НІКІЦЕ́НКА Пётр Георгіевіч (н. 2.1.1943, в. Жыгалава Віцебскага р-на),
бел. вучоны-эканаміст. Акад.Нац.АН Беларусі (2000, чл.-кар. з 1994). Д-рэканам.н., праф. (1991). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1969). З 1967 на камсам. і парт. рабоце. З 1978 старшыня Маскоўскага райвыканкома г.
Мінск. З 1983 у БДУ. У 1990—95 1-ы нам. старшыні Мінгарвыканкома, адначасова праф., заг. кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1995 дырэктар Мінскага міжнар.адукац. цэнтра. З 1998 дырэктар Ін-та эканомікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы ў галіне дзярж. кіравання і буд-ва, навук.-тэхн. інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці накаплення і інтэнсіфікацыі грамадскай вытв-сці. Распрацаваў эканоміка-матэм. макрамадэль устойлівага развіцця наасфернай арыентацыі, якая адлюстроўвае адзінства прыроднай (экалагічнай), матэрыяльнай і нематэрыяльнай (сацыяльнай) сфер грамадскага ўзнаўлення.
Тв.:
Интенсификация производства и фондоемкость продукции. Мн., 1981;
Эффективность накопления: системный императив и метод предпринимательства. Мн., 1992;
Жить своим умом, или Куда идет Беларусь? Мн.. 1995;
Цивилизационный процесс под углом ноосферного зрения: В 2 кн. Кн. 1. Естественно-биологические предпосылки цивилизационного процесса. Мн.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАБО́ДА І НЕАБХО́ДНАСЦЬ,
філасофскія катэгорыі, якія вызначаюць узаемадзеянне паміж дзейнасцю людзей і аб’ектыўнымі законамі прыроды і грамадства. Характарызуюць здольнасць чалавека дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі ведамі, інтарэсамі і мэтамі з улікам унутр. і ўстойлівых узаемасувязей і адносін аб’ектыўнай рэальнасці. Прадстаўнікі ідэалістычнай філасофіі разглядаюць С. і н. як узаемавыключальныя паняцці, разумеюць свабоду як свабоду волі, самавызначэнне духу, недэтэрмінаваныя знешнімі ўмовамі, аснову чалавечай адказнасці. Прадстаўнікі механіст. дэтэрмінізму адмаўляюць свабоду волі і сцвярджаюць, што дзеянні чалавека вызначаюцца знешнімі, незалежнымі ад яго абставінамі. Б.Спіноза разумеў свабоду як усвядомленую неабходнасць. Г.Гегель распрацаваў канцэпцыю дыялект.адзінства С. і н. Дыялектычна-матэрыяліст. асэнсаванне праблемы С. і н. зыходзіць з прызнання першаснасці аб’ектыўнай неабходнасці і другаснасці свабоды і свядомасці чалавека як вытворных ад неабходнасці. У паўсядзённай практыцы людзі сутыкаюцца з выяўленнем неабходнасці ў форме ўмоў жыцця, сац.-эканам. адносін, наяўных матэрыяльна-тэхн. сродкаў. Непазнаныя законы развіцця прыроды і грамадства з’яўляюцца неўсвядомленай неабходнасцю. У працэсе развіцця соцыуму межы неўсвядомленай неабходнасці звужаюцца, а свабода асобы як усвядомленая неабходнасць узрастае ў межах дзеяння аб’ектыўных законаў развіцця прыроды і грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЧАНАЎ Іван Міхайлавіч (13.8.1829, с. Сечанава Ніжагародскай вобл., Расія — 15.11.1905),
расійскі фізіёлаг; заснавальнік расійскай фізіял. школы. Ганаровы акад. Пецярбургскай АН (1904, чл.-кар. 1869). Скончыў Маскоўскі ун-т (1856). У 1860—70 праф. Медыка-хірург. акадэміі ў Пецярбургу, з 1871 — Новарасійскага ў Адэсе, у 1876—88 Пецярбургскага, у 1891—1901 Маскоўскага ун-таў. Асн. працы па фізіялогіі нерв. дзейнасці. Адкрыў існаванне цэнтр. тармажэння ў нерв. сістэме (сечанаўскае тармажэнне), абгрунтаваў адзінства псіхічных і фізіял. з’яў, рэфлекторны характар складаных псіхічных рэакцый, падуладнасць псіхікі аб’ектыўнаму вывучэнню. Выявіў эфект сумацыі ў нерв. цэнтрах, адзначыў ролю рухаў і рухальных адчуванняў у пачуццёвым і разумовым пазнанні, аналізаваў прыроду мысліцельных працэсаў. Адкрыў перыяд. біяэлектрычныя з’явы ў нерв. сістэме, увёў паняцце сігнальнай рэгуляцыі нервова-псіхічнай дзейнасці. Стваральнік аб’ектыўнай псіхалогіі паводзін, заклаў асновы фізіялогіі працы, узроставай і эвалюц. фізіялогіі, прапанаваў ідэю «актыўнага адпачынку».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́БІНАЎ Леанід Віталевіч (7.6.1872, г. Яраслаўль, Расія — 14.10.1934),
