КУЗМЕ́НКА Уладзімір Міхайлавіч (14.10.1946, Вільнюс — 16.2.2004),
бел. піяніст, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (2000). Скончыў Бел. кансерваторыю (1971, кл. Р.Шаршэўскага). З 1973 (з перапынкам) выкладчык, з 1989 дырэктарРэсп.муз. каледжа, адначасова з 1980 выкладаў у Бел. акадэміі музыкі. У 1982—86 выкладчык-кансультант муз. устаноў Кубы. Прапагандаваў бел.муз. выканальніцтва. Аўтар навуч.-метадычных прац па праблемах муз. педагогікі, складальнік і рэдактар зб-каў фартэпіянных п’ес бел. аўтараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛСТАН (Sulston) Джон (н. 27.3.1942, Вялікабрытанія),
англійскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1986). Д-р філасофіі (1966). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1963). З 1966 у Ін-це біял. даследаванняў (г. Сан-Дыега, ЗША). З 1992 дырэктар Ін-та Зэнгера (г. Кембрыдж, Вялікабрытанія). Навук. працы па вывучэнні клетачных працэсаў генет. рэгуляцыі і запраграміраванай гібелі клетак у арганізме нематоды. Нобелеўская прэмія 2002 (з С.Брэнерам і Р.Хорвіцам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ПРАБЛЕ́М ВЫКАРЫСТА́ННЯ ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ І ЭКАЛО́ГІІНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1932 у Мінску як Ін-т торфу АН Беларусі, з 1990 сучасная назва. Лабараторыі (1998): кліматалогіі, аптымізацыі геасістэм, інфарм. забеспячэння прыродакарыстання, мадэліравання геаэкасістэм, трансфармацыі рэчыва і энергіі ў геаэкасістэмах, фіз.-хім. механікі прыродных дысперсных сістэм, калоіднахім. асноў эколагабяспечных тэхналогій, хіміі і хім. тэхналогій цвёрдага паліва, фіз.-хім. метадаў даследаванняў, выкарыстання і аховы тарфяных радовішчаў, сапрапеляў, біягеахіміі ландшафтаў, аграэкалогіі; навук.-тэматычная група «Масларастваральныя паверхнева-актыўныя рэчывы»; аддзелы: канструктарска-тэхналагічны, замежных сувязей і навук-тэхн. інфармацыі; эксперым. база «Дукора». Аспірантура (з 1957), дактарантура (з 1989).
Асн. кірункі даследаванняў: ацэнка, прагназаванне і аптымізацыя антрапагенных уздзеянняў на навакольнае асяроддзе; навук. абгрунтаванне стварэння рэсурсазберагальных тэхналогій, здабычы, перапрацоўкі і выкарыстання цвёрдых гаручых выкапняў. Вынікі даследаванняў: вывучаны генезіс, фіз.-хім. ўласцівасці торфу і сапрапеляў, распрацаваны эколагабяспечныя і рэсурсазберагальныя тэхналогіі іх выкарыстання ў нар. гаспадарцы; вывучаны механізмы ўтварэння гумусу; зроблена ацэнка прыродна-рэсурснага патэнцыялу Беларусі; вызначаны заканамернасці ўздзеяння прыродных антрапагенных фактараў на геахімію і геафізіку ландшафтаў, распрацаваны матэм. мадэлі для вывучэння функцыянавання прыродных сістэм. У Ін-це працавалі акад.АН Беларусі Б.В.Ерафееў, чл.-кар. Ф.А.Апейка, П.І.Бялькевіч, І.Р.Блох, В.Г.Гарачкін, Б.К.Клімаў, У.Я.Ракоўскі; працуюць акад.Нац.АН Беларусі М.М.Бамбалаў, І.І.Ліштван (ганаровы дырэктар), чл.-кар. У.Ф.Логінаў (дырэктар з 1997), А.А.Цярэнцьеў, 13 дактароў навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЖНЕ́ВІЧ Алесь (Аляксандр Францавіч; 1890, в. Сенцяняты Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 1937?),
бел.тэатр. дзеяч, драматург. У 1911—14 удзельнік Бел.муз.-драм. гуртка ў Вільні. З 1917 у Адэсе, акцёр абл.т-ра, тэатр. калектыву бежанскай суполкі «Беларускі гай»; адначасова вучыўся ў прыватнай тэатр. школе. З 1920 у Мінску, акцёр БДТ-1, у 1921 яго дырэктар. У 1920 адзін з кіраўнікоў тэатр. секцыі Клуба бел. моладзі (дзейнічаў у памяшканні б. «Беларускай хаткі»), у 1921 у складзе праўлення «Хаты беларускага мастацтва». У 1922/23?—26 дырэктарБел.