польскі этнограф і мовазнавец. Акад. Польскай АН (1952), праф. Ягелонскага (Кракаў; з 1926) і Віленскага (1935—39) ун-таў. Вучыўся ў Цюрыхскім ун-це (1906—09), у Кракаўскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1910). У 1945—59 заг. кафедры этнаграфіі славян у Ягелонскім ун-це. Вывучаў матэрыяльную і духоўную культуру слав. народаў, у т. л. беларускага. У 1932 разамз Ф.М.Калэсам вывучаў побыт, культуру і мову ў в. Хорастава (Салігорскі р-н Мінскай вобл.). Аўтар шэрагу прац, напісаных на бел. матэрыяле: «Нататкі пра славянскую тапаграфічную і фізіяграфічную тэрміналогію...» (1921), «Навагрудчына ў этнаграфічных адносінах», «Пра народную культуру паўднёва-сярэдняга Палесся» (абедзве 1925), «Усходняе Палессе. Этнаграфічныя матэрыялы...» (1928), «Пра музычна-этнаграфічныя даследаванні на Палессі ў 1932 г.» і «Пра сучасны стан мелаграфіі карэннай Беларусі і Палесся» (абедзве 1934), «Пра палескія песні» (у рукапісе). Багацце бел. культуры ўсебакова паказаў у працы «Народная культура славян» (кн. 1—2, 1929—39; 2-е выд. 1967—68).
Тв.:
Człowiek: Wstęp do etnografii powszechnej i etnologii. Wrocław etc., 1958.
Літ.:
Kazimierz Moszyński: Życie i twórczość. Wrocław etc., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Міхаіл Уладзіміравіч (н. 23.12.1937, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл.),
бел. акцёр. Нар.арг. Беларусі (1991). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1960). З 1960 працуе ў Бел.рэсп. т-ры юнага гледача. Характарны акцёр. Творчую манеру вызначаюць дакладнасць распрацоўкі характару, музыкальнасць, пластычнасць, яркая тэатральнасць і імправізацыйнасць. Лепшыя вобразы стварыў у бел. рэпертуары: Ваня («Дзеці аднаго дома» І.Шамякіна), Марат Казей («Марат Казей» В.Зуба), Яўмень («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець» паводле Я.Купалы і М.Чарота), Пан («На ўсіх адна бяда» П.Макаля), дзед Астап («Міколка-паравоз» паводле М.Лынькова), Мікіта Драніца («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава; Нац.акад.т-р імя Я.Купалы) і інш. Стварыў каларытныя вобразы Скіда і блазна Фесты («Два веронцы» і «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Старога («Пушкінскія казкі» паводле А.Пушкіна), Артамон («Прыгоды Бураціна» паводле А.Талстога) і інш. Паставіў спектакль «Царэўна-жаба» Н.Гернет (1979, разамз В.Маршаком). Зняўся ў бел. фільмах «Нашы суседзі», «Чырвонае лісце», «Гарачая душа», «Пра Чырвоную Шапачку», «Рэха ў пушчы», «Трэцяга не дадзена», «Зорны хлопчык», «Купальская ноч», «Хлеб пахне порахам», «Людзі на балоце», «Полымя» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ За 10 км на ПдЗ ад г.Рэчыца Гомельскай вобл. Першае нафтавае радовішча, адкрытае на Беларусі (1964). Распрацоўваецца з 1965. 6 пакладаў нафты прымеркаваны да міжсалявых (ялецкі, задонскі гарызонты), падсалявых карбанатных (варонежскі, сямілуцкі) і падсалявых тэрыгенных (ланскі і верхнепратэразойскі) адкладаў. Асн.ч. разрэзу (да 80%) складаюць верхне- і сярэднедэвонскія адклады. Рэчыцкая структура на паверхні падсалявых адкладаў уяўляе сабой паўантыклінальную складку памерамі 16 4 км, на паверхні міжсалявых адкладаў — антыклінальную складку памерамі 12 4 км. Размешчана на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны, разамз Асташкавіцкім, Цішкаўскім, Паўд.