ШУ́СЦЕР (Schuster) Рудольф (н. 4.1.1934, г. Кошыцы, Славакія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Славакіі. Д-рэканам.н. (1997). Скончыў Славацкую вышэйшую тэхн. школу ў Браціславе (1959). Да 1962 у розных НДІ Браціславы, потым на кіруючых пасадах у гаспадарцы і чыг. транспарце г. Кошыцы; з 1986 мэр Кошыц. З 1987 старшыня Усходнеславацкага краявога нац.к-та, з 1989 — Славацкага Нац. Савета (парламент). У 1990—92 пасол Чэхіі і Славакіі ў Канадзе, потым у МЗС Славакіі. З 1994 зноў мэр Кошыц. Заснавальнік і лідэр (з 1998) Партыі грамадз. згоды. Прэзідэнт Славакіі з мая 1999. Прыхільнік паскоранай інтэграцыі краіны ў НАТО і Еўрап. Саюз.