рускі спявак (лірычны тэнар), прадстаўнік рус. класічнай вак. школы. Нар.арт. Рэспублікі (1923). Скончыў юрыд.ф-т Маск. ун-та (1894), муз.-драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага т-ва (1897). З 1897 у Вял. т-ры ў Маскве (у 1917—18 і ў 1921 дырэктар). У дасканаласці валодаў мастацтвам італьян. бельканта. У аснове яго мастацтва высокая адухоўленасць, паэтызацыя муз. вобраза, адзінства бездакорнага вак. майстэрства і драм. асэнсаванай ігры. Адзін з лепшых выканаўцаў партый Ленскага («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага) і Лаэнгрына («Лаэнгрын» Р.Вагнера) на сусв. сцэне. З інш. партый: Сінадал («Дэман» А.Рубінштэйна), Берандзей, Ляўко («Снягурачка», «Майская ноч» М.Рымскага-Корсакава), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні), Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі). Вёў актыўную канцэртную дзейнасць. Прапагандыст рус.вак. лірыкі, тонкі інтэрпрэтатар класічнай камерна-вак. музыкі. Канцэртны рэпертуар складалі творы М.Глінкі, Чайкоўскага, С.Рахманінава, Л.Бетховена, Р.Шумана, Ф.Шуберта, Ш.Гуно.
Літ.:
Л.В.Собинов. Т. 1—2. М., 1970;
Владыкина-Бачинская Н.М. Л.В.Собинов. 3 изд. М., 1972;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПО́САБ ВЫТВО́РЧАСЦІ,
гістарычна вызначаны спосаб здабывання матэрыяльных даброт; адзінства матэрыяльных прадукцыйных сіл і грамадскіх вытворчых адносін. Тэрмін «С.в.» ўведзены К.Марксам для абазначэння эканам. асновы грамадства, якая, на яго думку, характарызуе сферу вытв. дзейнасці людзей і вызначае сац., паліт. і духоўныя працэсы іх жыццядзейнасці. Для кожнага С.в. характэрны пэўны ўзровень прадукц. сіл і іх выкарыстання ў прац. працэсе (напр., машынная вытворчасць, створаная ў выніку прамысловага перавароту). Аб’ектыўнае развіццё прадукц. сіл апярэджвае рост вытв. адносін, што з цягам часу пачынае негатыўна адбівацца на тэмпах эканам. развіцця і абумоўлівае неабходнасць змены аднаго С.в. на іншы, больш прагрэсіўны. Адносіны паміж людзьмі ў працэсе вытв-сці набываюць сваё выяўленне ў пэўнай форме ўласнасці (прыватная, дзярж., кааператыўная і інш.), якая і вызначае канкрэтны С.в. У краінах са змешанай эканомікай, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь, адбываецца пераход ад цэнтралізаванай планавай вытв-сці з дзярж. уласнасцю на яе сродкі да сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі з перавагай прыватнай уласнасці, але пры захаванні вядучай ролі дзяржавы ў планаванні эканам. і сац. развіцця краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНДАРТЫЗА́ЦЫЯ,
працэс устанаўлення і выкарыстання стандартаў з мэтай упарадкавання дзейнасці ў пэўнай галіне. Аб’ектамі С. з’яўляюцца сыравіна, прадукцыя, нормы, патрабаванні, метады, тэрміны, адзнакі і г.д., якія маюць тэндэнцыю да шматразовага выкарыстання. Адрозніваюць С. міжнародную, рэгіянальную, нацыянальную, галіновую і суб’ектаў гаспадарання. У міжнароднай С. Маюць права ўдзельнічаць адпаведныя органы ўсіх краін; у рэгіянальнай — адпаведныя органы пэўнага, геагр., паліт. ці эканам. рэгіёна. Нацыянальная С. ўстанаўліваецца ў канкрэтнай краіне; галіновая — у канкрэтнай галіне, суб’ектаў гаспадарання — на канкрэтным прадпрыемстве, установе, фірме і інш.
