РАДЗЕ́ВІЧ Міхаіл Васілевіч (26.1838, г. Мазыр Гомельскай вобл. — пасля 1917),
рускі і бел. публіцыст, крытык, педагог, этнограф. Скончыў духоўную семінарыю (1859), вучыўся ў духоўнай акадэміі і ун-це ў Пецярбургу. З 1863 хатні настаўнік у сям’і Ф.Дастаеўскага, выхавацель яго пасынка, з 1864 выкладчык і інспектар нар. вучылішчаў у Вільні. З 1873 у Мін-ве нар. асветы ў Пецярбургу, у 1889—94 узначальваў Варшаўскую навуч. дырэкцыю. У 1860-я г. выступаў як публіцыст і тэатр. крытык у час. «Время», «Искра», «Русская сцена». У педагогіцы прыхільнік ідэй К.Ушынскага. На бел. матэрыяле заснаваны пед. і этнагр. нарысы: «У народнай школе» і «Старамядзельскія паданні» (1870), «Беларускія народныя школы» (1871), «Халера» і «Хохлік» (1873, пад рубрыкай «З беларускага жыцця»). Аўтар камедыі «Мяшчанская нявеста» (1864). У канцы 19 — пач. 20 ст. жыў у маёнтку Міцькі на Мазыршчыне. У 1909 у сувязі з адлучэннем Л.Талстога ад царквы даслаў яму пісьмо і вершы, якія прыхільна сустрэў пісьменнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЦО́Ў Феадосій Антонавіч (30.12.1904, в. Ольша Краснінскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 6.11.1986),
расійскі музыказнавец-фалькларыст, кампазітар, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1963). Праф. (1977). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1931). У 1945—67 працаваў у муз.-культ. установах Ленінграда, адначасова з 1948 выкладчык кансерваторыі. Даследаваў вобразны (меладычны, ладава-інтанацыйны) склад і эстэт. сутнасць нар. музыкі, узаемасувязі функцыі, жанру, паэт. і муз. мовы нар. песні. Вял. ўвагу надаваў параўнальнаму аналізу каляндарных і сямейна-абрадавых напеваў слав. народаў, у т. л.бел. Аўтар сольных і хар.вак. твораў, твораў для арк.нар. інструментаў, п’ес для віяланчэлі. Запісваў і апрацоўваў бел.нар. мелодыі. Шэраг запісаў апублікавана ў зб-ках «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940), «Беларускія народныя песні» (1941). Складальнік і аўтар каментарыяў зб. «Рускія народныя песні Смаленскай вобласці...» (выд. 1991).
Тв.:
Интонационные связи в песенном творчестве славянских народов. Л., 1962;
Статьи по музыкальному фольклору. Л.;
М., 1973.
Літ.:
Белорусская этномузыкология: Очерки истории (XIX—XX вв.). Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ВІЧ Касьян (свецкае імя Калікст; 1578?, в. Пацеліч Несцераўскага р-на Львоўскай вобл., Украіна — 1647),
украінскі пісьменнік-палеміст, рэліг. дзеяч. Скончыў Кракаўскую і Замойскую акадэміі. У 1620—24 выкладчык, потым рэктар Кіеўскай брацкай школы. За рэдагаванне і выданне «Апалогіі...» М.Сматрыцкага (1628, на польскай мове) пракляты кіеўскім правасл. саборам. У 1641 перайшоў з уніяцтва ў каталіцызм, быў прапаведнікам у Кракаве. Пісаў на польскай, стараж.бел. і ўкр. мовах. Аўтар філас. трактата «Арыстоцелевы праблемы» і царк.-багаслоўскіх твораў, накіраваных супраць правасл. пісьменнікаў-палемістаў: «Трактат пра душу» (1625), «Кіеўскі сабор...», «Пра мытарствы», «Дыялог, або Размова Мацка з Дзянісам, папом схізматыцкім» (усе 1641), «Перспектывы» (1642). З паэт. спадчыны зберагліся «Вершы на жалобнае пахаванне... Пятра Канашэвіча Сагайдачнага, гетмана войска... запарожскага» (1622, на ўкр. мове), у якіх аўтар апявае яго гераічнае жыццё.