-Асташкавіцкім, Чырванасельскім і Дняпроўскім радовішчамі. Глыб. залягання нафтаносных гарызонтаў 1900—2800 м. Пароды-калектары — трэшчынава-каверна-поравыя даламіты і вапнякі і кварцава-палевашпатавыя розназярністыя пясчанікі, алеўраліты. Шчыльн. нафты павялічваецца знізу ўверх ад 805 кг/м³ у верхнепратэразойскім пакладзе да 890 кг/м³ у міжсалявым. Адпаведна павялічваецца колькасць серы (ад 0,2 да 1%), парафіну (ад 2,8 да 10%) і смол (ад 6 да 24,5%). Спадарожны газ выкарыстоўваецца прамысл. прадпрыемствамі Рэчыцкага і Светлагорскага р-наў. Здабыта 25 млн.т нафты (каля 80% пач. запасаў, якія здабываюцца, 2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ПА́ЎЛУ (São Paulo),
горад на ПдУ Бразіліі, у даліне р. Цьетэ, за 70 км ад узбярэжжа Атлантычнага ак.Адм. ц.аднайм. штата. Каля 10 млн.ж., разамз 37 гарадамі-спадарожнікамі ўтварае агламерацыю знас. 17 755 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Найб. гандлёва-размеркавальны цэнтр краіны. Рынак кавы (вывозіцца праз порт Сантус). Важнейшы прамысл. цэнтр краіны (каля 40% прамысл. вытв-сці і занятых у прам-сці) і найб. эканамічна развітога раёна. Прам-сць: цяжкая (чорная і каляровая металургія, металаапрацоўка, аўтамабіле- і самалётабудаванне, чыг. машынабудаванне, электронная, эл.-тэхн., хім., гумава-тэхнічная; пераважна ў гарадах-спадарожніках), мясная (бойні), мясакансервавая, малочная, маслаперапрацоўчая, мукамольная, кандытарская, тытунёвая, тэкст. (больш за 50% вытв-сці тканін у краіне), швейная, гарбарна-абутковая, парфумерная, фармацэўтычная. Метрапалітэн. 3 ун-ты. Музеі: мастацкі, сучаснага мастацтва, археалогіі і этнаграфіі і інш. Тэатры. Палац урада (16 ст.), небаскробы (20 ст.). Спарт. збудаванні.
Засн. езуітамі 25.1.1554 у дзень св. Паўла (адсюль назва). У 16—18 ст. цэнтр кававых плантацый. У 1822 у С.-П. абвешчана незалежнасць Бразіліі ад Партугаліі. У пач. 19 ст. тут з’явіліся першыя ў краіне мануфактуры, у пач. 20 ст. ператварыўся ў буйны прамысл. цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСПЕ́НСКІ Эдуард Мікалаевіч (н. 22.12.1937, г. Ягор’еўск Маскоўскай вобл.),
рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны ін-т (1961). Друкуецца з 1960. Шырокую вядомасць набылі яго кніжкі для дзяцей: аповесці-казкі «Кракадзіл Гена і яго сябры» (1966), «Уніз па чарадзейнай рацэ» (1972; экранізавана пад назвай «Там, на невядомых сцежках», 1982), «Гарантыйныя чалавечкі» (1975), «Жаб Жабыч Скавародкін» (1999); п’есы «Чабурашка і яго сябры» (1970), «Спадчына Бахрама» (1973), «Адпачынак кракадзіла Гены» (1974, усе разамз Р.Качанавым); зб-кі вершаў «Усё ў парадку» (1976), «Калі быў бы я дзяўчом» (1983) і інш. Творы У. выхоўваюць у дзецях любоў да дабра і прыгажосці, па-даросламу ставяць сур’ёзныя маральныя праблемы. Аўтар гіст. рамана «Лжэдзмітрый Другі сапраўдны» (1999). Па многіх творах У. зняты мультфільмы. У Магілёўскім абл.драм. т-ры ставілася яго п’еса «Дзядзька Фёдар, сабака і кот» (1983).
