ПАМПЕ́Й Гней, па мянушцы Вялікі (Gnaeus Pompeius Magnus; 106 да н.э. — 48 да н.э.), старажытнарымскі ваенны і паліт. дзеяч. У 83 да н.э. падтрымліваў Карнелія Сулу; разбіў яго праціўнікаў на Сіцыліі і ў Афрыцы. Пасля смерці Сулы абараняў яго рэжым; удзельнічаў у задушэнні Спартака паўстання. У 67 да н.э. атрымаў ад сената надзвычайныя паўнамоцтвы для барацьбы з піратамі ў Міжземнамор’і. З 66 да н.э. камандаваў рым. войскамі ў вайне супраць Мітрыдата VI Еўпатара, пасля перамогі пашырыў усх. правінцыі Рыма. У 60—53 да н.э.разамзЦэзарам і Ліцыніем Красам увайшоў у т.зв. 1-ы трыумвірат. У 55 да н.э. консул, пазней намеснік Іспаніі. Пасля 53 да н.э. далучыўся да аптыматаў. У 52 да н.э. выбраны «консулам без калегі». Выступіў супраць Цэзара, у 48 да н.э. разбіў яго войска каля Дырахія (Эпір). Пасля свайго паражэння каля Фарсалы (Фесалія) уцёк у Егіпет. Забіты паводле загаду егіп. цара Пталамея XIII Дыяніса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТО́ПІДАН (Pontoppidan) Генрык (24.7.1857, г. Фрэдэрысія, Данія — 21.8.1943),
дацкі пісьменнік. Вучыўся ў Політэхн. ін-це ў Капенгагене (1874—77). Друкаваўся з 1881. Вядомасць прынеслі аповесць «Сандынгскі прыход» і кн.апавяд. «Вясковыя абразкі» (абедзве 1883), у якіх рэалістычна паказана жыццё тагачаснага дацкага сялянства. Палемізуючы з неарамантыкамі, стварыў раманы «Начная варта» (1894), «Найвышэйшая песня» (1896), трылогію «Запаветная зямля» (1891—95), дзе панарамна адлюстравана паліт. і рэліг. жыццё краіны канца 19 ст. У шматпланавым эпічным рамане «Шчасліўчык Пер» (1898—1904) канфлікт паміж неардынарнай асобай і бяздушным навакольным светам, праблемы палітыкі, філасофіі, маралі, культуры. Песімістычнымі матывамі прасякнуты раман «Царства мёртвых» (1912—16). Змрочныя прадчуванні расчараванняў і катастроф уласцівы раману «Нябеснае царства чалавека» (1928). Аўтар аўтабіягр.кн. «Па дарозе да самога сябе» (1943). Нобелеўская прэмія 1917 (разамз К.А.Г’елерупам).
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—5. СПб., 1913;
Счастливчик Пер.М., 1995.
Літ.:
Неустроев В.П. Литература скандинавских стран (1870—1970). М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТУШКО́ Аляксандр Лукіч (19.4.1900, г. Луганск, Украіна — 6.3.1973),
расійскі кінарэжысёр, мастак. Нар.арт.СССР (1969). Вучыўся ў Маскоўскім ін-це нар. гаспадаркі. У кіно з 1927, напачатку канструктар лялек і пастаноўшчык мультыплікацыйных фільмаў. Стварыў серыю «Прыгоды Брацішкіна» (1928—30), зняў першы гукавы аб’ёмна-мультыплікацыйны фільм «Уладар быту» (1932). Сярод інш. фільмаў: «Новы Гулівер» (1935), «Казка пра рыбака і рыбку» (1937), «Вясёлыя музыкі» (1938), «Залаты ключык» (1939; выкарыстаў ігравыя, аб’ёмна-мультыплікацыйныя і камбінаваныя здымкі). З 1940-х г. ставіў фільмы-экранізацыі, пераважна казкі: «Каменная кветка» (1946, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Садко» (1953, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Ілья Мурамец» (1956; першы шырокаэкранны фільм са стэрэафанічным гукам), «Сампо» (1959), «Казка пра згублены час» (1964), «Казка пра цара Салтана» (1967), «Руслан і Людміла» (1972). Паставіў таксама фільм «Пунсовыя ветразі» (1961). Часта быў аўтарам або сааўтарам сваіх фільмаў. Дзярж. прэмія СССР 1947.
