расійскі акцёр. Нар.арг. Расіі (1981). Скончыў тэатр. студыю пры Калінінскім абл.драм. т-ры (1950). З 1949 у Калінінскім, Омскім т-рах, з 1961 у Маскоўскім т-ры сатыры. Камедыйны акцёр. Яго мастацтва іранічнай характарыстыкі персанажа, эмац. выразнасць, тэмперамент, дакладны адбор выразных сродкаў выявіліся ў ролях: Скаромны («Таблетка пад язык» А.Макаёнка), Астап Бендэр («Дванаццаць крэслаў» паводле І.Ільфа і Я.Пятрова), Скапэн («Хітрыкі Скапэна» Мальера), Пічэм («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Стары («Шчаслівая падзея» С.Мрожака), Хлынаў («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Тузенбах («Тры сястры» А.Чэхава), Сяргей («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Калабушкін («Самазабойца» М.Эрдмана), Карлсан («Малыш і Карлсан, які жыве на даху» паводле А.Ліндгрэн) і інш. Здымаецца ў кіно: «Белае сонца пустыні» (1970), «Канец начнога злодзея», «Уласнасць рэспублікі» (абодва 1972), «Добра сядзім!» (1986), «Вярбоўшчык» (1991), «Бедная Саша» (1997) і інш. Выступае і як рэжысёр. Дзярж. прэмія Расіі 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЎЁЎ-АПО́СТАЛСяргей Іванавіч (3.11.1795, С.-Пецярбург — 25.7.1826),
дзекабрыст. Брат М.І.Мураўёва-Апостала. Скончыў Пецярбургскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1811). З 1811 на ваен. службе. Удзельнік вайны 1812, замежных паходаў 1813—14. Адзін з заснавальнікаў «Саюза выратавання» (1816) і «Саюза працвітання» (1818). Пасля паўстання (1820) і расфарміравання (16.5.1822) Сямёнаўскага палка, дзе ён служыў, у Чарнігаўскім пяхотным палку, які пэўны час кватараваў у Бабруйску; падпалкоўнік. З 1822 чл.Паўд.т-ва дзекабрыстаў. Удзельнічаў у распрацоўцы першага рэальнага плана паўстання (гл.Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823), які не быў здзейснены. У час паўстання Чарнігаўскага палка (10—15.1.1826) цяжка паранены, арыштаваны і дастаўлены ў Гал. штаб 1-й арміі ў Магілёў, дзе 14 і 15.1.1826 адбыліся яго першыя допыты. Асуджаны Вярх. судом і павешаны ў ліку пяці кіраўнікоў паўстання дзекабрыстаў.
Літ.:
Медведская Л.А. С.И.Муравьев-Апостол. М., 1970;
Букчин С.В. К мечам рванулись наши руки. 2 изд. Мн., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСІ́НСКІСяргей Сцяпанавіч (н. 21.9.1920, с. Лісіцына Велікаўсцюжскага р-на Валагодскай вобл., Расія),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1973). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна (1952). У 1960—67 і з 1969 кіраўнік майстэрні ў ін-це «Мінскпраект», у 1967—69 гал. архітэктар ін-та «Белдзяржпраект». Асн. работы: у Мінску — праекты забудовы пл. Калініна (1954—62), планіроўкі і забудовы 2-й чаргі праспекта Скарыны (1958—64), будынак гарвыканкома (1964), Палац мастацтваў (1973; цяпер рэсп. Мастацкая галерэя); комплексы 5—14-павярховых інтэрнатаў па вуліцах Сурганава, Цнянскай, Металістаў (усе 1969—79), фантан «Юнацтва» каля гасцініцы «Мінск» (1978, усе ў сааўт.), комплекс жылых дамоў па вул. Няміга (1991, кіраўнік аўтарскага калектыву); санаторны комплекс «Беларусь» у Сочы (Расія; 1953—68), мемар. комплекс «Вязынка» ў в. Вязынка Маладзечанскага р-на (1972), будынак аблвыканкома ў Гомелі (1974), Дом Саветаў у г. Шчучын Гродзенскай вобл. (1979, усе ў сааўт.) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙДЗЁНАЎ (сапр.Аляксееў) Сяргей Аляксандравіч
(26.9.1868, г. Казань, Расія — 5.12.1922),
рускі драматург. Скончыў Муз.-драм. вучылішча пры Маскоўскім філарманічным т-ве (1889). У 1889—93 акцёр на правінцыяльнай сцэне. У першай п’есе на аўтабіягр. аснове «Дзеці Ванюшына» (паст. 1901) карціна расколу ў асяроддзі рас. купецтва, выкліканага развіццём капіталіст. адносін. У п’есах «Нумар трынаццаты» (1903), «Аўдоціна жыццё» (паст. 1904), «Сцены» (1907), «Раман цёці Ані» (1912), «Работніца» (1915) і інш. паказаў маральную раз’яднанасць людзей у капіталіст. грамадстве. Аўтар п’есы пра рэвалюцыю 1905 «Масква: Сцэны з маскоўскага жыцця 1905 г.» (нап. 1921). Яго драматургіі ўласцівы імкненне ўвасабляць сац. праблемы ў форме інтымнай псіхал. драмы, дынамічнасць у развіцці канфлікту, тонкасць і лаканізм псіхал. характарыстык. П’еса «Дзеці Ванюшына» пастаўлена ў Бел.дзярж. т-ры імя Я.Коласа (1938), Гродзенскім абл.драм. т-ры (1948), Рускім дзярж.драм. т-ры Беларусі (1948 і 1971).
