ЦЯРЭ́НЦЬЕЎ Валянцін Міхайлавіч (7.4.1907, г. Веліж Смаленскай вобл., Расія — 14.12.1983),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1959), праф. (1962). Скончыў БСГА (1937). З 1945 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (з 1954 заг. аддзела, з 1970 заг. лабараторыі). Навук. працы па абмене рэчываў, росце, развіцці і фарміраванні мех. тканак раслін. Даследаваў уздзеянне воднага і светлавога рэжымаў, мінер. жыўлення на жыццёвыя праяўленні раслін. арганізма на тарфяной глебе і іонаабменных субстратах ва ўмовах штучнага асяроддзя. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Аб паветраным і мінеральным жыўленні раслін. Мн., 1953 (разам з Ц.М.Годневым);
Особенности физиологии роста хлебных злаков на торфяной почве. Мн., 1970;
Вырошчванне капусты Хібінскай у працяглай монакультуры на іанітнай глебе (разам з Т.П.Суровай, Л.Л.Кошалевай) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1970. № 6;
Физиология устойчивости растений к полеганию и методы ее оценки // Физиология растений в помощь селекции. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАПЛЫ́ГІН Сяргей Аляксеевіч (5.4.1869, г. Раненбург, цяпер г. Чаплыгін Ліпецкай вобл., Расія — 8.10.1942),
расійскі вучоны ў галіне тэарэт. механікі, стваральнік навук. школы па гідра- і аэрамеханіцы. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1924). Герой Сац. Працы (1941). Засл. дз. нав. РСФСР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1890), выкладаў у ім і інш.ВНУ Масквы. З 1901 праф., з 1905 дырэктар Маскоўскіх вышэйшых жаночых курсаў. З 1918 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це (ЦАГІ, у 1928—31 дырэктар-начальнік). Навук. працы па гідрамеханіцы, матэматыцы, аналіт. механіцы, аэрамеханіцы, авіяцыі, балістыцы. Прапанаваў метад даследавання газавых струменяў пры дагукавых скарасцях, што стала пачаткам развіцця газавай дынамікі. Выказаў пастулат аб вызначэнні велічыні цыркуляцыі скорасці патоку вакол крыла (пастулат Ч. — Жукоўскага), што дазволіла рашаць задачы аб сілах дзеяння патоку на абцякальнае цела. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М.; Л., 1948—50;
Избранные труды. М., 1976.
Літ.:
С.А.Чаплыгин: Материалы к науч. биогр. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́ЎСКІ Аляксандр Фёдаравіч (н. 14.9.1938, г. Разань, Расія),
бел.вучоны ў галіне інфарматыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986). Д-ртэхн.н. (1973), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1979). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1960). З 1962 у БДУ, з 1971 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1979 дырэктар), адначасова з 1973 заг. кафедры БДУ. У 1997—2002 чл. Прэзідыума Нац.АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы фізіка-тэхн. метадаў і вымяральна-выліч. сродкаў аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады паралельна-канвеернай апрацоўкі інфармацыі, прынцыпы структурнай пабудовы вымяральных пераўтваральнікаў і лічбавых прылад мадулярнай экспрэс-апрацоўкі даных, адпаведную мікраэлектронную элементную базу. Дзярж. прэмія Беларусі 1986. Дзярж. прэмія СССР 1991.
Тв.:
Статистические методы измерений в экспериментальной ядерной физике. М., 1980 (разам з А.В.Патапавым);
Статистический анализ случайных потоков в физическом эксперименте. Мн., 1988 (разам з У.У.Апанасовічам, А.А.Калядой);
Высокоскоростные методы и системы цифровой обработки информации. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́ГАРАЎ Анатоль Уласавіч (н. 2.12.1941, в. Жаркі Вохамскага р-на Кастрамской вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1989). Чл. Нью-Йоркскай АН (1996). Віцэ-прэзідэнт Бел.т-ватэарэт. і прыкладной механікі (1995). Брат Ю.У.Чыгарава. Скончыў Варонежскі ун-т (1967). З 1979 у Бел.нац.тэхн. ун-це (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі распаўсюджвання хваль і пытаннях узнікнення дэтэрмінаванага хаосу і самаарганізацыі ў неаднародных асяроддзях; праблемах назапашвання пашкоджанняў, якія выклікаюць эфекты паўзучасці і рэлаксацыі ў гетэрагенных матэрыялах; па праектаванні шумавібраізаляцыйных матэрыялаў і канструкцый, некаторых пытаннях біямеханікі.