Тв.:
Дядя Федор, пес и кот: [Пьесы.] М., 1990;
Красная Рука, Черная Простыня, Зеленые Пальцы: Страшная повесть для бесстрашных детей;
Жуткий детский фольклор. М., 1992;
Меховой интернат: Поучительная повесть о девочке-учительнице и ее пушистых друзьях. М., 1993;
Бизнес крокодила Гены. М., 1993;
Лекции профессора Чайникова. М., 1994;
Тетя дяди Федора, или Побег из Простоквашино: Повесть-сказка. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФРАНЦ»
(«Franz»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. брыгад «За Радзіму» імя А.Флегантава, 1-й Асіповіцкай, 1-й Мінскай і мясц. насельніцтва ў Асіповіцкім і Бярэзінскім р-нах Магілёўскай, Пухавіцкім і Чэрвеньскім р-нах Мінскай абл. у студз. 1943 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі вышэйшага нач. СС і ням. паліцыі групы армій «Цэнтр», ахоўных і франтавых часцей вермахта. Карнікі наступалі з Пухавіч, Чэрвеня, Беразіна, Асіповіч. Некалькі дзён партызаны стрымлівалі іх націск. Брыгады, акрамя 1-й Мінскай, разамзмясц. насельніцтвам былі блакіраваны ў Градзянскім лесе, адкуль 8 студз.партыз. група прарыву прарвала блакаду, нанесла праціўніку цяжкія страты, фарсіравала Бярэзіну каля в. Якшыцы Бярэзінскага р-на, вывела больш за 1 тыс.мясц. жыхароў у Клічаўскі і Бярэзінскі лясы. За час аперацыі карнікі загубілі 2025 сав. грамадзян, спалілі некалькі вёсак, сярод якіх пасля вайны не аднавіліся вёскі Бортнае і Макаўе Асіповіцкага р-на, вывезлі на прымусовыя работы ў Германію больш за 1 тыс.чал., захапілі 2,4 тыс. галоў жывёлы, 60 т збожжа і інш.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 608.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭСМЕ́НСКІ БОЙ 1770,
марская бітва паміж рас. і тур. эскадрамі 7.7.1770 у бухце Чэсма (Чэшме) у Хіяскім праліве Эгейскага м. ў рус.-тур. вайну 1768—74 (гл.Архіпелагскія экспедыцыі рускага флоту). Рас. эскадра (9 лінкораў, 3 фрэгаты, 1 бамбардзірскі карабель) пад камандаваннем А.Р.Арлова (фактычна камандаваў адм. Р.А.Спірыдаў) 5 ліп. атакавала каля Чэсмы тур. флот (16 лінкораў, 6 фрэгатаў, 6 шэбек, 13 галер, 32 галіёты; каманд. капудан-паша Хасанбей) і патапіла флагманскі тур. карабель (разамз ім узарваўся рас. лінкор «Яўстафій»). Тур. караблі спешна адплылі ў Чэсменскую бухту, дзе былі заблакіраваны. Ноччу 7 ліп. да ўваходу ў бухту падышоў рас. авангард на чале з контр-адм. С.К.Грэйгам (4 лінкоры, 2 фрэгаты, 1 бамбардзірскі карабель), уварваўся ў бухту і артыл. агнём знішчыў тур. флот (ацалелыя 1 лінкор і 5 галер трапілі ў палон). Туркі страцілі больш за 10 тыс.чал., расіяне — 11 чал. забітымі. У выніку гэтай перамогі рас.ВМФ запанаваў у Эгейскім м., а граф Арлоў атрымаў тытул Чэсменскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮЗЕ́ЕВА-ШАБЛО́ЎСКАЯ Ганна Аляксандраўна (20.10.1941, в. Чапаева Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 14.8.1993),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). Працавала ў тэхніках габелену, батыку, ручнога ткацтва. Сярод твораў: габелены для Палаца культуры прафтэхадукацыі ў Мінску «Жанчыны Палесся». «Белая Русь ты мая» (з А.Салохінай), «Песня жаўрука» (усе 1970-я г.), «Белая Русь ты мая» для гасцініцы «Турыст» у Гомелі, «Родны напеў», «Нарачанская цішыня», цыкл «Пра родную прыроду» (усе 1980-я г.); парцьерная тканіна і ген. заслона для Палаца культуры калгаса імя А.Варанянскага (Гродзенскі р-н, 1977), ген. заслоны для актавай залы Рэсп. шпіталя інвалідаў Вял.Айч. вайны ў Бараўлянах (Мінскі р-н) і Палаца культуры ў г. Светлагорск (Гомельская вобл., абодва 1988; у сааўт.). Выканала размалёўку «Эвалюцыя ўзнікнення жывёльнага і расліннага свету» (1977) на Станцыі юных натуралістаў у Мінску, аформіла (разамз С.Цярэнцьевай) гал. ўваход на ВДНГСССР і тэатр. павільён да Дэкады Бел. культуры ў Маскве (1967). Аўтар акварэлей «Чырвонае лета», «Раніца на Нарачы», «Беларускія пагоркі» (усе 1970-я г.). Творы вылучаюцца дакладнасцю кампазіцыйных пабудоў, гарманічным каларытам, паэт. узнёсласцю вобразаў.