Тв.:
Дети Ванюшина. М., 1955.
Літ.:
Чернышев А.А. Путь драматурга: С.А.Найденов. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАЎЧА́ТАЎСяргей Сяргеевіч (3.10.1919, г. Хвалынск Саратаўскай вобл., Расія — 22.7.1981),
рускі паэт.Герой Сац. Працы (1979). Скончыў Маскоўскі ін-т філасофіі, л-ры, гісторыі і Літ.ін-т імя М.Горкага (абодва 1941). Гал. рэдактар час. «Новый мир» (з 1974). Паэт.зб-кі «Касцёр» (1948), «Салдаты свабоды» (1952), «Патрабавальны падарожнік» (1963) пераважна на ваен. тэматыку. У кн. «Чвэрць стагоддзя», «Пёс, дзяўчо і паэт» (абедзве 1965), «Шыр» (1979) вершы, звернутыя да гісторыі і сучаснасці Айчыны, матывы пераемнасці пакаленняў, філас. роздум пра перажытае. Аўтар паэм «Праліў Екацярыны» (1956), «Васіль Буслаеў» (цалкам апубл. 1973), «Франтавая вясёлка» (1979), апавяданняў, літ.-крытычных кн. «Лірыка Лермантава. Нататкі паэта» (1964), «Паэзія ў руху» (1966), «Незвычайнае літаратуразнаўства» (1970), «Жывая рака» (1974), успамінаў «Мы ўваходзім у жыццё» (1978) і інш. Творчасць Н. адметная грамадзянскасцю, яснасцю і прастатой стылю. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў С.Гаўрусёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБІНШТЭ́ЙНСяргей Леанідавіч (18.6.1889, г. Адэса, Украіна — 11.1.1960),
расійскі псіхолаг і філосаф. Чл.-кар.АНСССР (1943). Скончыў Марбургскі ун-т (1913; Германія). З 1930 заг. кафедры Ленінградскага пед. ін-та. З 1942 дырэктар Ін-та псіхалогіі АПН Расіі. З 1945 у Ін-це філасофіі АНСССР (да 1948 нам. дырэктара). Аўтар тэорыі псіхічнага як дзейнасці і як працэсу. Лічыў, што чалавек і яго псіхіка фарміруюцца ў працэсе дзейнасці і яны павінны даследавацца праз праяўленні ў асн. відах дзейнасці (у працы, пазнанні, навучанні, гульні і інш.), што псіхіка характарызуецца неперарыўным фарміраваннем, змяненнем. Асобу разглядаў як цэласную сістэму ўнутр. умоў, сярод якіх вылучаў агульныя, устойлівыя (напр., якасці зроку) і тыя, што змяняюцца ў залежнасці ад гіст. этапаў развіцця грамадства (напр., матывацыя). Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв.:
Бытие и сознание. М., 1957;
Принципы и пути развития психологии. М., 1959;
Основы общей психологии. [2 изд.] СПб. и др., 1999.
