1) у антычным тэатры — група выканаўцаў, што выступала ў трагедыях і камедыях як адзіная зборная дзейная асоба — каментатар падзей.
2) Калектыў спевакоў, які выконвае вак.-хар. твор з суправаджэннем ці а капэла. У залежнасці ад манеры выканання ці кірунку бываюць акад. (часта наз.капэламі), нар., ансамблі песні і танца, хар. калектывы ў трупах муз. т-раў. Паводле тыпу падзяляюцца на мяшаныя (поўнага складу — сапрана, альт, тэнар, бас; няпоўнага — без адной з партый) і аднародныя (мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя). Склад Х. можа быць малым (больш за 12 чал.), сярэднім (больш за 50 чал.), вял. (да 120 чал.). Зводныя Х. дасягаюць 30 тыс. чал.
На Беларусі хар. выканальніцтва мае даўнія традыцыі. З канца 10 ст.прафес.хар. спевы культываваліся пераважна як царкоўныя; з’явіўся знаменны спеў, які быў гал. у прафес. музыцы да 17 ст. З канца 15 ст. пашырылася кантавая культура, з 2-йпал. 16 ст. — партэсныя спевы без муз. суправаджэння, гал. жанрам якіх быў духоўны канцэрт. Станаўленню партэсных спеваў садзейнічала падрыхтоўка спевакоў у манастырскіх і брацкіх школах. У 1630-я г. ў Магілёўскім брацтве існаваў мяшаны 4-галосы хор, у 18 ст. — 1-йпал. 19 ст. пры магнацкіх дварах у Нясвіжы, Слуцку, Слоніме, Гродне, Шклове, Магілёве і інш. вядомы аркестры і Х. (капэлы), якія суправаджалі спектаклі, балі, службы. У 1830—40-я г. свецкае музіцыраванне развівалася ў прыватных муз. школах. У бел. операх С.Манюшкі «Рэкруцкі набор» (паст. 1841), «Ідылія» («Сялянка»; паст. 1852; усе з К.Кжыжаноўскім) значнае месца адведзена Х. Пасля 1907 у многіх гарадах Беларусі адкрыліся пеўча-рэгенцкія курсы. У 1914 У.Тэраўскі стварыў гар. хор, які пазней выступаў на сцэне «Беларускай хаткі» ў Мінску (з 1917 Бел.нар. хор). У 1918 пачаў працаваць Дзярж. хор пад кіраўніцтвам М.Анцава ў Віцебску; у 1920-я г. — Х. Галоўпалітасветы пад кіраўніцтвам В.Яфімава. Па ініцыятыве Інбелкульта створаны Бел. студыйны хор пад кіраўніцтвам А.Ягорава (1926; у 1928—30 Беларуская дзяржаўная капэла).
Сярод сучасных Х. на Беларусі: Хор акадэмічны Беларускага тэлебачання і радыё, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча, Х. Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Х. Нац.акад. опернага т-ра Беларусі, камерны Х. Гомельскай абл. філармоніі і інш. Дзейнічаюць таксама самадз. Х. акад. і нар. плана (гл. ў арт.Народныя хары, ансамблі, аркестры).
3) Муз. твор для хар. выканання. У творчасці бел. кампазітараў развіваецца з 1920-х г. (М.Аладаў, У.Алоўнікаў, А.Багатыроў, Л.Захлеўны, І.Кузняцоў, І.Лучанок, А.Мдывані, Р.Пукст, Ю.Семяняка, Дз.Смольскі, А.Туранкоў, Э.Тырманд, М.Чуркін, Л.Шлег і інш.). Гл. таксама Харавая музыка.
4) Стараж. назва групы аднародных муз. інструментаў (Х. духавых медных, Х. віяланчэляў, Х. лютняў і інш.).
5) Група настроеных ва унісон струн аднаго муз. інструмента (лютні, мандаліны, цымбалаў і інш.) для ўзмацнення ці тэмбравага ўзбагачэння гуку.
6) У раннехрысціянскіх цэрквах месца перад алтаром, прызначанае для пеўчых (гл.Хоры).
