птушка сямейства ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Паўн.-Зах. Афрыцы. На Беларусі вельмі рэдкі выпадкова залётны від. Жыве ў старых лісцевых і мяшаных лясах, якія чаргуюцца з адкрытымі мясцінамі. Занесены ў Чырв. кнігу СССР.
Вял. арол, даўж. цела 72—84 см, размах крылаў каля 2 м, маса 2,5—3 кг. Самкі большыя за самцоў. Дарослыя птушкі цёмна-бурай афарбоўкі, галава вохрыстая або белаватая, на плячах белыя плямы. Дзюба масіўная, моцная. Гнёзды з тоўстых галін на верхавінах высокіх дрэў. Нясе 2 (радзей 3) белыя яйцы. Корміцца пераважна дробнымі млекакормячымі, птушкамі, мярцвячынай. Карысны для сельскай і лясной гаспадаркі (знішчае шкодных грызуноў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБКО́ВЫЯ, рабкі (Pterocletidae, або Pteroclidae),
сямейства (падатрад) птушак атр. голубападобных. Вядомы з алігацэну (каля 30 млн.г. назад). 2 роды: саджы (Syrrhaptes) з 2 відамі і рабкі (Pterocles) з 14 відамі. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Афрыцы, у стэпах, саваннах, паўпустынях і пустынях. Пераважна аселыя птушкі. Трымаюцца чародкамі, гняздуюцца на зямлі. На Беларусі адзначаны выпадкова залётны від саджа, або капытка (S. paradoxus).
Даўж. да 45 см, маса да 550 г. Афарбоўка пясчаная, вохрыстая, жаўтаватая. Крылы доўгія, вострыя. Дзюба без васковіцы. Ногі кароткія, апераны да пальцаў; у саджы апераны і пальцы. Задні палец малы або адсутнічае. Кормяцца насеннем, зялёнымі ч. раслін, насякомымі. Адкладваюць да 4 яец. Аб’ект спарт. палявання.
Э.Р.Самусенка.
Рабковыя: 1 — саджа; 2 — рабок белабрухі (а — самец, б — самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́ГАРАЎ Юрый Уласавіч (н. 9.12.1944, г. Мурманск, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Брат А.У.Чыгарава. Скончыў Варонежскі ун-т (1973). З 1978 у Бел. аграрным тэхн. ун-це (у 1987—2003 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі дэфармавання выпадкова-неаднародных асяроддзяў і вызначэнні эфектыўных модуляў у пластычных асяроддзях. Прапанаваў агульную мадэль узаемадзеяння с.-г. дэфарматараў з глебай, крытэрый ацэнкі ўстойлівасці аграэкалагічных сістэм.
Тв.:
О контактном взаимодействии с предварительно напряженной упруговязкопластической средой // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1993. № 3;
Термодинамический подход к исследованию критических уровней агроэкологических систем // Там жа. 1995. № 3;
Теоретическая механика и методы математики. Мн., 2000 (разам з А.А.Фядутам, А.У.Чыгаравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ФЫ,
група буйных птушак атр. драпежных. Каля 20 відаў. Падзяляюць на грыфы сапраўдных (14 відаў у бязлесных гарах і перадгор’ях Афрыкі, Паўд. Еўропы і Азіі) і грыфы амерыканскіх, пашыраных ва ўсіх прыродных зонах Паўн. Амерыкі. Найб. вядомыя грыфы сапраўдныя: чорны (Aegypius monachus), сцярвятнік, сіп белагаловы (гл.Сіпы), барадач; сярод грыфаў амерыканскіх: каралеўскі (Sarcoramphus papa), кондар (Vultur gryphus), кондар каліфарнійскі (Gymnogyps californianus; занесены ў Чырв. кнігу МСАП). На Беларусі выпадкова залётны від грыф чорны.