Літ.: Исаевич Я.Д. Преемники первопечатника. М, 1981; Wiszniewski M. Historya literatury polskiej. T. 8. Kraków, 1851; Siarczyński F. Obraz wieku panowania Zygmunla III... T. 2. Poznań, 1858.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́РДЭЛЬ Леанід Ісакавіч (н. 14.8.1933, г. Крывы Рог Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
бел. кампазітар. Скончыў Крыварожскі горна-рудны ін-т (1956), Бел. кансерваторыю (1968, кл. А.Багатырова). Працаваў у Крыварожскім НДІмех. апрацоўкі чорных металаў. З 1963 канцэртмайстар Мінскага пед. ін-та і дзіцячага хору Бел. тэлебачання і радыё. З 1968 выкладчык Маладзечанскага муз. вучылішча, з 1974 — Рэсп. школы-інтэрната па музыцы і выяўл. мастацтве. Аўтар музыкі для дзяцей і юнацтва, якая вызначаецца меладызмам і прастатой апрацовак бел.нар. песень для дзіцячага, мяшанага і жаночага хароў. Сярод твораў: сімфонія, кантаты «Размова з сынам» (абедзве 1968), «Рознакаляровая зямля» (1975), араторыя «Дзень добры, родны край» (1983), сюіта для дзіцячага хору і нар.арк. «Беларускія карцінкі» (1981), харавы цыкл «У заапарку» (1979—87), вак.-харэагр. кампазіцыя «Нам хораша жыць» (1983); балады для хору і сімф.арк. «Лаўскі бой» (1982) і «Песня лясных волатаў» (1987) і інш.; музыка для спектакляў. З 1990 жыве за МЯЖОЙ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЛАПАЎ Міхаіл Рыгоравіч (н. 15.10.1924, с. Пакроўскае Цярбунскага р-на Ліпецкай вобл., Расія),
бел. баяніст, педагог, дзеяч самадз. мастацтва. Засл. дз. культуры Беларусі (1963). Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Праф. (1993). Скончыў Маскоўскі муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1955). З 1948 у Брэсце, выкладчыкмуз.навуч. устаноў, арганізатар калектываў маст. самадзейнасці, у т. л.сімф. аркестра пры муз. вучылішчы (1950—67), хору настаўнікаў (кіраўнік у 1961—63) і інш.; у 1967—70 дырэктар Раснянскай дзіцячай муз. школы Камянецкага р-на. З 1966 у Бел. акадэміі музыкі (у 1973—79 заг. кафедры). Аўтар апрацовак і інструментовак для аркестраў і ансамбляў розных складаў, сольных п’ес, песень, рамансаў. Склаў вучэбна-пед. рэпертуар для баяна, акардэона, фп., цымбалаў, у т. л. «Падручнік для класа цымбал» (1977), праграмы па класе баяна для муз. каледжа пры Бел. акадэміі музыкі і па ўводзінах у спецыяльнасць для муз. вучылішчаў. Даследуе праблемы прафес. выканальніцкага мастацтва і маст. самадзейнасці. Складальнік кн. «І.І.Жыновіч ва ўспамінах сучаснікаў» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЛТАН Уладзімір Яўгенавіч (9.1.1953, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 1.6.1997),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1979, кл. А.Багатырова). З 1983 выкладчыкБел. акадэміі музыкі. Творчасць адметная жанравай разнастайнасцю, інтанацыйнай выразнасцю, эмацыянальнай напружанасцю, нац. акрэсленасцю. Асн. дасягненні ў жанры оперы і віяланчэльнай музыкі. Сярод твораў: оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» (паводле аповесці У.Караткевіча, паст. 1989), «Пані Ядвіга» (паводле аповесці К.Тарасава «Чорны шлях», 1990), «Мілавіца» (паст. 1994); 2 сімфоніі (1981, 1983), 2 канцэрты для віяланчэлі з арк. (1987, 1997); для камернага арк.: сюіта «Думкі і настроі» (1978), канцэрт (1983), лірычная кантата «Мая Беларусь» на тэксты нар. і бел. паэтаў (1981); камерна-інстр. творы, у т. л.стр. квартэт, фп. трыо, саната для фп., элегія для віяланчэлі; вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, А.Таркоўскага, хары на вершы Я.Купалы, Ф.Цютчава; песні, музыка да кінафільмаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Літ.:
Галушко М. Национальный сюжет — современное прочтение // Сов. музыка. 1990. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУ́ЕЎ Віктар Іванавіч (4.4.1864, Масква — 12.7.1924),