Літ.:
Чесноков П.Г. Хор и управление им. 3 изд. М., 1961;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПАЛЕ́РЫ (ням. Spalier ад італьян. spalliera),
1) насценныя гладкатканыя дываны, выкананыя ў тэхніцы т.зв. рэпсавага ўточнага перапляцення. Выява ўтвараецца чаргаваннем рознакаляровых нітак утку (шэрсць, шоўк. часам залатыя ці сярэбраныя ніткі), якія перадаюць паступовую змену тону або рэльефнасці і, шчыльна закрываючы нефарбаваную аснову (шэрсць, лён), ствараюць характэрную рубчастую фактуру. Ш. ўзнаўляюць узор або карціну ў натуральную велічыню з кардону, які найчасцей выконваўся паводле мініяцюр, гравюр ці карцін вядомых мастакоў.
Вытокі ткацкай тэхнікі Ш. у маст. тканінах Стараж. Грэцыі, Месапатаміі, копцкіх тканінах 3—12 ст. У Зах. Еўропе Ш. вядомы з канца 11 ст. Дасягнулі росквіту ў 2-йпал. 14 ст. ў творах майстроў Парыжа, Араса, Турнэ і Бруселя, калі геам., расл. і геральдычныя матывы змяніліся сюжэтнымі выявамі рэліг., міфалагічнай, гісторыка-рамант. тэматыкі, серыямі, прысвечанымі ўшанаванню каралеўскіх і магнацкіх родаў: «Апакаліпсіс» (ткач Н.Батай, мастак Ж.Бандоль, 1377—80), серыя «Дзевяць герояў» (каля 1385, усе парыжская школа), «Дама з аднарогам», «Паляванне на аднарога», «Тры каранаванні» (усе канец 16 ст., брусельская школа) і інш. У 17 ст. агульнаеўрап. вядомасць набылі вырабы каралеўскай мануфактуры габеленаў у Парыжы (серыі «Гісторыя Аляксандра», «Гісторыя караля», «Месяцы», «Каралеўскія дамы» і інш.), пасля чаго да 19 ст. ўсе Ш. сталі называць габеленамі. Сярод мастакоў, якія выконвалі эскізы і кардоны для Ш., П. да Картона, Н.Пусэн, П.П.Рубенс і інш.
На Беларусі Ш. выраблялі ў канцы 17—1-йпал. 19 ст. на ткацкіх мануфактурах (тапіцэрыях) кн. Радзівілаў у Бяла-Падлясцы (цяпер Польшча), Нясвіжы (Мінская вобл.), Альбе (цяпер у межах Нясвіжа), Міры (Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.), Карэлічах (гл.Карэліцкія шпалеры), кн. Агінскіх у Слоніме (Гродзенская вобл.; 12 Ш. з выявамі ант. статуй, у т. л. «Флейтыст», «Амфітрыта», «Вакханка», «Геркулес»), на каралеўскіх мануфактурах А.Тызенгаўза ў Гродне. У сучасным габеленавым ткацтве да традыц. гладкатканай тэхнікі і кампазіцыйнай пабудовы Ш. звярталіся Л.Пятруль, Ф.Шунейка і інш. 2) Рулонная папера (узорыстая ці аднатонная) для абклейкі сцен, столі і інш. Працэсы вытв-сці: выраб друкавальнай формы (клішэ), друкаванне малюнка на машыне, сушка і перамотка. Адрозніваюць Ш. звычайныя, вільгацеўстойлівыя (якія можна мыць) і гукапаглынальныя (варсаваныя). На Беларусі вырабляюцца на Мінскай шпалернай фабрыцы, Гомельскім акцыянерным таварыстве «Гомельшпалеры».
