ФУ́РСАЎ Мацвей Васілевіч (? — 8.6.1901),
бел. археолаг, краязнавец, педагог. Чл.-кар. Маскоўскага археал. т-ва (1893). Працаваў настаўнікам гісторыі, дырэктарам Магілёўскай класічнай гімназіі; рэдактар неафіц. часткі «Могилевских губернских ведомостей» (1883—87). Праводзіў экспедыцыі ў бас. Дняпра. Разам з С.Ю.Чалоўскім склаў карту археал. помнікаў Магілёўскай губ. Да 9-га археал. з’езда падрыхтаваў рэферат і фатаграфіі стараж. цэркваў, розных гіст. прадметаў, валуноў з геральдычнымі знакамі, стараж. рукапісаў і інш. Апісанні знаходак змешчаны ў «Памятнай кнізе Магілёўскай губерні». Адзін з аўтараў кнігі «Спроба апісання Магілёўскай губерні...» (кн. 1—3. Магілёў, 1882—84).
Тв.:
Исторический очерк Могилевской губернии. Могилев, 1882;
Поселения смоленских кривичей в пределах Могилевской губернии // Могилевские губернские ведомости. 1895. №70.
Г.А.Каханоўскі.
т. 16, с. 506
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)