Тв.:
Специальные способы киносъемки. М., 1930 (разамз Л.Сухарэбскім);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЗІКАЎ Віктар Мітрафанавіч (н. 7.9.1928, в. Балотнікі Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф і культуролаг. Канд.філас.н. (1958), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў БДУ (1953). З 1957 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (у 1960—72 і ў 1987—96 заг. кафедры, у 1968—79 прарэктар). У 1979—87 рэктар Мінскага ін-та культуры. З 1987 у Бел.эканам. ун-це (у 1987—96 заг. кафедры). Навук. працы па гісторыі філасофіі і сацыялогіі, асветы і культуры Беларусі.
Тв.:
Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973 (у сааўт.);
Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г.Мн., 1985 (у сааўт.);
Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1993 (разамз У.У.Качаноўскім);
Кароткі філасофскі слоўнік. Мн., 1994 (у сааўт.);
Философия: Курс лекций. Мн., 1995 (у сааўт.);
Методологические и методические аспекты философской подготовки магистров. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІЧ Усевалад Паўлавіч (19.2.1885, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 25.5.1972),
бел. і расійскі вучоны ў галіне ліхеналогіі. Д-рбіял.н., прафесар. Засл. дз. нав. Расіі. Вучань У.Л.Камарова. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1912). З 1922 нам. дырэктара, з 1925 вучоны сакратар Гал.бат. саду Расіі; у 1932—37 нам. дырэктара, у 1932—60 кіраўнік аддзела Бат. ін-та імя У.Л.Камарова АНСССР. Удзельнік навук. экспедыцый, у т. л. 1907—10 — Камчацкай, у 1923—25 — Беларускай, у 1930 — Арктычнай (на ледаколе «Седов» на а-вы Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Паўн. Зямля). Навук. працы па марфалогіі, экалогіі, сістэматыцы споравых раслін (гал. чынам лішайнікаў), выкарыстанні іх у медыцыне і нар. гаспадарцы.
Тв.:
Результат лихенологических исследований 1923 г. в Белоруссии // Зап.Бел. гос. ин-та сел. и лесного хозяйства. Мн., 1925. Вып. 4;
По Южной Белоруссии: Наблюдения при ботанич. экскурсии (разамз Г.М.Высоцкім, Л.І.Савіч) // Там жа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНАПКО́ЎСКІ Уладзімір Еўдакімавіч (н. 22.5.1954. г. Віцебск),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1993), праф. (1995). Скончыў БДУ (1976). У 1979—82 і ў 1988—2000 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі (з 1995 заг. аддзела нац. і міжнар. адносін). У 1982—88 вучоны сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі, з 1993 праф. кафедры міжнар. адносін ф-та міжнар. адносін БДУ. Даследуе знешнюю палітыку Беларусі 20 ст., гісторыю бел. эміграцыі, пытанні гістарыяграфіі ўсеагульнай гісторыі і гісторыі Беларусі, дзейнасці міжнар. арг-цый, паліталогіі і сацыялогіі (эліта і міжнар. камунікацыя).
Тв.:
Белорусская ССР в ООН (1945—1985 гг.). Мн., 1985;
Два германских государства и европейская безопасность: история и современность. Мн., 1989 (разамз М.Г.Елісеевым);
Путь Беларуси в ООН, 1944—1945 гг.Мн., 1994;
Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі, 1944—1953 гг.Мн., 1997;
Белорусская эмиграция // Белоруссия и Россия: Общества и государства. М., 1998;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́НДА Мікалай Іванавіч (н. 15.8.1947, в. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1970). У 1970—94 нач. бюро прамысл. эстэтыкі з-да «Чырвоны Кастрычнік» (г. Орша), адначасова ў 1970—91 кіраўнік студыі выяўл. мастацтва Палаца культуры з-да. Працуе ў графіцы, скульптуры, станковым жывапісе, пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Стварыў графічныя серыі «Аршаншчына» (1973), «Вільня» (1976), «Мантажнікі» (1977), «Сенежскае возера» (1977—79), «Сёстры» (1983), «Крым» (1987—89); скульптурныя партрэты А.Папкова (1973), Аксаны (1974), бацькі (1975), помнік жыхарам г. Барань, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну (1985; разамз А.Сапіным). Жывапісным работам уласцівы дынамізм, колеравая экспрэсія, маляўнічасць вобразнага ладу: «Вёска Барань» (1985), «Кветкі Беларусі» (1986), «Ружы» (1987), «Суздаль», «Чэрвеньская рапсодыя» (абедзве 1994), «Памяці Сезана» (1995), «Абуджэнне», «Лілеі», «Памяці А.Арлова» (усе 1996), серыі «Балгарыя», «Віцебшчына» (усе 1997—2002).