драм. студыі ў Маскве, да 1927 інспектар Наркамасветы па справах мастацтва. Пазней працаваў у Ленінградзе на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Аўтар кн. «Сялянскі тэатр: Дарады ў пытаннях тэатральнай тэхнікі і методы пастаноўкі п’ес сялянскімі і гарадскімі клубнымі драмгурткамі» (1928), складальнік зб. «Дэкламатар» (1928). Зрабіў інсцэніроўку паэмы М.Чарота «Босыя на вогнішчы» (паст. 1923). Аўтар героіка-рэв. драмы «З дымам-пажарам» (пад псеўд. А.Бяздольны) і п’есы «Навала» (пад псеўд. Язэп Церабеж). Апрацаваў для бел. сцэны камедыю І.Бэна «Цудадзеі» (1927), інсцэніроўку «Таміла» паводле рамана Ф.Дзюшэна (паст. ў Бел.дзярж. вандроўным т-ры У.Галубка, 1928). У 1930 арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў высылкі. У 1937 арыштаваны зноў, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІЯШВІ́ЛІ Захарый Пятровіч (16.8.1871, г. Кутаісі, Грузія —6.10.1933),
грузінскі кампазітар, дырыжор, педагог; адзін з заснавальнікаў і найб. значны прадстаўнік груз.прафес.муз. культуры. Нар.арт. Грузіі (1925). У 1900—03 вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі ў С.Танеева. З 1903 выступаў як арганіст і дырыжор. Адзін з арганізатараў Груз. філарманічнага т-ва (1905), пры якім заснаваў хор і аркестр, дырэктармуз. школы пры т-ве (1908—17). З 1917 выкладаў у Тбіліскай кансерваторыі (з 1919 праф., у 1919, 1923 і 1929—32 дырэктар). Збіраў нар. песні, выдаў «Зборнік грузінскіх народных песень ...» (пад псеўд. Паліеў) і зб. апрацовак «Восем грузінскіх народных песень» (абодва 1910). У кампазітарскай творчасці арганічна спалучаў стылістычныя асаблівасці дыялектаў груз.нар. песнятворчасці, стварыў агульнанац. груз.муз. стыль, які спалучыў карталіна-кахецінскі фальклор і дасягненні сусв.муз. культуры. Яго манум.-эпічная опера «Абесалом і Этэры» (паст. 1919) стала пачаткам груз. сімфанізму. Аўтар опер «Даісі» (паст. 1923) і «Латаўра» (паст. 1928), «Урачыстай кантаты» для салістаў, хору і сімф.арк. (1927), «Грузінскай сюіты» на нар. тэмы для арк. (1928), хароў, рамансаў, апрацовак нар. песень. Імя П. прысвоена Груз. т-ру оперы і балета. У 1971 устаноўлена Дзярж. прэмія Грузіі імя П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТРЫКАЎ Пётр Ціханавіч (н. 12.7.1927, в. Мікалаеўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. гісторык. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1977). Д-ргіст.н. (1973), праф. (1978). Скончыў БДУ (1956). Удзельнік Вял.Айч. вайны. З 1961 у Ін-це гісторыі АНБССР (з 1962 вучоны сакратар, з 1968 нам. дырэктара, у 1975—88 дырэктар Ін-та гісторыі АНБССР, у 1984—90 заг. аддзела гісторыі навукі). З 1991 дырэктар музея Нац.АН Беларусі. У 1996—99 першы нам.гал. рэдактара выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1999 гал.навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі Нац.АН Беларусі. Асн. працы прысвечаны гісторыі нац.-дзярж. будаўніцтва ў БССР. Кіраўнік аўтарскага калектыву, рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 т. (т. 5, 1975), «Гісторыі рабочага класа БССР» (т. 1—4, 1984—87), «Нарысаў гісторыі навукі і культуры Беларусі, IX — пач. XX ст.» (1996).
Тв.:
Советы депутатов трудящихся БССР и их роль в создании материально-технической базы коммунизма (1959—1965 гг.). Мн., 1972;
Ревкомы Белоруссии. Мн., 1975;
Забота Советской власти о здоровье трудящихся. Мн., 1976;
Национальная Академия наук Беларуси, 1929—1999. Мн., 1998 (у сааўт.);
Изучение П.О.Гориным истории Советов // Президент Академии наук академик П.О.Горин: Выступления и ст.Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЎЧАНКА Антон Нічыпаравіч (22.2.1903, в. Дзяніскавічы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 26.9.1978),
бел. фізік, заснавальнік навук. школ па спектраскапіі злучэнняў шасцівалентнага урану і фотафізіцы біялагічна важных пігментаў.