Тв.:
Стохастическая и регулярная динамика неоднородных сред. Мн., 2000;
Механика контактного взаимодействия тел с круговыми границами. Мн., 2000 (разам з А.С.Краўчуком);
Теоретическая механика и методы математики. Мн., 2000 (разам з А.А.Фядутам, Ю.У.Чыгаравым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНЫ (Černý) Адольф (19.8.1864, г Градзец-Кралаве, Чэхія — 27.12.1952),
чэшскі пісьменнік, вучоны-славіст. Д-рфілал.н. (1946). Чл.Чэш. акадэміі навук і мастацтваў (1925). Скончыў настаўніцкі ін-т (1883). У 1898 заснаваў час. «Slovanský přehled» («Славянскі агляд»), у якім змяшчаліся матэрыялы пра грамадскае, культ. і літ. жыццё слав. народаў, у т. л. і беларусаў. У 1898—1904 заг.Этнагр. музея, у 1901—20 выкладчык слав. моў Карлава ун-та ў Празе. У 1890-я г. наведваў Беларусь, запісваў бел. фальклор («Беларускія песні з Дзісенскага павета Віленскай губерні», 1895). Надрукаваў арт. «Беларускі часопіс» (1906) і «З Беларусі» (1909), прысвечаныя бел. газетам «Hama доля» і «Наша ніва». У арт. «Беларускія нацыянальныя і культурныя імкненні ў 1909—1910 гг.» (1911) характарызаваў літ. рух на Беларусі. Аўтар кніг і артыкулаў пра славян «Славянства ў час сусветнай вайны» (1919), «Выбраныя паэтычныя творы» (т. 1—4, 1928—29). Пераклаў на чэш. мову асобныя вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЙКО́ Іван Паўлавіч (н. 10.2.1948, в. Шэйкі Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад.Нац.АН (2003) і Агр.АН Беларусі (1996, чл.-кар. 1992). Замежны чл.Рас. акадэміі с.-г. навук (2000). Д-рс.-г.н. (1987), праф. (1991). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў БСГА (1971). З 1975 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1996 дырэктар). Навук. працы па распрацоўцы і выкарыстанні біятэхнал. метадаў паскоранага развядзення высокакаштоўных генатыпаў і атрыманні высокапрадукц. гібрыдаў і кросаў; стварэнні селекцыйных статкаў высокапрадукц. с.-г. жывёл. Аўтар і кіраўнік прац па вывядзенні бел. мясной чорна-пярэстай пароды свіней; удзельнічаў у вывядзенні бел.чорна-пярэстай пароды буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Программа интенсификации свиноводства и рекомендации по ее реализации. М., 1989;
Биотехнология свиноводства. Мн., 1993 (разам з У.С.Смірновым, У.В.Горыным);
Свиноводство. Мн., 1998 (разам з У.С.Смірновым);
Система ведения молочного скотоводства Республики Беларусь. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАТА́ЛІН Станіслаў Сяргеевіч (24.8.1934, г. Пушкін Ленінградскай вобл., Расія — 1997),
расійскі вучоны-эканаміст. Акад.АНСССР (1987, чл.-кар. 1974). Скончыў Маскоўскі ун-т (1958). З 1959 у Н.-д.эканам. ін-це пры Дзяржплане СССР, Цэнтр. эканоміка-матэм. ін-це АНСССР, у НДІ сістэмных даследаванняў Дзярж.к-та па навуцы і тэхніцы і АНСССР, у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па тэорыі і метадалогіі сістэмнага аналізу, яго выкарыстанні для вырашэння сац.-эканам. і навук.-тэхн. праблем. Дзярж. прэмія СССР 1968.
