ФЕНАЛО́ГІЯ (ад грэч. phainomena з’явы + ...логія),
навука аб сезонных з’явах прыроды, тэрмінах іх надыходу і прычынах, якія вызначаюць гэтыя тэрміны. Вывучае сезонныя з’явы ў жывой прыродзе (біяфеналогія), даты ўстанаўлення і сходу снегавога покрыва, першага і апошняга замаразкаў, ледаставу і інш.Асн. метад — феналагічныя назіранні, на аснове якіх складаюцца календары прыроды, феналагічныя карты, даведнікі, вызначаюцца фенолага-геагр. заканамернасці прыроды, плануюцца мерапрыемствы па сельскай, лясной, паляўнічай і інш. гаспадарцы. Даныя Ф. ўлічваюцца пры арганізацыі мерапрыемстваў па ахове прыроды, ахове здароўя (для вызначэння тэрмінаў прафілакт. работ, барацьбы з сезоннымі хваробамі), барацьбе з хваробамі і шкоднікамі раслін і інш. Як навука Ф. ўзнікла ў 18 ст. (Р.Рэамюр, К.Ліней). На Беларусі сістэматычныя феналагічныя назіранні вядуцца з канца 19 ст. З 1924 пытанні Ф. вывучаюцца ў Бел.с.-г. ін-це і Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі, з 1947 у ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі, у 1946—76 у БДУ.
Літ.:
Шкляр А.Х. Сезонное развитие природы Белоруссии. Мн., 1959;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́НКА (Hanko), Гангут,
паўвостраў на ПдЗ Фінляндыі. Выступае ў Фінскі зал. Балтыйскага м. на 35 км. Узгорыстая раўніна, укрытая хвойнымі лясамі. Порт — Ханка.
Пасяленні на п-ве вядомы з 13 ст. З канца 13 ст. да 1809 ён у складзе Швецыі. У Паўночную вайну 1700—21 тут адбыўся Гангуцкі бой 1714. У 1809—1917 Х. ў складзе Рас. імперыі, са снеж. 1917 — Фінляндскай рэспублікі. Пасля савецка-фінляндскай вайны 1939—40 стаў сав. ваенна-марской базай Балт. флоту. У Вял.Айч. вайну 22.6—2.12.1941 мясц. гарнізон (25 тыс.чал., 95 берагавых і зенітных гармат, 20 самалётаў, 7 катэраў. 16 дапаможных суднаў) 165 дзён абараняў п-аў, але пасля таго як сав. войскі пакінулі Талін (28.8.1941), Х. апынуўся ў варожым тыле, Стаўка Вярх. Галоўнакамандавання вырашыла эвакуіраваць яго абаронцаў. 23.10—2.12.1941 9 трансп. канвояў пад камандаваннем віцэ-адм. В.П.Дразда вывезлі з п-ваў Ленінград 22 тыс.чал. з узбраеннем, тэхнікай і харчаваннем, што значна дапамагло абаронцам горада. Паводле пагаднення аб перамір’і з Фінляндыяй 1944 і мірнага дагавора 1947 СССР адмовіўся ад правоў на арэнду Х.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЫ́ЗМА (грэч. charisma прызванне. божы дар),
1) выключная здольнасць. надзвычайная адоранасць, якія прыпісваюцца пэўнай асобе (харызматычнаму лідэру) яе прыхільнікамі. Харызматычны лідэр (гл.Лідэрства) валодае прывабнасцю і своеасаблівай уладай над людзьмі (у адрозненне ад улады, атрыманай у спадчыну або ад іерархічнага становішча). Усведамленне ім сваіх экстраардынарных якасцей абумоўлівае яго непахісную ўпэўненасць у тым, што менавіта на яго ўскладзена асаблівая місія, якую ён абавязкова павінен выканаць. І.Кант адмаўляў Х. (чалавечую вялікасць) з пазіцый хрысц. маралі. Г.Гегель вызначаў харызматычных асоб як «сусветна-гіст. індывідуумаў». Ф.Ніцшэ лічыў з’яўленне герояў непазбежным і неабходным. М.Вебер лічыў, што Х. ўласціва вял. палкаводцам, героям, магам, прарокам і прадказальнікам, геніяльным мастакам, выдатным палітыкам, заснавальнікам сусв. рэлігій (Буда, Ісус Хрыстос, Магамет), дзяржаў (Салон, Лікург), вял. заваёўнікам (Аляксандр Македонскі. Цэзар, Напалеон). На аснове аналізу сацыякульт. дынамікі ён прыйшоў да высновы аб паступовым вычарпанні значэння Х. ў выніку рацыяналізацыі гіст. працэсу.
