ЧАРНЕ́НКА Канстанцін Усцінавіч (24.9.1911, с. Вял. Цесь Навасёлкаўскага р-на Краснаярскага краю, Расія — 10.3.1985),

савецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Тройчы Герой Сац. Працы (1976, 1981, 1984). Скончыў Вышэйшую школу парт. арганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1945), Кішынёўскі пед. ін-т (1953). З 1929 на кіруючай камсамольскай, сав. і парт. рабоце ў Краснаярскім краі, Пензенскай вобл. і Малдавіі, з 1956 — у апараце ЦК КПСС. Сакратар ЦК КПСС (1976—84), чл. Палітбюро ЦК КПСС (з 1978). З лют. 1984 ген. сакратар ЦК КПСС, адначасова з крас. 1984 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР.

т. 17, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)