Дзярж. сістэма С. Рэспублікі Беларусь пачала фарміравацца ў 1922. Яе дзейнасць рэгламентавана Законам Рэспублікі Беларусь «Аб стандартызацыі» (1995). Яе асн. задачы і мэты: гарантыя бяспекі прадукцыі, работ і паслуг для жыцця і здароўя грамадзян і іх маёмасці; канкурэнтаздольнасці бел. тавараў на сусв. рынку; ахова навакольнага асяроддзя; сумяшчальнасць і ўзаемазамяняльнасць прадукцыі, маркіроўкі, адзінства метадаў кантролю; садзейнічанне ўкараненню рэсурса- і энергазберагальных тэхналогій і г.д. Палітыку ў галіне С. ў рэспубліцы ажыццяўляюць Камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і яго органы на месцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМІ́ЗМ (ад лац. Thomas Фама),
кірунак у схаластыцы і каталіцкай тэалогіі, які сфарміраваўся пад уплывам філасофіі Фамы Аквінскага. Характарызуецца імкненнем да рацыянальнага абгрунтавання хрысціянскага веравучэння, арыентаванасцю на філасофію Арыстоцеля ў большай ступені, чым на вучэнне Платона і неаплатонікаў. Гнасеалогія Т. заснавана на перакананні, што сэнс пазнанага шляхам божага адкрыцця павінен знаходзіцца ў згодзе з рацыянальным усведамленнем; у тэалогіі тамісты аддавалі перавагу касмалагічнаму доказу быцця Бога, а не анталагічнаму; антрапалогія Т. базіруецца на вучэнні пра адзінства душы і цела, якому душа надае «субстанцыянальную форму», этыка — на арыстоцелеўскай канцэпцыі дабрачыннасці як сярэдзіны паміж 2 заганамі. Першапачаткова Т. крытыкаваўся з боку прадстаўнікоў аўгусцініянства, якія ў пытаннях веры аддавалі перавагу інтуіцыі, і ў 1277 быў афіцыйна асуджаны ун-тамі Парыжа і Оксфарда. У 14 ст. Т. стаў агульнапрынятай дактрынай дамініканскага ордэна, якую абаранялі Гервей Наталіс, Іаан Капрэол у палеміцы з францысканскімі апанентамі. Пасля кананізацыі Фамы Аквінскага ў 1323 Т. замацаваўся ва ун-тах Парыжа і Кёльна. У 16 ст. Т. стаў пануючым вучэннем у каталіцкім багаслоўі (Ф.Суарэс). У 1879 энцыклікай папы Льва XIII Т. зацверджаны ў якасці каталіцкай дактрыны. Гл. таксама Неатамізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТВАРАНО́ВІЧ Галіна Паўлаўна (н. 17.2.1955, в. Дараганава Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, крытык, паэтэса. Д-рфілал.н. (1999). Скончыла БДУ (1977). У 1977—80 у выд-ве «Навука і тэхніка», з 1983 у Ін-це л-ры Нац.АН Беларусі. З 1999 выкладае ва Ун-це ў Беластоку. З 2001 гал. рэдактар час. «Studia wschodniosłowiańskie» («Даследаванні ўсходнеславянскія»).