Даўж. каля 1 м, размах крылаў да 3 м. Галава і шыя голыя або ўкрытыя пухам. Крылы шырокія, доўгія, прыстасаваныя да працяглага лунаючага палёту. Лапы масіўныя, пальцы тоўстыя. Нясуць 1 яйцо. Жывяцца пераважна мярцвячынай. Карысныя як прыродныя санітары. Колькасць рэзка скарачаецца (асабліва ў Еўропе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОН (Donne) Джон (22.1 або 12.2.1572, Лондан — 31.3.1631),
англійскі паэт, заснавальнік т.зв. метафізічнай школы англ. барока. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це. У 1615 прыняў духоўны сан, з 1621 настаяцель сабора св. Паўла ў Лондане. Вершы Д. разыходзіліся ў рукапісах (свядома не друкаваў іх, выпадкова былі апублікаваны пахавальныя элегіі «Шлях душы» і «Анатомія свету», 1611—12). Першы зборнік паэзіі выйшаў пасля смерці Д. ў 1633. Пісаў у жанры сатыры, эпісталы, любоўнай элегіі, санета (найб. вядомы цыкл «Песні і санеты»), духоўнай лірыкі. У позні перыяд пераважалі рэліг. матывы з разважаннямі аб прыродзе чалавечай душы, яе макракосмасе («Святыя санеты»). Адкрытая нанова ў 20 ст. творчасць Д. зрабіла вял. ўплыў на еўрап. паэзію.
Тв.:
Рус.пер. — Стихотворения. Л., 1973;
У кн.: Английская лирика первой половины XVII в. М. 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЭВАЛЮ́ЦЫЯ [ад лац. со (cum) з, разам + эвалюцыя],
сумесная (спалучаная) эвалюцыя двух і больш таксонаў, калі эвалюцыя кожнага часткова залежыць ад эвалюцыі другога. Таксоны аб’яднаны цеснымі экалагічнымі сувязямі, але не абменьваюцца генамі; пры гэтым дзейнічае рэцыпрокны ціск адбору (гл.Рэцыпрокнае скрыжаванне). Да К. належыць большасць папуляцыйных узаемаадносін, ад драпежніцтва і канкурэнцыі да мутуалізму і протакааперацыі, калі адносіны паміж двума арганізмамі (папуляцыямі) узаемакарысныя, але не з’яўляюцца абавязковымі, і ўзаемасувязь выпадковая (напр., некат. насякомыя жывуць і кормяцца на раслінах і выпадкова прымаюць удзел у іх апыленні). У вузкім сэнсе К. — эвалюц. ўзаемаадносіны паміж раслінамі і жывёламі. Тэрмін «К.» ўжываецца і ў адносінах да сістэмы «грамадства—прырода». Несупадзенне хуткасцей прыроднага працэсу, які ідзе марудна, і сац.-эканам. развіцця чалавецтва, якое ідзе намнога хутчэй, вядзе да дэградацыі прыроды. Прапануецца такое ўздзеянне чалавека на прыроду, якое рэгулюецца і свядома абмяжоўваецца (стварэнне наасферы). Гл. таксама Каадаптацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РНДАЙК (Thorndike) Эдуард Лі (31.8.1874, г. Уільямсберг, штат Масачусетс, ЗША — 9.8.1949),
амерыканскі псіхолаг і педагог. Чл.Нац.АН ЗША. З 1904 праф. Калумбійскага ун-та і пед. каледжа ў Нью-Йорку. З 1924 адзін з рэдактараў час. «Journal of genetic psychology» («Часопіс генетычнай псіхалогіі»), з 1926 — «Genetic psychology monographs» («Манаграфіі генетычнай псіхалогіі»). У працы «Розум жывёл» (1898) Т., уяўляючы інтэлект жывёл як інструмент прыстасавання да навакольнага асяроддзя, сфармуляваў закон «спроб і памылак»: спробы, якія выпадкова былі ўдалымі, замацоўваюцца і ствараюць уражанне мэтанакіраваных паводзін. Яго праца «Педагагічная псіхалогія» (1903) зрабіла ўплыў на развіццё тэорыі навучання ў ЗША, у т. л. на канцэпцыі праграмаванага навучання. Ён распрацоўваў праблемы навыкаў, паводзінскай псіхалогіі, сфармуляваў «закон праектавання», «закон эфектаў», «закон гатоўнасці» і інш. Т. належыць серыя прац па псіхалогіі навучання арыфметыцы, алгебры, мове, чытанню. Ён распрацаваў уласную сістэму тэстаў для колькаснага вымярэння ўзроўню псіхічнага развіцця. Даследаванні Т. даюць падставу сцвярджаць, што ён падрыхтаваў узнікненне біхевіярызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ПЛІ,
птушкі сям. чаплевых атр. буслападобных. 3 роды (Ardea, Egretta, Bubulcus), 24 віды. Пашыраны ва ўмеранай, субтрапічнай і трапічнай абласцях. Жывуць каля вадаёмаў. На Беларусі 5 відаў Ч.: белая вялікая (E. alba), рыжая (A. purpurea), занесеныя ў Чырв. кнігу; белая малая (E. garzetta), егіпецкая (B. ibis) — выпадкова залётныя віды; шэрая (A. cinerea) — пашыраны від, нар. назва каня, валяваха. Ч. жаўтадзюбая (E. eulophotes) жыве ў Карэі, Кітаі, магчыма, у Прымор’і, занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела каля 1 м, маса да 2,3 кг (Ч. шэрая). Апярэнне шэрае, чыста белае, чорнае, жоўтае, цёмна-рыжае або каштанавае. На патыліцы невял. чубок, знізу шыі пёры звісаюць грывай. Ад ніжняй ч. спіны адыходзяць 2 пучкі рассуканых пёраў (эгрэтак), якія закрываюць хвост. Hori і шыя доўгія. Дзюба прамая, вострая, доўгая. Нясуць 3—8 яец.