Літ.:
Абульханова-Славская К.А. Брушлинский А.В. Философско-психологическая концепция С.Л.Рубинштейна М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІМО́НАЎСяргей Дзмітрыевіч (н. 14.4.1937, г. Манчагорск Мурманскай вобл., Расія),
бел. архітэктар. Канд. архітэктуры (1971). Скончыў БПІ (1960). Працаваў у ін-це «Белдзяржпраект» (у 1960—73 і 1988—94 кіраўнік майстэрні). З 1973 выкладаў у БПА (да 1983 заг. кафедры, у 1996—98 праф.). Асн. работы: актавая зала Бел.с.-г. акадэміі ў г. Горкі Магілёўскай вобл. (1962), спарт. комплекс «Дынама» на Камсамольскім воз. (1978, 1-я чарга; зала маст. гімнастыкі, 1996) у Мінску, гасцініца «Гарызонт» у г. Баранавічы Брэсцкай вобл. (1980). У сааўт. выканаў праекты Мінскага палаца спорту (1963—66), Палаца культуры ў г. Салігорск Мінскай вобл. (1965—68), спарт. комплексу ДАІ па вул. Сямашкі (1994—2000), гандл.-выставачнага комплексу «Аквабел» (1996—98) у Мінску; палацаў спорту ў рас. гарадах Чэлябінск (1967) і Валгаград (1974). Даследуе праблемы архітэктуры шматмэтавых відовішчных і спарт. збудаванняў. З 1998 жыве за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУКА́НАЎСяргей Максімавіч (н. 29.2.1936, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). У 1967—91 (з перапынкамі) працаваў на Мінскім маст.-вытв. камбінаце. У 1969—75 дырэктар Мінскага маст. вучылішча імя А.К.Глебава. Працуе ў станковым жывапісе. Значнае месца ў творчасці займаюць сюжэтна-тэматычныя карціны ў стылі сац. рэалізму з дасканалай кампазіцыйнай пабудовай і адметным колеравым вырашэннем. Сярод твораў: «Смерць сельскага актывіста», «І.С.Лебедзеў, год 1924» (абодва 1967), «Паўстанне сялян вёскі Плутаўка Гомельскага павета ў 1904 годзе», «Першая маёўка ў Беларусі» (абодва 1968), «Харчатрад» (1971), «1941-ы год. Магілёўскі батальён міліцыі» (1975), «Даяркі саўгаса Халоч» (1976), «Першая вясна» (1980), «Выступленне А.Чарвякова на 4-м з’ездзе Саветаў Беларусі 4 снежня» (1983); пейзажы (у т. л. серыя «Вясна», 1995—2003); серыя нацюрмортаў «Грыбы» (1995—2003). Адзін з аўтараў афармлення дыярамы «Партызанскі лагер» (1968) у Бел.дзярж. музеі гісторыі Вял.Айч. вайны ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАПЛЫ́ГІНСяргей Аляксеевіч (5.4.1869, г. Раненбург, цяпер г. Чаплыгін Ліпецкай вобл., Расія — 8.10.1942),
расійскі вучоны ў галіне тэарэт. механікі, стваральнік навук. школы па гідра- і аэрамеханіцы. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1924). Герой Сац. Працы (1941). Засл. дз. нав. РСФСР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1890), выкладаў у ім і інш.ВНУ Масквы. З 1901 праф., з 1905 дырэктар Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсаў. З 1918 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це (ЦАГІ, у 1928—31 дырэктар-начальнік). Навук. працы па гідрамеханіцы, матэматыцы, аналіт. механіцы, аэрамеханіцы, авіяцыі, балістыцы. Прапанаваў метад даследавання газавых струменяў пры дагукавых скарасцях, што стала пачаткам развіцця газавай дынамікі. Выказаў пастулат аб вызначэнні велічыні цыркуляцыі скорасці патоку вакол крыла (пастулат Ч. — Жукоўскага), што дазволіла рашаць задачы аб сілах дзеяння патоку на абцякальнае цела. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М.; Л., 1948—50;
Избранные труды. М., 1976.
Літ.:
С.А.Чаплыгин: Материалы к науч. биогр. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЛЬГА́Сяргей Мікалаевіч (н. 15.11.1953, г. Бугульма, Татарстан),
бел. акцёр, кінарэжысёр. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975), Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1985). З 1975 у Магілёўскім абл.драм. т-ры, у 1976—77, 1979—80 у Бел. т-ры імя Я.Коласа. З 1985 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1997 — у «Белвідэацэнтры». Сярод найб. значных роляў: у Магілёўскім т-ры — Дзімка Малахаў («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Пашка («Летась у Чулімску» А.Вампілава), Марат («За ўсё добрае — смерць» М.Ібрагімбекава); у т-ры імя Я.Коласа — Сымон («Сымон-музыка» паводле аднайм. твора Я.Коласа), Арман Дзюваль («Дама з камеліямі» А.Дзюма-сына), Кей («Снежная каралева» Я.Шварца), Сакрат («Ноч пасля выпуску» У.Цендракова). Паставіў фільмы: маст. — «Цубанікі» (1988, паводле А.Дударава), «Хам» (4 серыі, 1989, з Дз.Зайцавым), «Хроніка мёртвай Савы» (1994; тэлевізійны фільм-спектакль), а таксама шэраг кароткаметражных фільмаў; дакумент. — «Пра кінарэжысёра» (1997), «Шляхі Гасподнія...» (1999), «Экспансія» (2000), «Час акцёра. Дывертысмент» (2001), «Яго Вялікасць Тэатр» (2002). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.