2) Тэалагічны тэрмін для абазначэння 9 асобных дароў Святога Духа, пасланых апосталам у Іерусалімскім храме на свята Сёмухі (мудрасць, веданне духаў, вера, цуды, прароцтва, малітва і да т.п.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІРАСІ́МА, Хіросіма,
горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Хірасіма. 1109 тыс.ж. (1995). Порт у дэльце р. Ота. Важны трансп., прамысл. і культ.цэнтр. Аэрапорт. Прам-сць: судна- і станкабудаванне, аўтамаб., ваен., гумава-тэхнічная, дрэваапр., папяровая, тэкст., харч., паліграфічная. Ун-т. Парк Міру (1951—52) — арх.-паркавы сімвалічны ансамбль са шматлікімі скульптурамі, кенатафам, Вечным агнём, Фантанам малітвы, мемарыяльным музеем Міру. Каркас Прамысл. выставачнай залы (адзіны будынак, ацалелы ў час бамбардзіроўкі; вядомы як Атамны Дом). Фестываль Міру (6 жніўня).
Засн. ў 1580—1610 як прызамкавы горад і порт. Зручнае размяшчэнне спрыяла развіццю гандлю, рамяства, прам-сці. У 2-ю сусв. вайну падвергнуты атамнай бамбардзіроўцы (6.8.1945) амер. авіяцыяй. Ад выбуху загінула больш за 200 тыс.чал., разбурана каля 75 тыс. будынкаў; многія жыхары памерлі пасля вайны ад хвароб, звязаных з радыяцыяй. Адбудавана, на месцы выбуху атамнай бомбы ў Х. ўзведзены мемарыяльны комплекс Міру. З 1959 у Х. адбываюцца міжнар. канферэнцыі аб забароне атамнай зброі.
Літ.:
Искендеров А.А. Феодальный город Японии XVI столетия. М., 1961;
Брукнер К. Садако хочет жить!: Пер. с нем. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́КІНГ (Hawking) Стывен Уільям (н. 8.1.1942, г. Оксфард, Вялікабрытанія),
англійскі фізік-тэарэтык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1974), Нац.АН ЗША (1992). Скончыў Оксфардскі (1962) і Кембрыджскі (1966) ун-ты. З 1965 у Кембрыджскім ун-це (з 1977 праф.). Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці, тэарэт. астрафізіцы і касмалогіі. Даказаў тэарэму аб сінгулярнасці прасторы-часу (тэарэма Х.—Пенроўза, 1960-я г.). Паказаў, што на пач. этапах эвалюцыі Сусвету маглі ўтварацца чорныя міні-дзіры (памерам з элементарную часціцу). У сярэдзіне 1970-х г. распрацаваў тэорыю «выпарэння» чорных дзір за кошт квантавых эфектаў і нараджэння пар часціц і антычасціц (выпрамяненне Х.). Аўтар шэрагу навук.-папулярных кніг. З 1962 паралізаваны, з 1985 страціў магчымасць маўлення, выкарыстоўвае камп’ютэрны галасавы сінтэзатар. Прэміі А.Эйнштэйна 1978, Вольфа 1988.
Тв.:
Рус.пер. — Крупномасштабная структура пространства-времени. Новокузнецк, 1998 (разам з Дж.Элісам);
Природа пространства и времени. Ижевск, 2000 (разам з Р.Пенроўзам);
Краткая история времени: От большого взрыва до черных дыр. СПб., 2001;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАНО́ВІЧ Яўген Мікалаевіч (н. 25.11.1911, г.п. Джусалы Кзыл-Ардзінскай вобл., Казахстан),
бел. мастак. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1932). Значнае месца ў творчасці займае гіст. тэматыка, партрэтная галерэя дзеячаў бел. культуры. Рэалістычнасцю вобразаў, сюжэтаў, выразнасцю задумы вызначаюцца жывапісныя палотны «У рабства» (1944), «Апавяданне байца» (1946), «Дапамога Масквы партызанам» (1947), «Партызаны ў разведцы» (1948), «Гуляюць дублёры» (1954), «Партызаны ў засадзе» (1958), «Узнагарода Я.Коласа ордэнам Леніна» (1982); партрэтныя кампазіцыі «Р.К.Арджанікідзе ў разведцы пад Барысавам» (1936), «Я.Купала і З.Бядуля ў рэдакцыі газеты «Наша ніва» ў 1914 годзе» (1951, з І.Давідовічам) і інш.; партрэты мастакоў А.Глебава (1946), В.Ціхановіча (1983), А.Пятрухны (1984), нар. артыста Беларусі У.Галубка (1968, 1972). Аўтар графічных кампазіцый: «Пераправа цераз раку Белую», «Палонныя белапалякі» (абедзве 1940), «Дэкрэт аб зямлі» (1963) і інш.; партрэтаў А.Пашкевіч (Цёткі, 1976), Ф.Скарыны, Ф.Багушэвіча (абодва 1977), Я.Купалы, Я.Коласа (абодва 1978) і інш.; трыпціха «Кастусь Міцкевіч у студэнцкія гады» (1959), пейзажаў, ілюстрацый да кніг, больш за 400 экслібрысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЕ́ВІЧ Станіслаў (15.8.1728, с. Шламава каля г. Каўнас, Літва — 20.7.1785),