Кормяцца буйн. насякомымі і іх лічынкамі, дробнымі млекакормячымі, рыбай, жабамі, паўзунамі.
Э.Р.Самусенка.
Чаплі: 1 — вялікая белая; 2 — малая белая; 3 — рыжая; 4 — шэрая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАКТА́ЛЫ (ад лац. fractus складзены з фрагментаў, разбіты),
мноствы з нерэгулярнай разгалінаванай ці парэзанай структурай; структуры, складзеныя з частак, якія ў некаторым сэнсе падобныя да цэлага. Напр., натуральнымі Ф. з’яўляюцца берагавыя лініі мацерыкоў і астравоў, горы, воблакі, галіны і лісце дрэў, сняжынкі, броўнаўскія крывыя.
Найб. часта Ф. ўзнікаюць у задачах нелінейнай дынамікі, гідрадынамікі, стат. механікі, тэорыі фазавых пераходаў, тэорыі палімераў. хім. кінетыцы і інш. Адрозніваюць 3 класы Ф.: геаметрычныя Ф. (у 2-мерным выпадку іх атрымліваюць з дапамогай ламанай лініі, у 3-мерным — паверхні, якія наз. генератарам). За 1 крок алгарытму пабудавання кожны з адрэзкаў ламанай замяняюць на ламаную-генератар у пэўным маштабе. Алгебраічныя Ф. (атрымліваюць з дапамогай нелінейных працэсаў у n-мерных прасторах) і стахастычныя Ф., якія атрымліваюць, калі ў ітэрацыйным працэсе выпадкова змяняюць які-н. з параметраў (генерыруюцца аб’екты, якія нагадваюць прыродныя — дрэвы, берагавыя лініі, рэльефы мясцовасці, паверхні мора і інш.). Ф. выкарыстоўваюцца ў машыннай графіцы для адлюстравання і мадэліравання розных працэсаў, пры пераўтварэнні відарысаў і інш.
Літ.:
Федер Е. Фракталы: Пер. с англ.М., 1991.
М.П.Савік.
Да арт.Фракталы. Першыя этапы атрымання «дывана Сярпінскага».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНО́ВІЧ Леанід Аляксандравіч (н. 4.3.1934, в. Кажушкі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989). Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1992). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі (з 1967 заг. лабараторыі, з 1996 гал.навук. супрацоўнік). Навук. працы па тэорыі набліжаных метадаў аналізу і выліч. матэматыцы. Распрацаваў і даследаваў шэраг метадаў апраксімацыі функцый і аператараў, лікавых метадаў рашэння інтэгральных і інтэградыферэнцыяльных ураўненняў, набліжанага кантынуальнага інтэгравання. Рашыў задачу пабудовы формул Чабышова з рэчаіснымі вузламі для некаторых відаў інтэгралаў. Пабудаваў і даследаваў лікавыя метады рашэння ўраўненняў аэрапругкасці з дэтэрмінаванымі і выпадкова ўзбуджанымі ядрамі і правай часткай, формулы аператарнага інтэрпаліравання ў функцыянальных і агульных лінейных прасторах.
Тв.:
Приближенное вычисление континуальных интегралов по гауссовым мерам. Мн., 1976;
Обобщенный винеровский интеграл и некоторые его приближения. Мн., 1989 (разам з І.М.Кавальчуком);
Functional Integrals: approximate evaluation and applications. Dardrecht-Boston-London, 1993 (разам з А.Дз.Ягоравым, П.І.Сабалеўскім);
Интерполирование операторов. Киев, 2000 (разам з У.Л.Макаравым, У.У.Хлабыставым).