3) У садова-паркавым мастацтве рады дрэў, кустоў абапал дарогі ці дарожкі, якія ўтвараюць алеі. Выкарыстоўваюцца пераважна пры стварэнні рэгулярных кампазіцый. Алеі маглі мець выгляд калідораў з высокімі зялёнымі сценамі, у якіх праразаліся «дзверы» і «вокны». Падобныя сцены могуць акаймоўваць прамавугольнікі баскетаў, аддзяляюць партэры ад бакавых алей, служаць фонам, на якім размяшчаюцца скульптуры. Жывую агароджу робяць з граба, ліпы, бука ляснога, а таксама з некаторых высокарастучых кустоў. На Беларусі Ш. вядомы ў парках вёсак Воўчын Камянецкага р-на Брэсцкай вобл., Дзярэчын Зэльвенскага, г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага р-наў Гродзенскай вобл., вёсак Бачэйкава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл., Альба Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. і інш. Ш. наз. таксама рашотку-апору для прымацавання павойных раслін.
4) Рады, шарэнгі войск па абодва бакі руху каго-н. або чаго-небудзь.
Літ.:
Трызна Дз.С. Беларускія дываны і габелены. Мн., 1981.
С.У.Пешын, В.Р.Анціпаў.
Шпалеры «Юнакі, якія кідаюць ружы свінням і зерне галубам». Фрагмент. Францыя. Пач. 16 ст.Шпалеры «Бітва пад Славечнай» (фрагмент). Карэлічы. 2-я пал. 18 ст.Шпалеры.
Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI—XVIII вв. Мн., 1975;
Штыхов Г.В. Города Белоруссии по летописям и раскопкам (IX—XIII вв.). Мн., 1975;
Трусов О.А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв. Мн., 1988;
Яго ж. Старонкі мураванай кнігі. Мн., 1990;
Яго ж. Манументальнае дойлідства Беларусі XI—XVII стст.: Гісторыя буд. тэхнікі. Мн., 2001;
Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст. Мн., 1993;
История Европы. Мн.; М., 1996; Лакотка А.І. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мн., 1999; Квитницкая Е.Д. Архитектура Белоруссии: Архитектура XVII—XVIII вв. // Всеобщая история архитектуры. М., 1968. Т. 6; Яе ж. Коллегиумы Белоруссии XVII в. // Архитектурное наследство. М., 1969. №18; Яе ж. Коллегиумы Белоруссии XVIII в. // Там жа. М., 1972. №20; Яе ж. Архитектура лечебных зданий Белоруссии в первой половине XIX в. // Там жа. М., 1984. №32; Яе ж. Госпитали Белоруссии в первой половине XIX в. // Там жа. М., 1982. №30; Яе ж. Планировка Бобруйской крепости // Там жа. М., 1976. №25; Яе ж. Светские училища Белоруссии в первой трети XIX в. // Там жа. М., 1978. №26; Яе ж. Типовое проектирование в Белоруссии в конце XVIII в. // Там жа. М., 1973. №21; Чантурия В.А. История архитектуры Белоруссии. Мн., 1977; Гісторыя Беларусі. Т. 2. Мн., 1988; Страчаная спадчына. Мн., 1998; Габрусь Т.В. Мураваныя харалы: Сакрал. архітэктура бел. барока. Мн., 2001; Слюнькова И.Н. Монастыри восточной и западной традиции: Наследие архитектуры Беларуси. М., 2002; Морозов В.Ф. Гомель классический. Эпоха. Меценаты. Архитектура. Мн., 1997; Яго ж. Творчество зодчих русской архитектурной школы в Белоруссии в конце XVIII — первой половине XIX века // Строительство и архитектура Белоруссии. 1982. №3; Яго ж. Dzialalność architektów warszawskich i wileńskich na Białorusi w końcu XVIII i 1 polowie XX wieku // Bieletun historii sztuki. 1990. №3—4; Краснопольский О. Абстрактивизм в искусстве новаторов. М., 1917; Кастелянский А.Г. Изобразительное искусство БССР. М.; Л., 1932; Шчакаціхін М. Новы Мінск // Чырв. Беларусь. 1930. №2; Аникин В.И. Жилой район крупного города: Опыт Белоруссии. М., 1987; Архитектура Советской Белоруссии. М., 1986; Воинов А.А. История архитектуры Белоруссии: Советский период. Мн., 1975; Градостроительное освоение пойменных территорий Белорусской ССР. Мн., 1986; Градостроительство Белоруссии. Мн., 1988; Общественные центры городских населенных мест БССР: (Опыт формирования, пробл. и направления развития). М., 1991; Соколовский В.Э., Алимов Р.Н. Архитектура нового белорусского села. М., 1979; Филимонов С.Д. Архитектура общественных зданий Белоруссии. Мн., 1985; Лакотка А.І. Дойлідства // Беларусы. Т. 2. Мн., 1997; Кузьмичев С.Д. К вопросу о тенденциях в сегодняшней белорусской архитектуре // Архитектура и строительство. 1995. №2—3.