Літ.:
Крепак Б. Николай Таранда: Живопись, графика: [Альбом]. Каунас, 1997;
Коктыш Л. «Художник — это состояние внутренней свободы» // Беларусь. 1999. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНІ́ЧНЫЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ,
агульная назва розных комплексаў агульнафізічных практыкаванняў, навыкаў і ўменняў у галіне валодання і кіравання спарт.тэхн. снарадамі, у т. л. снарадамі-апаратамі; сістэма правядзення спаборніцтваў па гэтых комплексах. Кожны Т.в.с. мае канкрэтнае прыкладное значэнне. Выкарыстоўваюцца розныя тэхн. сродкі (аўтамабілі, матацыклы, паветраныя і водныя судны, радыётэхн. прылады, агнястрэльная зброя і інш.). Асаблівасць Т.в.с. ў тым, што спарт. вынікі залежаць не толькі ад фіз. якасцей спартсмена, а і ад ступені дасканаласці валодання тэхн. сродкамі, якімі яны карыстаюцца, і майстэрства кіравання імі.
Развіваюцца з канца 19 ст.разамз развіццём тэхн. сродкаў іх забеспячэння, пераважна на прафес., камерцыйнай аснове. Напачатку развіваліся ў еўрап. краінах, да сярэдзіны 20 ст. пашырыліся ў краінах усіх кантынентаў. Праводзяцца асабістыя і камандныя спаборніцтвы (чэмпіянаты краін, кантынентаў, свету), некаторыя (напр., стралковыя) уключаюцца ў праграму Алімп. гульняў.
На Беларусі Т.в.с. развіваюцца з 1950-х г.Найб. значныя дасягненні атрыманы ў авіяцыйным спорце, аўтамабільным спорце, матацыклетным спорце, падводным спорце, радыёспорце, стралковым спорце, суднамадэльным спорце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІР,
імя 2 пінскіх князёў 13 ст., якія часам атаясамліваюцца. 1) Князь пінскі ў пач. 13 ст. Магчыма, сын тураўскага кн.Святаполка Юр’евіча. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1204 (сапраўдная дата падзей 1208), калі белзскі кн. Аляксандр Усеваладавіч захапіў Уладзімір-Валынскі, «тогда же яша Володимера Пиньскаго». Далейшы лёс паланёнага У. невядомы. Верагодна, яго сынам быў пінскі кн.Расціслаў.
2) Князь пінскі ў 1220-я г. Верагодна, сын пінскага кн. Расціслава. У 1228 галіцка-валынскі кн. Даніла Раманавіч адабраў у Расціслава Чартарыйск і захапіў у палон яго дзяцей, верагодна, і У. У 1229, калі Даніла Раманавіч пайшоў у паход на Кракаў, то «остависта же в Берестии Володимера Пиньского, и оугровьчаны, и берестьяны стеречи земле отъ ятьвязь». З Бярэсця У. разамз берасцянамі пайшоў на яцвягаў і разбіў іх. Сынамі У. былі Фёдар, Дзямід і Юрый (?—1262), што княжылі ў Пінску ў 1262, — апошнія вядомыя пінскія князі з дынастыі Ізяславічаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́ДКІН Яфім Самойлавіч (30.11.1924, в. Шчадрын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 25.5.1999),
расійскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Акад.Рас.АН (1990; чл.-кар. 1970). Скончыў Львоўскі ун-т (1948). З 1948 у Фіз. ін-це Рас.АН (з 1967 заг. сектара). Навук. працы па квантавай тэорыі поля, квантавай статыстыцы, гідрадынаміцы, кінетыцы, фізіцы элементарных часціц. Выявіў унутр. супярэчнасць квантавай электрадынамікі (праблема «нуль-зараду», 1955; незалежна ад Л.Д.Ландау і І.Я.Памеранчука). Развіў дыяграмную тэхніку ў рэлятывісцкай квантавай статыстыцы. Даў эўклідаву фармулёўку квантавай тэорыі поля (1958; незалежна ад Ю.Швінгера). Пабудаваў мадэль пашыранай супергравітацыі, якая аб’ядноўвае гравітацыю і электрадынаміку (1978). Удзельнічаў у стварэнні тэрмаядз. зброі ў СССР. Дзярж. прэмія СССР 1953. Залаты медаль імя А.Дз.Сахарава Рас.АН (1996).
Тв.:
Квантовая электродинамика с нестабильным вакуумом. М., 1991 (разамз Дз.М.Гітманам, Ш.М.Шварцманам).
Літ.:
Памяти Е.С.Фрадкина // Успехи физ. наук. 1999. Т. 169, вып. 11.