СІ́КЕРТ (Sickert) Уолтэр Рычард (31.5.1860, г. Мюнхен, Германія — 22.1.1942),
англійскі жывапісец і графік; адзін з вядучых майстроў англ.імпрэсіянізму. З 1868 жыў у Вялікабрытаніі. Вучыўся ў маст. каледжы Слейда (з 1881). Зазнаў уплыў Дж.Уістлера, Э.Дэга. Заснавальнік «Новага англійскага мастацкага клуба» (1885—86). З 1928 прэзідэнт Каралеўскага т-вабрыт. мастакоў. Яго дакладным па назіраннях пейзажам Лондана і Венецыі, партрэтам, інтэр’ерам жылых памяшканняў і мюзік-холаў уласцівы гучнасць колеру і празрыстасць, меланхалічнасць настрою. Сярод твораў: «Царква Сен-Жак» (каля 1890), «Сан-Марка. Венецыя» (1895—96), «П’яцэта» (каля 1901), «Жанчына ў гандоле» (1905), «Нуда» (1913—14), «Тэатр Новага Бедфарда» (1915—16).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКАЧО́Ў Уладзімір Мікалаевіч (7.6.1880, с. Аляксандраўка Харкаўскай вобл., Украіна — 9.2.1967),
расійскі батанік, лесавод і географ. Акад.АНСССР (1943, чл.-кар. 1920). Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Пецярбургскі лясны ін-т (1902). У 1919—41 праф. гэтага ін-та, у 1925—41 Ленінградскага і ў 1948—51 Маскоўскага ун-таў. Адначасова дырэктар Ін-та лесу АНСССР (1944—59), з 1962 у Бат. ін-це АНСССР. Навук. працы па фітацэналогіі, лесазнаўстве, балотазнаўстве, геаграфіі, сістэматыцы і селекцыі раслін. Адзін са стваральнікаў біягеацэналогіі. Распрацаваў тэорыю і методыку лясной тыпалогіі. Заснавальнік і прэзідэнт Усесаюзнага бат.т-ва (1946).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЦІ́НІ (Tartini) Джузепе (8.4.1692, Пірана, Італія — 26.2.1770),
італьянскі кампазітар, скрыпач, педагог, муз. тэарэтык; буйнейшы прадстаўнік італьян. скрыпічнай школы. У 1721—70 першы скрыпач сабора Сант-Антоніо ў. Падуі, у 1723—25 — і ў Празе. Яго ігру вылучалі чысціня інтанацыі, багатая і развітая тэхніка. Развіў смыкавую тэхніку; жанр канцэрта для скрыпкі з арк. (усяго 125 канцэртаў) і скрыпічнай санаты (усяго 175). Аўтар тэарэт. «Трактата пра музыку» (1754), «Трактата пра ўпрыгожванні» (1771); адкрыў з’яву т.зв. камбінацыйных тонаў і інш.ЗаснавальнікМуз. акадэміі ў г. Падуя (1727). Сярод вучняў Д.Даль’Ока, П.Нардзіні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАНДРАГУ́ПТА,
старажытнаіндыйскі правіцель, заснавальнік дынастыі і дзяржавы Маур’я ў 4—3 ст. да н.э.; правіў каля 322 — каля 300 да н.э. (паводле інш. звестак 314—292 ці 290 да н.э.). Схіляў Аляксандра Македонскага да паходу на імперыю Нандаў. Пасля адыходу грэч. войск з Індыі (325 да н.э.) перамог Джана Нанду і захапіў уладу ў дзяржаве Магадха. Падпарадкаваў тэр.Паўн. Індыі і паводле дагавора з Селеўкам I Нікатарам (каля 305 да н.э.) далучыў да сваіх уладанняў раёны сучасных Белуджыстана і Усх. Афганістана. Пры Ч. пачалі развівацца гандл., культ. і дыпламат. сувязі Індыі з эліністычнымі краінамі Азіі і Міжземнамор’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНО́Ў Дзмітрый Канстанцінавіч (1.11.1839, С.-Пецярбург — 2.1.1921),
