйх», «Кроў і пясок», «Сын шэйха», «Кобра» і інш.),
дзе стварыў вобраз экзатычнага «лацінскага палюбоўніка», ракавога спакусніка, рамантычнага шукальніка прыгод, што прынесла яму сусветную вядомасць. Валентына — адна з легенд кінематографа, герой раманаў, п’ес, муз. твораў. У 1977 англ.рэж. К.Расел зняў пра яго маст. фільм «Валентына».