А.А.Трусаў (старажытны горад), А.А.Ярашэвіч (канец 16 — сярэдзіна 18 ст.), Г.А.Лаўрэцкі (архітэктурныя школы), В.Ф.Марозаў (2-япал. 18 — сярэдзіна 19 ст.), В.М.Чарнатаў (2-я пал. 19 — пач. 20 ст.; 1930—41 г.; 1944—50-я г.), Ю.Ю.Захарына (1960 — пач. 1990-х г.; 1990—2000-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАНГА́РДу музыцы,
умоўная назва розных музычна-творчых плыняў 20 ст. Тэрмін «авангард» зацвердзіўся з 2-йпал. 1940-х г. у адносінах да шматлікіх школ зах. музыкі, адметных гранічным радыкалізмам, пошукам новых выразных сродкаў, тэхнік кампазіцыі, форм арганізацыі гукавога матэрыялу, абсалютызацыяй эксперыменту, якім спадарожнічае свядомае адмаўленне эстэт. нормаў і традыцый, што выпрацаваны ў мастацтве мінулага.
Своеасаблівымі цэнтрамі авангарда сталі Францыя, Германія, Італія, ЗША Сярод прадстаўнікоў авангарда кампазітары рознай арыентацыі: П.Булез, П.Шэфер, Я.Ксенакіс, К.Штокгаўзен, Л.Нона, Л.Берыо, Дж.Кейдж, Дз.Лігеці. Сярод прыёмаў і метадаў кампазіцыі муз. авангарда — серыяльнасць, пуантылізм, алеаторыка, санорыка, электронная музыка, канкрэтная музыка, а таксама шэраг новых прыёмаў гуказдабывання на традыц. інструментах. Гранічнае наватарства ў авангарда часам становіцца самамэтай, фармальныя навацыі могуць весці да разбурэння эстэт. асноў мастацтва. Аднак некат. эксперыменты буйных кампазітараў выявілі новыя стыліст. сродкі для ўвасаблення ідэй і вобразаў у музыцы 20 ст. і прыняты мастакамі інш. творчых арыентацый. У 1960-я г. — сярэдзіне 1970-х г. узнікла музыка амер. мінімалістаў Т.Райлі, Ла Монт Янга, інстр.т-р М.Кагеля, калажная тэхніка кампазіцыі і інш. з’явы, абагульненыя паняццем поставангард.
У бел. музыцы мастацка-эстэт. сістэма заходняга муз. авангарда ў чыстым выглядзе не знайшла ўвасаблення, аднак прыёмы серыйнай тэхнікі, алеаторыкі, санорыкі і інш. выкарыстоўваюць бел. кампазітары С.Картэс, Дз.Смольскі, С.Бельцюкоў, В.Войцік, В.Кузняцоў, В.Капыцько, А.Літвіноўскі, А.Сонін, Л.Шлег, Я.Паплаўскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ТВА ЗА АТЛА́НТЫКУ 1939—45,
барацьба Вялікабрытаніі і ЗША супраць фаш. Германіі і Італіі за камунікацыі ў Атлантычным акіяне, Міжземным, Нарвежскім, Паўночным і інш. морах у час 2-йсусв. вайны. Германія разлічвала, што дзеянні яе падводных лодак, надводных караблёў і самалётаў перарвуць жыццёва важныя для Вялікабрытаніі камунікацыі ў Атлантыцы і прымусяць яе выйсці з вайны. Вялікабрытанія і ЗША імкнуліся абараніць свае водныя камунікацыі і дасягнуць перавагі на атлантычным тэатры ваен. дзеянняў. У вер. 1939 — чэрв. 1941 у баях удзельнічалі з абодвух бакоў нязначныя сілы. Аднак атакі нават малой колькасці ням. падлодак былі эфектыўныя, бо процілодачныя сістэмы саюзнікаў аказаліся недастаткова падрыхтаваныя. У ліп. 1941 — сак. 1943 асн. сілы ням. авіяцыі і надводных караблёў дзейнічалі супраць СССР. Цяжкія страты вермахта на сав.