расійскі вучоны ў галіне металургіі; заснавальнік металазнаўства і тэорыі тэрмічнай апрацоўкі сталі. Скончыў Пецярбургскі практычны тэхнал.ін-т (1858), дзе выкладаў у 1859—66. У 1866—80 інжынер Абухаўскага сталеліцейнага з-да, з 1889 праф. Міхайлаўскай артыл. акадэміі ў С.-Пецярбургу. Устанавіў залежнасць структуры і ўласцівасцей сталі ад яе гарачай мех. і тэрмічнай апрацоўкі, адкрыў крытычныя т-ры, пры якіх адбываюцца змены фазавага стану і структуры сталі пры яе награванні і ахаладжэнні ў цвёрдым выглядзе (так званыя пункты Ч.). Распрацаваў тэорыю крышталізацыі стальнога злітка, удасканаліў канвертарны працэс. Аўтар курса «Сталеліцейная справа» (1892).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ЙМБЕРС, Чэмберс (Chambers) Уільям (хрышчаны 23.2.1726, г. Гётэбарг, Швецыя — 8.3.1796), англійскі архітэктар. Вучыўся ў Парыжы (1749—50) у Ж.Ф.Бландэля і ў Італіі (1750—55). У 1740-я г. служыў у Швед. Ост-Індскай кампаніі, наведаў Індыю і Кітай. З 1760 прыдворны архітэктар, з 1782 гал. наглядчык каралеўскіх будынкаў. Чл.-заснавальнік Лонданскай АМ (1768). Адзін са стваральнікаў тыпу рамант. пейзажнага парку. У паркавых збудаванняў (парк К’ю ў графстве Сурэй, 1757—62) выкарыстоўваў ант., гатычныя і ўсх. матывы. Сярод твораў: Шатл. банк у г. Эдынбург (1771—72), Сомерсет-хаўс у Лондане (1776—86) і інш.Іл.гл. да арт.Лондан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭХ (Ćech) Сватаплук (21.2.1846, мяст. Остршадак каля г. Бенешаў, Чэхія — 23.2.1908),
чэшскі пісьменнік. Скончыў Пражскі ун-т (1869). У 1878—99 заснавальнік і рэдактар час. «Květy» («Кветкі»). У зб-ках вершаў «Ранішнія песні» (1887), «Новыя песні» (1888), паэмах «Песні раба» (1894), «Касцы» (1903) асуджаў тагачасны лад, нац. і сац. прыгнёт, апяваў барацьбу працоўных супраць прыгнятальнікаў. Аўтар сатыр. аповесці «Падарожжа пана Броўчака ў XV стагоддзе» (1888), у якой філістэрству і беспрынцыповасці грамадства проціпаставіў гераічнае гусіцкае мінулае. Для яго твораў характэрны рамант. тэндэнцыі і рэалізм.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное. М., 1954.
Літ.:
Кишкин Л.С. Сватоплук Чех: Очерк жизни и творчества. М., 1959;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ФЕР (Szafer) Уладзіслаў (23.7.1886, г. Сасновец, Польшча — 16.11.1970),
польскі батанік; заснавальнікнавук. школы па палеабатаніцы. Чл. Польскай АН (1952, яе віцэ-прэзідэнт у 1957—61). Вучыўся ў Венскім і Львоўскім ун-тах. Праф. Кракаўскага ун-та і дырэктар Бат. сада (з 1917). Арганізатар і дырэктар Ін-та батанікі (1951—63) і Ін-та аховы прыроды (1951—60) Польскай АН. Навук. працы па сістэматыцы і экалогіі сасудзістых раслін, бат. геаграфіі, палеабатаніцы, ахове прыроды. Арганізатар і рэдактар прац: «Флора Польшчы» (т. 1—9, 1919—60), «Расліннае покрыва Польшчы» (т. 1—2, 1959), «Ахова прыроды і яе рэсурсаў» (т. 1—2, 1965). Аўтар «Успамінаў прыродазнаўцы» (1973). Дзярж. прэмія Польшчы 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́СЦЕР (Schuster) Рудольф (н. 4.1.1934, г. Кошыцы, Славакія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Славакіі. Д-рэканам.н. (1997). Скончыў Славацкую вышэйшую тэхн. школу ў Браціславе (1959). Да 1962 у розных НДІ Браціславы, потым на кіруючых пасадах у гаспадарцы і чыг. транспарце г. Кошыцы; з 1986 мэр Кошыц. З 1987 старшыня Усходнеславацкага краявога нац.к-та, з 1989 — Славацкага Нац. Савета (парламент). У 1990—92 пасол Чэхіі і Славакіі ў Канадзе, потым у МЗС Славакіі. З 1994 зноў мэр Кошыц. Заснавальнік і лідэр (з 1998) Партыі грамадз. згоды. Прэзідэнт Славакіі з мая 1999. Прыхільнік паскоранай інтэграцыі краіны ў НАТО і Еўрап. Саюз.