Друкуецца з 1967, як літ.-знавец з 1982. Даследаванні па ўзаемасувязях сучаснай бел. прозы і прозы б. Югаславіі, кампаратывістыцы, гісторыі бел. л-ры, сучасным літ. працэсе: «Маральны свет героя: Беларуская і югаслаўская ваенная проза 60—70-х гг.» (1986), «Пакутаю здабыты мір: Тыпалогія характару ў беларускай і славенскай прозе» (1991) і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (Т. 1—4, 1999—2002). У паэт. зб-ках «Ускраек тысячагоддзя» (1996), «Верасы Дараганава» (2000) філас. роздум над праблемамі жыцця, лёсам чалавека ў Вечнасці, любоў да роднай зямлі, хрысц. матывы. Перакладае з сербскай і польскай моў.
Тв.:
Беларуская літаратура: Паўднёваславянскі кантэкст: (Адзінства генезісу, тыпаў літаратур і характар узаемасувязей). Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НЧУ ТУМ (Menchu Tum) Рыгаберта (н. ў 1959, в. Чымель, Гватэмала),
дзеяч індзейскага нацыянальнага руху ў Гватэмале. З малалецтва працавала на плантацыях і прыслугай у багатых дамах. Бацька М.Т., лідэр індзейскай арг-цыі К-тсял.адзінства Вісенце Менчу, загінуў, калі на чале групы паплечнікаў захапіў у студз. 1980 пасольства Швецыі ў Гватэмале з мэтай прыцягнуць увагу сусв. грамадскасці да злачынстваў урадавых войск супраць індзейцаў; два яе браты забіты карнікамі. У 1981, ратуючыся ад праследавання, уцякла ў Мексіку, дзе стала вядомым індзейскім лідэрам, узначаліла «Нар. фронт 31 студзеня імя Вісентэ Менчу». У 1982 франц. журналістка Б.Дэбрэ выдала на падставе сведчанняў М.Т. кнігу «Сведчанне. Мяне завуць Рыгаберта Менчу», якая зрабіла вял. ўплыў на сусв. грамадскую думку і схіліла яе да падтрымкі барацьбы індзейцаў Гватэмалы за свае правы. У 1996, пасля заканчэння грамадз. вайны ў Гватэмале, вярнулася на радзіму, дзе лічыцца адным з найб. уплывовых індзейскіх лідэраў. Нобелеўская прэмія міру 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСАЛЮ́ТНАЕ І АДНО́СНАЕ,
катэгорыі дыялектыкі. Абсалютнае абазначае безумоўнае, нестваральнае, вечнае, усеагульнае, характарызуе яго аўтаномнасць ад інш. формаў. Адноснае (рэлятыўнае) выступае як умоўнае, апасродкаванае, якое залежыць ад тых або інш. умоў і, значыць, часовае, недаўгавечнае, спароджанае. У стараж.-грэч. філасофіі абсалютнае вызначалася як дасканаласць, завершанасць, самадастатковасць існага і выражалася ў паняццях «па прыродзе», «у чыстым выглядзе», «само па сабе». У Арыстоцеля адноснае выступае як нешта, што залежыць ад інш. ці адносіцца да яго. У сярэдневяковай філасофіі існавала рэліг. тлумачэнне абсалютнага як «божага», якое процістаіць «зямному», «свецкаму». У філасофіі Новага часу (асабліва ў ням. класічным ідэалізме) вылучаюцца розныя аспекты абсалютнага і адноснага, якія раскрываюцца ў сістэме катэгорый «у сабе», «для іншага», «для сябе», «само па сабе» і да т.п. Для метафізікі характэрны адрыў абсалютнага ад адноснага. Рэлятывізм зыходзіць з разумення адноснага толькі як рэлятыўнага, якое выключае момант абсалютнасці. У розных формах ідэалізму абсалютнае ўяўляецца як самадастатковая існасць — абсалют. З пункту гледжання матэрыяліст. дыялектыкі процілегласць абсалютнага і адноснага не выключае, а дапускае іх адзінства, узаемасувязь. Пра абс. і адносную ісціну гл. ў арт.Ісціна.
Літ.:
Кураев В.И., Лазарев Ф.В. Точность, истина и рост знания. М., 1988;
Социально-философские проблемы производства и применения научных знаний. Мн., 1992.