Тв.:
Функционирование экономики развитого социализма: Теория, методы и пробл. М., 1982;
Культура и средства массовой информации: социально-экон. пробл. М., 1985 (у сааўт.);
Интенсификация общественного производства: социально-экон. пробл. М., 1987 (разам з В.Р.Грабеннікавым, А.С.Пчалінцавым);
Организация управления: Пробл. перестройки. М., 1987 (у сааўт.);
Экономическая реформа: причины, направления, пробл. М., 1989 (разам з Я.Ц.Гайдарам);
Социальные ресурсы и социальная политика. М., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКЕ́ВІЧ Іван Данілавіч (22.6.1902, в. Сяргеевічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 21.9.1991),
бел.вучоны-геабатанік, лесавод. Акад.АН Беларусі (1956: чл.-кар. 1953). Д-рс.-г.н. (1948), праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1930). З 1930 у Бел. лесатэхн. ін-це, Бел.НДІ лясной гаспадаркі. з 1953 заг. лабараторыі і дырэктар Ін-та лесу АН Беларусі. З 1956 у Ін-це эксперым. батанікі (з 1963 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні лясной, лугавой і балотнай расліннасці Беларусі; феналогіі, плоданашэнні ўнутрывідавых форм дрэвавых раслін. Распрацаваў класіфікацыю тыпаў лясоў Беларусі, адзін са складальнікаў карты расліннасці Беларусі. Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Типы лесов Белорусской ССР. Мн., 1948: Дубравы Белорусской ССР и их восстановление. 2 изд. Мн., 1960 (разам з В.С.Гельтманам);
Леса Белорусского Полесья. Мн., 1977.
Літ.:
Библиография научных трудов академика АНБССР И.Д.Юркевича. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НГЕЛЬ Міхаіл Кузьміч (7.11.1911, в Зыранава Ніжнеілімскага р-на Іркуцкай вобл., Расія — 25.10.1971),
расійскі вучоны і канструктар; стваральнік навук. школы ў галіне распрацоўкі касм. тэхнікі. Акад.АН Украіны (1961), АНСССР (1966). Двойчы Герой Сац. Працы (1959, 1961). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1937), Акадэмію авіяц. прам-сці (1950). Працаваў у авіяц.КБ, удзельнічаў у стварэнні самалётаў-знішчальнікаў. З 1954 гал. канструктар КБ «Паўднёвае» (г. Днепрапятроўск, Украіна). Пад кіраўніцтвам Я. створана серыя балістычных і міжкантынентальных ракет, а таксама ракет-носьбітаў касм. апаратаў для вывучэння каляземнай прасторы па праграмах «Космас» і «Інтэркосмас». Імем Я. названы кратэр на Месяцы і малая планета. Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1967. Залаты медаль АНСССР імя Каралёва (1970).
Літ.:
Губарев В.С. Конструктор: Несколько страниц из жизни М.К.Янгеля. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРШО́Ў Аляксандр Іванавіч (н. 15.12.1930, в. Панкратава Кастрамской вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне хім. тэхналогіі і тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1977), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1992). Скончыў Ленінградскі тэхнал.ін-т (1953), дзе і працаваў. З 1965 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па абгрунтаванні гідрадынамічных спосабаў інтэнсіфікацыі тэхнал. працэсаў і з’яў пераносу паміж фазамі ў гома- і гетэрагенных асяроддзях; па стварэнні дасканалых апаратаў для абсорбцыі, выпарвання, рэктыфікацыі, сепарацыі і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
К вопросу интенсификации процессов тепло- и массообмена при взаимодействии газо-жидкостных систем (разам з Л.М.Гухманам) // Инженерно-физ. журн. 1966. Т. 10, № 4;
Процессы и аппараты химической технологии. Мн., 1988;
Исследования и технические разработки на кафедре ПиАПХ по совершенствованию химических производств (разам з І.М.Плехавым) // Тр. БГТУ. Сер. 3. Химия и технология неорган, веществ. Мн., 2000. Вып. 8.