ЧАРНЫШО́Ў Аляксандр Аляксеевіч (21.8.1882, с. Ловень Рэпкінскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 18.4.1940),

савецкі вучоны ў галіне электратэхнікі. Акад. АН СССР (1932, чл.-кар. 1929). Скончыў Пецярбургскі політэхн. ін-т (1907), дзе і выкладаў (да 1936, з 1919 праф.). Адначасова з 1918 у Фіз.-тэхн. ін-це і інш. установах АН СССР. Навук. працы па тэхніцы высокіх напружанняў і радыётэхніцы. Даследаваў праблемы эл. вымярэнняў, тэлебачання, далёкасці радыётэлефоннай сувязі, электрыфікацыі чыгункі, планавання і арганізацыі навук. работ. Удзельнічаў у распрацоўцы плана ГОЭЛРО. Прэмія імя Леніна 1930.

т. 17, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)