-герм. фронце паспрыялі саюзнікам, яны значна ўмацавалі свае сілы (у сак. 1943 мелі каля 3000 караблёў і 2700 самалётаў супраць 100—130 ням. падлодак) і нанеслі праціўніку значныя страты. Гэтыя абставіны, а таксама выхад з вайны Італіі ў вер. 1943, высадка саюзнікаў у Паўн. Францыі ў чэрв. 1944, колькасны і якасны рост сіл і сродкаў іх процілодачнай абароны рэзка зменшылі эфектыўнасць дзеянняў ням. падлодак у 1943—45. Агульныя страты саюзных і нейтральных дзяржаў у бітве за Атлантыку склалі 4245 транспартаў. Германія і Італія страцілі 705 караблёў і 81 падлодку. Яны не здолелі парушыць камунікацыі Вялікабрытаніі і ЗША у Атлантыцы і нанеслі адчувальныя страты іх ваен.-эканам. патэнцыялу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЭНЕРГЕ́ТЫКА,
раздзел біялогіі, які вывучае ператварэнне энергіі ў біясістэмах: атрыманне энергіі (у першую чаргу сонечнай) з навакольнага асяроддзя, яе назапашванне і выкарыстанне для жыццядзейнасці арганізмаў.
Пачаткам біяэнергетыкі лічацца работы ням. ўрача Ю.Р.Маера, які адкрыў закон захавання і ператварэння энергіі (1841) на прыкладзе чалавека. Атрымала шырокае развіццё ў 2-йпал. 20 ст.Вял. ўклад зрабілі вучоныя франц. Л.Пастэр, ням. Г.Эмбдэн, О.Меергоф, О.Варбург (браджэнне і дыханне), рус. У.А.Энгельгарт, У.А.Беліцэр, амер. А.Ленінджэр (акісляльнае фасфарыліраванне), англ. П.Мітчэл (хеміасматычная тэорыя спалучэння паміж акісленнем і фасфарыліраваннем).
На Беларусі навук. даследаванні па біяэнергетыцы пачаліся ў 1960-я г., звязаны з імёнамі А.Н.Разумовіча, А.Ц.Пікулева, Ю.М.Астроўскага, В.М.Іванчанкі, Э.П.Цітаўца, А.М.Стажарава, Л.С.Чаркасавай, М.Ю.Тайца і інш. (цыкл Крэбса, энергет. стан арганізма пры розных вонкавых, у т. л. радыяцыйных, уздзеяннях і паталогіях). У працах С.В.Конева і А.М.Рудэнкі даказана вырашальная роля канфармацыйнай рухомасці бялкоў унутр. мембраны мітахондрый у трансмембранным выкідзе пратонаў. Істотны ўклад у разуменне біясінтэзу фотасінт. апарату раслін і яго арганізацыі зрабілі Ц.М.Годнеў, А.А.Шлык, М.М.Ганчарык, Л.І.Фрадкін, Н.Г.Аверына, А.Б.Руды. Даследаванні па біяэнергетыцы вядуцца ў ін-тах АН Беларусі (фотабіялогіі, эксперым. батанікі), Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, БДУ, Мінскім мед. ін-це і інш.
Літ.:
Ясайтис А.А. Молекулярная биоэнергетика. М., 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСЬМЯРЫ́Ку архітэктуры,
васьмівугольны ў плане будынак або яго частка. Форма васьмерыка характэрная для архітэктуры Візантыі, паўд. славян (Балгарыя), Арменіі, Грузіі і інш. У Зах. Еўропе вядомы ў раманскай архітэктуры, готыцы, найб. пашыраны ў стылях рэнесансу, барока і класіцызму. Васьмерыкі ў завяршэнні культавых пабудоў вядомы ў стараж.-рус. дойлідстве і звязаны з уплывам візант. архітэктуры.
