ПЦІ́ЧКІН Яўген Мікалаевіч (1.6.1930, Масква — 28.11.1993),
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1978). Нар.арт. Расіі (1988). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1958). З 1958 гукарэжысёр на радыё, адначасова выкладаў у Маск. ін-це культуры (1961—64). У 1969—78 гал.муз.рэдактар кінастудыі «Масфільм». Сярод твораў: балет «Добрае сонца» (1958), опера «Я прыйшоў даць вам волю» (паводле В.Шукшына, 1988), аперэты, мюзіклы, муз. камедыі, у т. л. «Вяселле з генералам» (паводле А.Чэхава, 1980), «Дыліжанс з Руана» (паводле Гі дэ Мапасана, 1985), сюіты-кантаты, музыка да кінафільмаў (больш за 70) і драм. спектакляў. Аўтар папулярных песень, у т. л. «Рамонкі схаваліся», «Салодкая ягада», «Рэха кахання», «Я люблю сваю зямлю» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗЕНШЭЙН Давід Іосіфавіч (май 1903, г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. — пасля 1960),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, журналіст. У 1920—29 сакратар Віленскіх гаркомаў КСМ Літвы і КПЗБ, 2-і сакратар Віленскага, сакратар Гродзенскага акр. к-таў КПЗБ. Кіраваў цэнтр. краёвай рэдакцыяй КПЗБ. З 1934 рэдактаргаз. «Чырвоны сцяг» і інш. выданняў КПЗБ і КСМЗБ на мовах насельніцтва Зах. Беларусі. Тройчы (1921, 1929, 1936) арыштаваны польск. ўладамі і асуджаны на розныя тэрміны зняволення. З кастр. 1939 супрацоўнік абл.газ. «Вольная праца» ў Беластоку, у Вял.Айч. вайну — падп.газ. «Белостокская правда», пасля вайны — газ. «Wolna Polska» («Свабодная Польшча») і «Wolność» («Свабода»). У 1953—59 на журналісцкай рабоце ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў Дзмітрый Іванавіч (1788, С.-Пецярбург — 1.12.1852),
расійскі геолаг. Чл. Пецярбургскай АН (1839). Скончыў Горны кадэцкі корпус у Пецярбургу (1805), дзе і выкладаў да 1841, адначасова (у 1822—44) — праф. Пецярбургскага ун-та. Навук. працы па геалогіі, мінералогіі і палеанталогіі, у т. л. «Дапаможнік па мінералогіі» (ч. 1—2, 1832) і «Курс геагнозіі» (ч. 1—3, 1839). Абгрунтаваў вылучэнне чырвонакаляровых адкладаў Перадуралля ў самаст. сістэму (у 1841 англ. вучоны Р.І.Мурчысан назваў яе пермскай). Кіраваў работамі па геал. здымцы горных акруг Урала. Падрыхтаваў горна-геал. раздзел «Слоўніка царкоўнаславянскай і рускай мовы» (1847). Рэдактар «Горного журнала». Адзін з заснавальнікаў Мінералагічнага т-ва ў Пецярбургу (з 1817). З Дзямідаўскія прэміі Пецярбургскай АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАЧЫ́НСКІ Леанід Васілевіч (н. 2.12.1937, в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне земляробства. Д-рс.-г.н. (1994). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1965). З 1971 у Бел.НДІ аховы раслін (з 1976 заг. лабараторыі, з 1980 нам. дырэктара), з 1999 гал.рэдактарчас. «Ахова раслін». Навук. працы па пытаннях аховы раслін ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля пры інтэнсіўным земляробстве, а таксама на прысядзібных участках, калект. садах і агародах.
