ЦІХАМІ́РАЎ (сапр. Міхайлаў) Васіль Дзмітрыевіч
(29.3.1876, Масква — 20.6.1956),
расійскі артыст балета, балетмайстар. Нар. арт. Рэспублікі (1934). Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1893). З 1893 артыст, адначасова ў 1913—35 балетмайстар, у 1925—30 заг. балетнай трупы Вял. т-ра ў Маскве. Яго творчасць адметная высокай тэхнікай, строгай манерай выканання; сцвярджаў мужны, гераічны стыль танца. Сярод партый: Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Дэзірэ («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Авас («Саламбо» А.Арэндса) і інш. Паставіў балет «Чырвоны мак» Р.Гліэра (1927, з Л.Лашчыліным).
т. 17, с. 122
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)