На Беларусі ў 16—18 ст. у форме васьмерыка будавалі некаторыя вежы гарадскіх умацаванняў (у Віцебску вядомыя пад назвай «круглікаў»), замкаў, палацаў, ратушаў, а таксама культавыя будынкі (Смаргонскі кальвінскі збор), вежы манастыроў і кляштараў. У 16—19 ст. пашырыліся камбінаваныя формы васьмерыка і чацверыка (васьмярык узвышаецца над чацверыком — вежа Заслаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы, вежа-званіца касцёла ў г. Барысаў). У культавым дойлідстве форму васьмерыка звычайна мелі барабаны, якія ўзвышаліся над гал. аб’ёмамі (Магілёўская Мікалаеўская царква). У драўляным, пераважна культавым, дойлідстве 17—19 ст. форма васьмерыка ўзнікла пад уплывам стылю барока. Была найб. пашырана ў вырашэнні цэнтр. аб’ёмаў цэркваў (Слуцкая Міхайлаўская царква) або цэнтр. аб’ёму і званіцы (царква ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на). Для Палескай школы дойлідства 2-йпал. 18—19 ст. характэрна чаргаванне васьмерыкоў і чацверыкоў у вырашэнні аб’ёмаў храмаў і званіц (Рубельская Міхайлаўская царква). У 1950-я г. форма васьмерыка выкарыстоўвалася ў жылых і грамадскіх будынках пры вылучэнні зальных памяшканняў, а таксама ў завяршэннях асн. частак бельведэрамі і інш. элементамі.
Ю.А.Якімовіч.
Да арт.Васьмярык. Васьмерыковая вежа-званіца царквы ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна.Васьмярык вежы-званіцы касцёла ў Барысаве 1806—23.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСЛАВА́ННЕ НА БАЙДА́РКАХ І КАНО́Э,
від вяслярнага спорту, гонкі і вяслярны слалам на байдарках і каноэ. Дыстанцыі гонак у мужчын (выступаюць на байдарках—адзіночках, двойках, чацвёрках, каноэ—адзіночках і двойках) 500, 1000 і 10 000 м, у жанчын (выступаюць толькі на байдарках) 500 м. Як від спорту развіваецца з 2-йпал. 19 ст. пераважна ў еўрап. краінах. З 1946 дзейнічае Міжнар. федэрацыя каноэ (ІКФ). У праграме Алімпійскіх гульняў з 1936 (для жанчын з 1948), чэмпіянаты свету з 1938, Еўропы з 1957. На Беларусі першы чэмпіянат па гонках на байдарках праведзены ў 1951, з 1955 у рэсп. спаборніцтвы ўключаны гонкі на каноэ. Дзейнічае Асацыяцыя каноэ Рэспублікі Беларусь. Бел. весляры з 1952 удзельнічаюць у міжнар. спаборніцтвах. Алімпійскімі чэмпіёнамі станавіліся Л.Гейштар і С.Макаранка (1960, каноэ-двойка), М.Гарбачоў (1972, байдарка-двойка), У.Раманоўскі (1976, байдарка-двойка), У.Парфяновіч (1980, байдарка, 3 залатыя медалі), В.Рэнейскі (1988, каноэ-двойка, 2 залатыя медалі), Дз.Даўгалёнак і А.Масейкаў (1992, каноэ-двойка); чэмпіёны свету — Гейштар і Макаранка (1963), Н.Вакула (1970), Т.Папова (Шыманская, 1970, 1973), М.Хахол (1970, 1971, 1973), У.Сава (1973), Гарбачоў (1974), Л.Дзеравянка (1974), М.Астапковіч (1974, 1981, 1983), В.Вараб’ёў (1975), У.Тайнікаў (1978), Н.Дорах (1979), Парфяновіч (1979, 1981—84), Раманоўскі (1981—82), В.Пусеў (1984, 1989), А.Мызгін (1989, 1990), Э.Пліткін (1990), Рэнейскі (1989, 1990—91), Дз.Банькоўскі (1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧА́РНЫ КРУГ,