французскі пісьменнік і мастак. Праблемы чалавек—свет—час вырашаў на матэрыяле сац. і паліт. падзей 20 ст.: усталяванне фашызму, 2-я сусв. вайна, акупацыя і супраціўленне. Аўтар зб-каў навел «Друкарня «Вердэн» (1947), «Вочы і памяць» (1948), аповесцей «Маўчанне мора» (1942), «Воўчая пастка» (1979), «Антверпенскі тыгр» (1986), цыкла аповесцей «На гэтым беразе» (т. 1—3, 1958—60), раманаў «Людзі ці жывёлы?» (1952), «Гнеў» (1956), «Сільва» (1961), «Квота, або Прыхільнікі багацця» (1966, разамз П.Карнелем), «Плыт Медузы» (1969), «Ганна Балейн» (1985), прытчы «Як брат» (1973), кніг эсэ «Больш ці менш чалавек» (1949), «Шляхі эвалюцыі асобы» (1965), «Мяцеж чалавека», «У што я веру» (абедзве 1975), успамінаў «Бітва маўчання» (1967), працы «Сто гадоў гісторыі Францыі» (т. 1—3, 1981—84) і інш. Яго творы адметныя філас.-рацыяналістычным пачаткам, экстрэмальнасцю сітуацый, лагічнай завершанасцю сюжэтаў і выразнасцю вобразаў. У 1930-я г. ілюстратар і гравёр. Вынайшаў новы спосаб друкаваць творы жывапісу і графікі — шаўкаграфію.
Тв.:
Рус.пер. — Молчание моря: Повесть;
Люди или животные? Сильва. Плот «Медузы»: Романы. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСО́БАў мовазнаўстве,
катэгорыя дзеяслова, якая паказвае адносіны вытворцы дзеяння да таго, хто гаворыць. Вызначаюць 3 асобы і адпаведна ім 3 асабовыя дзеяслоўныя формы адзіночнага і множнага ліку. Формамі 1-й асобы абазначаюць дзеянне (стан) таго, хто гаворыць («чытаю, чытаем»); формамі 2-й асобы — дзеянне (стан) таго, да каго звяртаюцца ў гаворцы («чытаеш, чытаеце»); формамі 3-й асобы — дзеянне (стан) таго, пра каго (пра што) гавораць («чытае, чытаюць»).
Сродкі афармлення катэгорыі асобы ў розных мовах розныя: у германскіх і раманскіх — адначасова асабовыя займеннікі і канчаткі, у семіцкіх — асабовыя канчаткі, займеннікі і прыстаўкі. У слав. мовах, у т. л. і беларускай, асабовыя формы дзеяслова перадаюцца праз канчаткі (у цяперашнім і будучым часе: «чыта-ю, прачыта-ю; чыта-ем, прачыта-ем; чыта-еш, прачыта-еш, чыта-еце, прачыта-еце; чыта-е, прачыта-е; чыта-юць, прачыта-юць»), асабовымі займеннікамі разамз асабовымі канчаткамі («я чыта-ю, я прачыта-ю; ты чыта-еш, ты прачыта-еш» і гэтак далей) ці асабовымі займеннікамі і назоўнікамі (у прошлым часе: «ён чытаў, вучань чытаў»).