Акад. АН Беларусі (1953), д-рфіз.-матэм.н., праф. (1953). Герой Сац. Працы (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў БДУ (1932). З 1934 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград). З 1953 заг. сектара фізікі і матэматыкі Фіз.-тэхн. ін-та, з 1955 дырэктар Ін-та фізікі і матэматыкі АН Беларусі. З 1957 рэктар БДУ, з 1972 дырэктарНДІ прыкладных фіз. праблем, цяпер НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ. У 1956—73 чл. Прэзідыума АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі уранілавых злучэнняў, люмінесцэнцыі злучэнняў рэдказямельных элементаў, спектраскапіі і фотахіміі парфірынаў і інш. біялагічна важных пігментаў. Выявіў палярызацыю флуарэсцэнцыі уранілавых злучэнняў, расшыфраваў складаную структуру іх спектраў. Устанавіў заканамернасці люмінесцэнцыі комплексаў рэдказямельных элементаў і ўнутрыкомплекснай міграцыі энергіі. Вывучыў спектральна-палярызацыйныя ўласцівасці люмінесцэнцыі парфірынаў і металапарфірынаў у сувязі з сіметрыяй іх малекул, анізатрапію спантаннага і вымушанага выпрамянення раствораў арган. злучэнняў.
Тв.:
Спектроскопия хлорофилла и родственных соединений. Мн., 1968 (разам з Г.П.Гурыновічам, К.М.Салаўёвым);
Анизотропия поглощения и испускания света молекулами. Мн., 1971 (разам з А.М.Саржэўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНА́ЕЎ Вячаслаў Сяргеевіч (28.3.1940, в. Акулава Бежацкага р-на Цвярской вобл., Расія — 19.7.2002),
бел. вучоны ў галіне матэм. кібернетыкі і інфарматыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (2000; чл.-кар. 1994), д-рфіз.-матэм.н. (1978), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыў Крымскі пед.ін-т (1962). З 1963 у Ін-це цепла- і масаабмену, з 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН (з 1987 дырэктар). З 1996 ген.дырэктар НДА «Кібернетыка». Адначасова з 1979 праф.БДУ. Навук. працы па даследаванні аперацый, тэорыі прыняцця рашэнняў, мадэліраванні інтэлектуальных працэсаў, тэорыі і метадах аптымізацыі і іх выкарыстання ў аўтам. сістэмах праектавання, планавання і кіравання. Распрацаваў асновы агульнай тэорыі параметрычнай дэкампазіцыі экстрэмальных задач. Развіў тэорыю раскладаў («Тэорыя раскладаў. Аднастадыйныя сістэмы», 1984, з В.С.Гардонам, Я.М.Шафранскім; «Тэорыя раскладаў. Шматстадыйныя сістэмы», 1989, з Ю.Н.Сацковым, В.А.Струсевічам; абедзве перавыд. 1994 на англ. мове; «Тэорыя раскладаў. Групавыя тэхналогіі», 1998, з М.Я.Кавалёвым, Шафранскім), распрацаваў метады аптымізацыі дэтэрмінаваных абслуговых сістэм і рэжымаў іх функцыянавання. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Введение в теорию расписаний. М., 1975 (разам з В.В.Шкурбам);
Декомпозиция и агрегирование в задачах математического программирования. Мн., 1987;
Математические модели и методы календарного планирования. Мн., 1994 (разам з Ю.Н.Сацковым, В.А.Струсевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛА́ШКАВІЧ (Blaškovič) Дзіяніз (н. 2.8.1913, г. Ябланец, Чэхія),
чэшскі мікрабіёлаг і вірусолаг. Чл. Чэшскай АН; замежны чл.АНСССР (1966), Нью-Йоркскай АН і Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна». Скончыў Славацкі ун-т у г. Браціслава, дзе працаваў да 1946. З 1947 у Ін-це аховы здароўя, з 1950 дырэктар Славацкага ін-та біялогіі, з 1953 — Інта вірусалогіі АН Чэхаславакіі. Навук. працы па агульнай і мед. вірусалогіі, натуральнай ачаговасці патагенных вірусаў (грыпу, клешчавога энцэфаліту), гігіене. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЧВАР Андрэй Анатолевіч (8.8.1902, Масква — 18.9.1984),
савецкі вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1949, 1953). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1923). З 1952 дырэктар Усесаюзнага НДІ неарган. матэрыялаў, у 1961—65 у Маскоўскім ін-це металаў і сплаваў. Працы па крышталізацыі, рэкрышталізацыі металаў і сплаваў, іх дэфармацыі пры высокіх т-рах і цісках, структурнай тэорыі гарачатрываласці сплаваў, звышпластычнасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949, 1951, 1953. Ленінская прэмія 1961.