станок (прыстасаванне) для фармоўкі ганчарных вырабаў, дзеянне якога заснавана на цэнтральным вярчэнні ў адной плоскасці пры дапамозе верт. восі. Напачатку карысталіся ручным ганчарным кругам, пазней вынайдзены нажны. З паяўленнем ганчарнага круга ганчарства ператварылася ў рамяство з вылучэннем спецыялістаў-ганчароў. Цяпер ганчары карыстаюцца пераважна нажным ганчарным кругам з рухомай воссю на падшыпніках, на прамысл. прадпрыемствах — з электрамех. прыводам. Першыя ганчарныя кругі з’явіліся ў 4—3-м тыс. да н.э. ў краінах Стараж. Усходу, у 2—1-м тыс. да н.э. пашырыліся ў Еўропе, з 1-йпал. 1-га тыс.н.э. — у некат. усх.-слав. плямён, з 9—10 ст. — у Стараж. Русі. На Беларусі вядомыя з 10 ст.Ручны ганчарны круг — драўляны дыск, які насаджваўся на дубовую або жалезную вось, убітую ў зямлю (калоду, плашку, крыжавіну). Пры вярчэнні дыска рукой загладжвалі паверхню зробленай уручную пасудзіны або з камяка гліны выцягвалі полае цела патрэбнай формы. Пазней узнік ручны ганчарны круг з крыжавінай, спіцамі, двума дыскамі. З сярэдзіны 16 ст. бытаваў нажны ганчарны круг, які складаўся з двух злучаных спіцамі дыскаў, насаджаных на нерухомую вось. Ніжні дыск прыводзіўся ў рух нагамі, а на верхнім рукамі фармаваўся выраб. Больш дасканалым стаў нажны ганчарны круг з рухомай воссю, якая ўпіралася ніжнім канцом у падстаўку з гняздом — порпліцу. Нажныя ганчарныя кругі з сярэдзіны 18 ст. выкарыстоўвалі і для вытв-сці фаянсавых вырабаў.
В.М.Ляўко.
Ганчарныя кругі: 1 — ручны з нерухомай воссю; 2 — нажны з нерухомай воссю; 3 — нажны з рухомай воссю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУСК,
гар. пасёлак, цэнтр Глускага р-на Магілёўскай вобл., на р. Пціч. Вузел аўтадарог на Бабруйск, Старыя Дарогі, Любань, Акцябрскі. За 170 км ад Магілёва, 33 км ад чыг. ст. Ратміравічы, на лініі Бабруйск—Акцябрскі. 8,5 тыс.ж. (1995).
У пісьмовых крыніцах упамінаецца з 2-йпал. 15 ст. як Стары Глуск (пазнейшы Глуск Пагарэлы); у 16—19 ст. — вядомы як Глуск Дубровіцкі. Належаў Гальшанскім, Хадкевічам, Палубінскім, Чартарыйскім, Радзівілам. У 16 ст. пабудаваны Глускі замак. У 18 ст. ў складзе Рэчыцкага пав. Мінскага ваяводства, з 1791 у Случарэцкім пав. Навагрудскага ваяводства. З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка ў Бабруйскім пав. У 1864 меў каля 3 тыс.ж.; у 1897 каля 5328 ж., 500 дамоў, нар. вучылішча, касцёл, 2 царквы, 5 сінагог. У 1911 у Глуску 6680 ж., 3 гарбарныя з-ды, драўнянастружкавая мануфактура, 22 крамы. З 17.7.1924 цэнтр Глускага раёна, з 27.9.1938 — гар. пасёлак. У 1939 — 5125 ж. У Вял.Айч. вайну з 28.6.1941 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Глуску каля 3 тыс.чал. Вызвалены 27.6.1944 у ходзе Бабруйскай аперацыі 1944. У 1960 у Глуску знойдзены Глускі скарб. У 1962—66 у Бабруйскім р-не. У 1977 у Глуску 6,4 тыс.ж. Прадпрыемствы харч., дрэваапр. прам-сці.
4 сярэднія і 1 муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Мемарыяльны комплекс землякам. Помнік двойчы Герою Сав. Саюза С.Ф.Шутаву. Магілы ахвяр фашызму.