расійскі фізік і педагог, настаўнік некалькіх пакаленняў пецярбургскіх фізікаў. Ганаровы чл.АНСССР (1920). Герой Працы (1926). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1873), дзе працаваў з 1876 і адначасова ў інш.ВНУ. Навук. працы па электрычнасці, магнетызме, фотаметрыі і актынаметрыі. Прапанаваў канструкцыі актынометра і піргеліёметра, якія доўгі час выкарыстоўваліся на рас. метэастанцыях.
Аўтар 5-томнага «Курса фізікі», які ў 1897—1926 неаднаразова перавыдаваўся.
Тв.:
Физика наших дней. Л.;
М., 1932.
Літ.:
Баумгарт К.К. Выдающийся физик-профессор О.Д.Хвольсон // Электричество. 1953. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАМІ́РАЎ (сапр.Міхайлаў) Васіль Дзмітрыевіч
(29.3.1876, Масква — 20.6.1956),
расійскі артыст балета, балетмайстар. Нар.арт. Рэспублікі (1934). Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1893). З 1893 артыст, адначасова ў 1913—35 балетмайстар, у 1925—30 заг. балетнай трупы Вял.т-ра ў Маскве. Яго творчасць адметная высокай тэхнікай, строгай манерай выканання; сцвярджаў мужны, гераічны стыль танца. Сярод партый: Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Дэзірэ («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Авас («Саламбо» А.Арэндса) і інш. Паставіў балет «Чырвоны мак» Р.Гліэра (1927, з Л.Лашчыліным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́ПКІН Барыс Навумавіч (12.9.1896, Мінск — 3.3.1961),
бел. артапед-траўматолаг. Д-рмед.н. (1936), праф. (1949). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1930 у Бел. ін-це фізіятрыі, артапедыі і неўралогіі. З 1941 у эвакашпіталях г. Уфа. З 1945 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі (нам. дырэктара), адначасова (1950—54) у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні хвароб і пашкоджанняў касцей, касцявых пухлін.
Тв.:
Вучэнне аб скрыўленнях хрыбетніка (скаліёзы, кіфозы, лардозы). Мн., 1932;
Клиника, диагностика и лечение костных опухолей. Мн., 1961 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯРЭ́НІН Аляксандр Мікалаевіч (6.5.1896, г. Калуга, Расія — 18.1.1967),
расійскі фізікахімік; заснавальнік рас.навук. школы фотахімікаў. Акад.АНСССР (1939, чл.-кар. 1932). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Петраградскі ун-т (1922), з 1919 у Дзярж. аптычным ін-це (у 1945—56 навук. кіраўнік), адначасова з 1922 у Ленінградскім ун-це (з 1932 праф.). Асн. працы па вывучэнні дзеяння святла на элементарныя сістэмы ад атамаў да біямалекулярных утварэнняў. Растлумачыў прыроду фасфарасцэнтнага стану арган. злучэнняў (1943). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЛІСАЎ Міхаіл Аляксандравіч (14.3.1898, г. Таганрог, Расія — 26.7.1973),
бел. і рас. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1941), праф. (1945). Скончыў Растоўскі ун-т (1923). З 1923 працаваў у розных гарадах Расіі. З 1951 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), адначасова (1952—68) гал. псіхіятр Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па пытаннях клінічнай псіхіятрыі.
Тв.:
Некоторые данные к патогенезу шизофрении // Шизофрения: (Вопр. нозологии, патогенеза, клиники и анатомии). М., 1962;
Состояние печени у лиц, страдающих хроническим алкоголизмом // Актуальные вопросы психиатрии и невропатологии. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЕ́НКА Канстанцін Усцінавіч (24.9.1911, с.Вял. Цесь Навасёлкаўскага р-на Краснаярскага краю, Расія — 10.3.1985),
савецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Тройчы Герой Сац. Працы (1976, 1981, 1984). Скончыў Вышэйшую школу парт. арганізатараў пры ЦКВКП(б) (1945), Кішынёўскі пед.ін-т (1953). З 1929 на кіруючай камсамольскай, сав. і парт. рабоце ў Краснаярскім краі, Пензенскай вобл. і Малдавіі, з 1956 — у апараце ЦККПСС. Сакратар ЦККПСС (1976—84), чл. Палітбюро ЦККПСС (з 1978). З лют. 1984 ген. сакратар ЦККПСС, адначасова з крас. 1984 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫШО́Ў Аляксандр Аляксеевіч (21.8.1882, с. Ловень Рэпкінскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 18.4.1940),
савецкі вучоны ў галіне электратэхнікі. Акад.АНСССР (1932, чл.-кар. 1929). Скончыў Пецярбургскі політэхн.ін-т (1907), дзе і выкладаў (да 1936, з 1919 праф.). Адначасова з 1918 у Фіз.-тэхн. ін-це і інш. установах АНСССР. Навук. працы па тэхніцы высокіх напружанняў і радыётэхніцы. Даследаваў праблемы эл. вымярэнняў, тэлебачання, далёкасці радыётэлефоннай сувязі, электрыфікацыі чыгункі, планавання і арганізацыі навук. работ. Удзельнічаў у распрацоўцы плана ГОЭЛРО. Прэмія імя Леніна 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЎДА́Р Лізавета Іванаўна (23.2.1925, г. Адэса, Украіна — 1989),
украінская спявачка (каларатурнае сапрана), педагог. Нар.арт.СССР (1952). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1948). У 1948—73 салістка Укр.т-ра оперы і балета, адначасова з 1968 выкладала ў Кіеўскай кансерваторыі (з 1979 праф.). Валодала моцным, прыгожым па тэмбры голасам, майстэрствам вак. інтэрпрэтацыі. Першая выканальніца партый Аксаны, Іалан, Ярыны («Тарас Шаўчэнка», «Мілана», «Арсенал» Г.Майбарады). Сярод інш. партый: Антаніда, Людміла («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Мюзета («Багема» Дж.Пучыні) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСЦЕ́НКА Рыгор Мікалаевіч (н. 29.11.1948, с. Рагінцы Раменскага р-на Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі і паразіталогіі. Д-рмед.н. (1996), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974), дзе і працуе (з 1985 заг. кафедры), адначасова з 1990 гал. паразітолаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па эпідэміялогіі і прафілактыцы сальманелёзаў, удасканальванні сістэмы эпідэміял. нагляду.
Тв.:
Общая эпидемиология. Мн., 1997;
Основы дезинфекции и стерилизации. Мн., 1998 (разам з В.П.Філонавым, В.М.Гарбачовай);
італьянскі кінаакцёр і рэжысёр, эстрадны спявак. У кіно з 1959. Яркі камед. акцёр, яму ўласцівы гумар, эксцэнтрычнасць, вострая пластыка: «Серафіна» (1968), «Блеф» (1976), «Утаймаванне свавольніка» (1981), «Ён горшы, чым я» (1985) і інш. Як рэжысёр дэбютаваў парадыйнай камедыяй «Супераграбленне ў Мілане» (1965). У сваіх фільмах выступае адначасова як выканаўца гал. роляў, аўтар музыкі і песень (мюзіклы «Юпі-Ду», 1975; «Джаан Он», 1986). У творчасці спалучае традыцыі неарэаліст. камедыі і італьян. фальклору з сучаснымі эстр. і танц. рытмамі.