ЧАЎДА́Р Лізавета Іванаўна (23.2.1925, г. Адэса, Украіна — 1989),
украінская спявачка (каларатурнае сапрана), педагог. Нар. арт. СССР (1952). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1948). У 1948—73 салістка Укр. т-ра оперы і балета, адначасова з 1968 выкладала ў Кіеўскай кансерваторыі (з 1979 праф.). Валодала моцным, прыгожым па тэмбры голасам, майстэрствам вак. інтэрпрэтацыі. Першая выканальніца партый Аксаны, Іалан, Ярыны («Тарас Шаўчэнка», «Мілана», «Арсенал» Г.Майбарады). Сярод інш. партый: Антаніда, Людміла («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Мюзета («Багема» Дж.Пучыні) і інш.
т. 17, с. 260
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)