ТЫ́ШКА (Tyszka) Ян [сапр. Іагіхес

(Jogiches) Лео; 17.7.1867, Вільня — 10.3.1919], польскі і германскі паліт. дзеяч, рэвалюцыянер. З 1885 адзін з кіраўнікоў рэв. гуртка ў Вільні. У 1888 і 1889 быў арыштаваны. У 1890 эмігрыраваў у Швейцарыю, у 1900 — у Берлін. Адзін з заснавальнікаў (1893),

чл. гал. праўлення (з 1903) і рэдактар выданняў (1901—05) Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. Удзельнік рэв. падзей 1905—07 у Польшчы, за што ў 1906 арыштаваны і сасланы ў Сібір, адкуль у 1907 уцёк. У 1907 чл. ЦК РСДРП. З 1916 выдаваў «Пісьмы Спартака», быў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў «Спартака саюза», потым Камуніст. партыі Германіі (1918/19). У сак. 1919 арыштаваны, забіты ў турме ў Берліне.

т. 16, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)