Тв.:
Защита растений и урожай. Мн., 1988;
Вредители и болезни сада и огорода и меры борьбы с ними на дачных и приусадебных участках. Мн., 1998 (разам з М.І.Пратасавым, В.В.Балотнікавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАБАЛАНО́ВІЧ Мікалай Апанасавіч (1848, Гродзенская губ. — 10.11.1918),
гісторык-візанцініст. Магістр. гісторыі (1873). Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію, з 1873 узначальваў там кафедру агульнай грамадзянскай гісторыі. У 1886—92 рэдактарчас. «Церковный вестник». Асн. яго твор — «Візантыйская дзяржава і царква ў XI ст.» (1884), дзе на аснове грэч., лац. і ўсх. крыніц разглядаліся праблемы візант. адміністрацыі, суда, войска, царквы, мясц. кіравання, быў першай працай у рас. візанціназнаўстве. Сярод інш. прац найб. значныя: «Візантыйская навука і школы ў XI ст.», «Рэлігійны характар барацьбы асманскіх туркаў з грэка-славянскім светам», «Палітыка турэцкага ўрада ў адносінах да хрысціян і іх рэлігій», «Галілей перад судом рымскай курыі», «Раздзяленне цэркваў пры патрыярху Міхаіле Кіруларыю».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЖЭ́ЎСКІ (Stażewski) Генрых (9.1 1894, Варшава — 10.6.1988),
польскі мастак; заснавальнік кірунку геам. абстракцыянізму ў польскім мастацтве. Скончыў Варшаўскую акадэмію прыгожых мастацтваў (1920). У 1923 з У.Страмінскім, К.Кобра і інш. заснаваў аб’яднанне геам. абстракцыяністаў «Блок» і аднайм.час. «Blok». У 1924—37 наведаў Парыж, Італію, Германію. Чл.міжнар. і польскіх аб’яднанняў мастакоў «Прэзенс» (і рэдактараднайм.час. «Praesens», 1926), «Рэвалюцыйныя мастакі» (1930) і інш. З 1962 чл.Міжнар. асацыяцыі мастацтваў пры ЮНЕСКА. Быў прыхільнікам гарманічна рытмізаваных рэльефных кампазіцый: «Контркампазіцыя» (1930—32), «Кампазіцыя» (1932), «Рэльеф чорна-блакітны», «Рэльеф блакітны», «Рэльеф бела-блакітна-жоўты» (усе 1958), «Рэльеф бела-шэры», «Рэльеф белы» (абодва 1961), «Рэльеф бела-чорны» (1962) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́СЛАЎ Міхаіл Андрэевіч (21.11.1902, с. Шахаўское Паўлаўскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 25.1.1982),
савецкі парт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1962, 1972). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1928), выкладаў у ВНУ Масквы. З 1931 у апараце ЦККВКП(б) і СНКСССР, з 1937 — Растоўскага абкома партыі. 1-ы сакратар Стаўрапольскага крайкома (1939—44), чл.ЦКВКП(б) (з 1941). У Вял.Айч. вайну чл.Ваен. савета Паўн. групы войск Закаўк. фронту, нач. Стаўрапольскага краявога штаба партыз. атрадаў. Старшыня бюро ЦК па Літ. ССР (1944—46), сакратар ЦК партыі (з 1947). Адначасова ў 1949—50 гал.рэдактаргаз. «Правда». Чл. Палітбюро (Прэзідыума) ЦККПСС (1952—53, 1955—82).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́ШКА (Tyszka) Ян [сапр.Іагіхес
(Jogiches) Лео; 17.7.1867, Вільня — 10.3.1919], польскі і германскі паліт. дзеяч, рэвалюцыянер. З 1885 адзін з кіраўнікоў рэв. гуртка ў Вільні. У 1888 і 1889 быў арыштаваны. У 1890 эмігрыраваў у Швейцарыю, у 1900 — у Берлін. Адзін з заснавальнікаў (1893),
чл.гал. праўлення (з 1903) і рэдактар выданняў (1901—05) Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. Удзельнік рэв. падзей 1905—07 у Польшчы, за што ў 1906 арыштаваны і сасланы ў Сібір, адкуль у 1907 уцёк. У 1907 чл.ЦКРСДРП. З 1916 выдаваў «Пісьмы Спартака», быў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў «Спартака саюза», потым Камуніст. партыі Германіі (1918/19). У сак. 1919 арыштаваны, забіты ў турме ў Берліне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РСАЎ Мацвей Васілевіч (? — 8.6.1901),
бел. археолаг, краязнавец, педагог. Чл.-кар. Маскоўскага археал.т-ва (1893). Працаваў настаўнікам гісторыі, дырэктарам Магілёўскай класічнай гімназіі; рэдактар неафіц. часткі «Могилевских губернских ведомостей» (1883—87). Праводзіў экспедыцыі ў бас. Дняпра. Разам з С.Ю.Чалоўскім склаў карту археал. помнікаў Магілёўскай губ. Да 9-га археал. з’езда падрыхтаваў рэферат і фатаграфіі стараж. цэркваў, розных гіст. прадметаў, валуноў з геральдычнымі знакамі, стараж. рукапісаў і інш. Апісанні знаходак змешчаны ў «Памятнай кнізе Магілёўскай губерні». Адзін з аўтараў кнігі «Спроба апісання Магілёўскай губерні...» (кн. 1—3. Магілёў, 1882—84).
Тв.:
Исторический очерк Могилевской губернии. Могилев, 1882;
Поселения смоленских кривичей в пределах Могилевской губернии // Могилевские губернские ведомости. 1895. №70.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ВУСКІ Міхась (Майсей Моталевіч; 25.12.1904, в. Майскае Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 1.7.1984),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Камуніст. ін-це журналістыкі ў Ленінградзе (1934—37). У 1917—30 працаваў наборшчыкам, з 1935 на парт. і журналісцкай рабоце ў Мінску. У 1941—43 рэдагаваў сатыр. газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну», з 1947 у час. «Вожык» (у 1947—55 гал.рэдактар), у 1961—70 дырэктар Бюро прапаганды маст. л-ры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1937. Выступаў у жанры сатыры. Аўтар зборнікаў сатыр. апавяданняў, камедый, гумарэсак, фельетонаў «Крытычны момант» (1954), «Індык на курорце» (1960), «Рука руку мые» (1964), «Чаму ж не смяяцца?» (1969), дакумент. аповесці «Фарбамі гневу» (2-е выд., 1978).