бел. архітэктар. Скончыў Строганаўскае вучылішча і вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1892) у Маскве. З 1893 у Мінску, епархіяльны архітэктар, у 1914 выкладчык малюнка ў жан. епархіяльным вучылішчы, інжынер буд. адзела губ. праўлення МУС, з 1915 губ. архітэктар. З 1920 архітэктар рэсп. пададдзела К-тадзярж. збудаванняў. У 1921 дэкан арх. аддзялення Мінскага арх.-буд. дарожнага тэхнікума, адначасова архітэктар Нар. камісарыята асветы, у 1923 акруговы архітэктар Зах. мытнай акругі, у 1924 Мінскі гар. архітэктар. Паводле яго праектаў узведзены: Мінская царква Аляксандра Неўскага, будынак Мінскага царкоўна-археалагічнага музея, званіца Барысаўскага Васкрасенскага сабора, мураваныя цэрквы ў г. Лунінец (1907), г.п. Любча (1908), вёсках Зембін Барысаўскага (1901), Камень Валожынскага, Мядзведзічы Ляхавіцкага (1904), Латыголічы Чашніцкага (1906), Тарасава Мінскага (1908) р-наў. У 1909—12 выканаў праекты мураваных будынкаў школ для гарадоў Тураў, Заслаўе, вёсак Ракаў Мінскага (узорныя), Даманавічы Салігорскага, Бабчын Хойніцкага р-наў. Распрацаваў 5 тыпавых праектаў царк.-прыходскіх школ (1912).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАЗЕ́ВІЧ Георгій Станіслававіч (н. 17.7.1937, в. Слабада Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны і парт. дзеяч Беларусі. Канд.тэхн.н. (1969). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1959), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1987). З 1959 інжынер-геадэзіст, выкладчыкБел. ін-та інжынераў чыг. транспарту. З 1969 нач.Бел. картаграфічнага геад. прадпрыемства. У 1974—79 1-ы сакратар Савецкага райкома КПБг. Мінск, 2-і сакратар Мінскага гаркома партыі. З 1980 старшыня Мінскага гарвыканкома, з 1983 1-ы сакратар Мінскага гаркома КПБ. У 1985—89 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета БССР. У 1989—91 старшыня камісій Вярх. Савета СССР. З 1991 старшыня К-та па геадэзіі пры СМ Рэспублікі Беларусь, з 1993 1-ы нам. міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у 1994—95 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
Чл. ЦККПБ у 1974—91, ЦККПСС у 1986—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1980—90, Вярх. Савета СССР у 1985—89. Нар.дэп.СССР у 1989—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАЛО́Ў Ігар Іванавіч (н. 23.6.1933, г. Быхаў Магілёўскай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1959). З 1959 у ін-це «Магілёўграмадзянпраект» (у 1973—98 гал. архітэктар), адначасова ў розныя гады выкладчык у Магілёўскім машынабуд. ін-це і буд. каледжы. З 1999 ва ўпраўленні архітэктуры Магілёўскага гарвыканкома. Асн. работы ў Магілёве: мікрараёны Магілёў 2 (1960—61), Мір 1 і 2 (1962), Юбілейны (1967—68), Задняпроўе 3 і 4 (1969—70); жылы раён па Мінскай шашы (1961), будынак КДБ (1963), забудова праспекта Пушкіна (1965—66) і праспекта Міру (зах.ч., 1965—74), жылы дом з цэнтр. універсамам і рэстаранам «Габрава» і інш. прадпрыемствамі абслугоўвання па вул. Першамайскай (1973—78), будынак пед. ін-та (1974, у сааўт.), скверы Вілірбана і прывакзальны (1980), рэканструкцыі вул. Першамайская (1972—73), бульвара па вул. Міронава (2001) і інш. Аўтар кн. «Магілёўграмадзянпраект» (1998), навуч. дапаможнікаў для праекціроўшчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАХО́Л Мікалай Рыгоравіч (5.1.1948, в. Чырвоная Зорка Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 11.5.1997),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1971). Трэнер спарт.т-ва «Працоўныя рэзервы» (1975—80), трэнер-выкладчык Мінскага аблсавета «Дынама» (1980—82), прафес.-тэхн. вучылішчаў (1982—85), дырэктар і інструктар-метадыст спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ па веславанні (1990—94). Чэмпіён свету і Еўропы на байдарцы-адзіночцы ў эстафеце 4×500 м (1970, Капенгаген) і на дыстанцыі 500 м (1971, Бялград), бронз. прызёр на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м. Чэмпіён свету (1973, Тамерэ, Фінляндыя) на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м, сярэбраны прызёр на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён СССР (1971, 1973) на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 м і на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м; на байдарцы-двойцы ў эстафеце 4×500 м (1973); на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м (1974). Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1971) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м.