каталіцкі рэлігійны дзеяч. Чл. ордэна езуітаў з 1743. У 1747—50 вывучаў тэалогію ў Вільні, Мінску і Слуцку, потым да 1757 — у Віленскім ун-це. У 1756 пасвячоны ў ксяндза. У 1759—68 у Рыме, сакратар і пракуратар Польскай правінцыі езуітаў пры генерале ордэна В.Рычы. З 1768 на Беларусі. У 1772, калі да Рас. імперыі была далучана ўсх. Беларусь, стаў рэктарам Полацкага езуіцкага калегіума. З 15.10.1773 віцэ-правінцыял езуітаў на далучанай да Расіі ч. Беларусі. У ліст. 1773 ён з Г.Лянкевічам і Ю.Катэнбрынгам ад імя ўсіх езуітаў, у т. л. замежных, прысягнулі Кацярыне II, чым дамагліся легалізацыі дзейнасці езуітаў у Рас. імперыі. У студз. 1774 Кацярына II вызваліла езуітаў ад падаткаў і забараніла не толькі абвяшчаць, але і прывозіць у Расію булу рымскага папы Клімента XIV аб забароне ордэна езуітаў (1773). У 1780 Ч. дамогся адкрыцця ў Полацку езуіцкага навіцыяту, што вырашыла праблему пераемнасці кадраў у ордэне. Шмат увагі аддаваў дзейнасці школ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ЧАТ Віктар Уладзіміравіч (н. 3.7.1938, в. Ровенская Слабада Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1996), праф. (1997). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1999). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1960). Настаўнічаў. З 1971 у Брэсцкім пед. ін-це (з 1976 заг. кафедры). З 1979 нам. дырэктара, заг. кафедры Нац. ін-та адукацыі Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 1998 у Бел.пед. ун-це, з 2001 прарэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў гэтага ун-та. Навук. працы па праблемах сямейнага, маральнага, патрыят. выхавання, сац. педагогікі, тэорыі і арганізацыі сац. работы, вышэйшай адукацыі, гісторыі педагогікі. Удзельнічаў у распрацоўцы Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці» (1993), рэсп. праграмы выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі (2000).
нямецкі дзярж. і паліт. дзеяч, дыпламат.Д-р філасофіі і права (1902). Вучыўся ў Берлінскім і Лейпцыгскім ун-тах. У 1903 — 18 нам. старшыні Саюза герм. прамысловасці. З 1907 неаднаразова выбіраўся дэпутатам рэйхстага. У 1-ю сусв. вайну прыхільнік анексій. З 1918 і да канца жыцця лідэр нямецкай нар. партыі. У жн.—ліст. 1923 рэйхсканцлер, узначаліў урад т.зв. вял. кааліцыі. Як прыхільнік моцнай улады, перапыняў нападкі на існуючы лад з боку і левых і правых экстрэмісцкіх сіл (падавіў камуніст. паўстанні ў Саксоніі і Цюрынгіі, «піўны путч» 1923 у Мюнхене). У 1923—29 міністр замежных спраў. Устанавіў цесныя кантакты з большасцю зах. краін, паслядоўна выконваючы ўсе ўмовы Версальскага дагавора 1919. У 1924 прыняў план Даўэса па рэпарацыях, падпісаў Лакарнскія дагаворы 1925, у 1926 прывёў Германію ў Лігу Нацый і падтрымаў план О.Юнга па рэпарацыях, падпісаў пакт Брыяна—Келага 1928, які абвясціў адмову ад вайны як зброі нац. палітыкі. Выступаў за развіццё адносін з СССР (Берлінскі дагавор аб нейтралітэце 1926). Нобелеўская прэмія міру 1926 (з А.Брыянам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭРЫО́ (Herriot) Эдуар (5.7.1872, г. Труа, Францыя — 26.3.1957),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Францыі. Чл.Франц. акадэміі (1946). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1894), выкладаў л-ру ў навуч. установах г. Ліён. Мэр Ліёна (1905—40, 1945—55), старшыня партыі радыкалаў і сацыялістаў (1919—57, з перапынкамі), сенатар (1912—19), дэп. парламента (1919—40, 1946—57), міністр грамадскіх работ, транспарту і забеспячэння (1916—17). У 1920-я г. адзін са стваральнікаў Левага блока. Прэм’ер-міністр Францыі (1924—25, 19—21.7.1926, 1932). Урад Э. здзейсніў у 1924—25 шэраг дэмакр. і сац. рэформ, вывеў франц. войскі з Рура (Германія), устанавіў дыпламат. адносіны з СССР (1924) і заключыў з ім дагавор аб ненападзенні (1932). Старшыня палаты дэпутатаў (1925—26, 1936—40), дзярж. міністр (1934—36). У 2-ю сусв. вайну выступаў супраць рэжыму «Вішы», у 1942 зняволены ў герм. канцлагеры (вызвалены ў 1945). Старшыня (1947—54), ганаровы старшыня (з 1954) Нац. сходу Францыі. У 1950-я г. выступаў супраць рэмілітарызацыі Германіі і планаў стварэння Еўрап. абарончай супольнасці. Аўтар прац па гісторыі л-ры. Міжнар. прэмія міру 1955.