сярэднеазіяцкі вучоны. Навук. працы па матэматыцы, астраноміі, геаграфіі, гісторыі. Аўтар асноватворных трактатаў па арыфметыцы і алгебры («Кніга аб узнаўленні і проціпастаўленні» — «Кітаб аль-джэбр ва-л-мукабала»), пераклад якіх на лац. мову ў 12 ст. паўплываў на развіццё матэматыкі ў Зах. Еўропе. Упершыню разгледзеў алгебру як самаст. дысцыпліну, прапанаваў правілы дзеянняў з алг. велічынямі і правілы рашэння ўраўненняў. Ад уведзенага Х. тэрміна «аль-джэбр» паходзіць назва «алгебра». З прац Х. ў навук. ўжытак у Еўропе ўведзена дзесятковая сістэма лічэння, якая ўзнікла ў Індыі, і арабскія лічбы. Імя аль-Х. (лац. Algorithmi) увайшло ў матэматыку як агульная назва сістэмы вылічэнняў (алгарытм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЫЛЬ Аляксандр Аляксандравіч (н. 10.3.1942, г. Баброў Варонежскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі мікра- і радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (2001), праф. (1992). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1964). З 1965 на Мінскім прыборабуд. з-дзе. З 1967 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1995 дэкан ф-та, з 2000 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі вытв-сці вырабаў электроннай тэхнікі. Распрацаваў метады атрымання матэрыялаў мікраэлектронікі з зададзенымі ўласцівасцямі, прынцыпы пабудовы праграмна-кіравальнага абсталявання, высокаэфектыўныя рэсурсазберагальныя тэхнал. працэсы. Аўтар падручнікаў для ВНУ. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Технология и автоматизация производства радиоэлектронной аппаратуры. М., 1989 (у сааўт);
Технология производства ЭВМ. Мн., 1994 (разам з А.П.Дастанкам, М.І.Пікулем);
Технология и техника прецизионного лазерного модифицирования твердотельных структур. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАНРА́ВАЎ Міхаіл Клаўдзіевіч (29.7.1900, г. Уладзімір, Расія — 4.3.1974),
савецкі вучоны ў галіне ракетабудавання і касманаўтыкі. Чл.-кар.Міжнар. акадэміі астранаўтыкі (1968). Д-ртэхн.н. (1958). Герой Сац. Працы (1961). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі (1970). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1925). Працаваў на прадпрыемствах авіяц. прам-сці. З 1932 у Групе вывучэння рэактыўнага руху. З 1934 у Рэактыўным НДІ (нач. аддзела). Адначасова з 1960 у Маскоўскім авіяц. ін-це. Навук. працы па даследаванні вадкасных рухавікоў, праектаванні вышынных ракет. Кіраваў стварэннем першай сав. ракеты на гібрыдным паліве (1933), адзін з гал. стваральнікаў першых у свеце міжкантынент. ракеты-носьбіта, ШСЗ, пілатуемых касм. караблёў, аўтам. міжпланетных станцый. Ленінская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНКЕРНА́ГЕЛЬ (Zinkernagel) Рольф (н. 6.1.1944, г. Базель, Швейцарыя),
швейцарскі вучоны ў галіне імуналогіі. Замежны чл.Амер.нац.АН (1996), Аўстрал.АН (1996), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1998), Лонданскага каралеўскага т-ва (1998). Скончыў Базельскі ун-т (1968), дзе і працаваў. З 1971 у Лазанскім ун-це. З 1973 у Аўстрал. ун-це (Канбера). З 1975 у клініцы мед. даследаванняў г. Ла-Джола (ЗША). З 1979 у Цюрыхскім ун-це, з 1992 дырэктар Ін-та эксперым. імуналогіі ў Цюрыху. Навук. працы па механізмах імуналагічнай талерантнасці, памяці, распазнавання клеткамі імуннай сістэмы мікробаў і малекул уласнага арганізма. Вызначыў ролю лімфацытаў (кілераў) у абароне ад вірусаў, антыцел у клетачным імунным адказе пры аўтаімунных рэакцыях у запаленчых працэсах. Нобелеўская прэмія 1996 (з П.Дохерці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРКУ́Н Іван Іванавіч (н. 28.10.1950, в. Навасёлкі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны-педагог. Д-рпед.н. (1999), праф. (2000). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1971). З 1976 у Бел.пед. ун-це (з 1985 заг. кафедры). Заснавальнік навук. школы і новага кірунку ў галіне інавацыйнай педагогікі — мадэліраванне і арганізацыя інавацыйнай прафес. адукацыі. Навук. працы па праблемах дыдактыкі фізікі, пед. інаватыкі, тэорыі і методыкі прафес. адукацыі і пед. навукі, выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на Беларусі.
Тв.:
Инновационная культура учителя-предметника. Мн., 1996;
Методическая инноватика. Мн., 1996;
Культурно-праксиологическая концепция специальной инновационной подготовки студентов педвуза // Вестн. Междунар. акад. наук высшей школы. 1999. №3 (9);
Система инновационной подготовки специалистов гуманитарной сферы. Мн., 2000;
Проблемы развития педагогической науки в Беларуси: Концептуальное обоснование и проектно-программные ориентиры // Адукацыя і выхаванне. 2002. №8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАБАТАРО́Ў Раман Сямёнавіч (15.10.1905, в. Старынка Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 20.5.1981),
бел.вучоны ў галіне паразіталогіі. Акад.АН Беларусі (1961), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959), д-рвет.н., праф. (1944). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1929). З 1935 у ВНУ Кіева, Свярдлоўска, Львова. У 1959—68 дырэктар Бел.н.-д.вет. ін-та. Навук. працы па біялогіі ўзбуджальнікаў і пераносчыкаў паразітозаў, гісторыі мед. і вет. паразіталогіі. Распрацаваў методыку вывучэння паразіталагічнай сітуацыі, прапанаваў сістэму мерапрыемстваў па барацьбе з паразітамі с.-г. жывёл і чалавека.
Тв.:
Паразітарныя захворванні буйной і дробнай рагатай жывёлы. Мн., 1932;
Очерки по истории медицинской и ветеринарной паразитологии (с древнейших времен до конца XIX в.). Мн., 1965;
Справочник по ветеринарной и медицинской паразитологии. Мн., 1971;
Борьба с паразитозами сельскохозяйственных животных. Мн., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРДЫ́НЦАЎ Валерый Аркадзевіч (н. 21.8.1936, г. Свярдлоўск, Расія),
бел.вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1986). Акад.Бел.інж. акадэміі і яе прэзідэнт (1993), акад.Міжнар.інж. акадэміі (2000). Засл. дз. нав. Беларусі (2001). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (Свярдлоўск, 1959). З 1968 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1972—75 і з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі і тэхніцы прыёму і апрацоўкі стахастычных сігналаў у каналах з інтэнсіўнымі перашкодамі. Распрацаваў тэорыю нелінейнай фільтрацыі дыскрэтна-неперарыўных маркаўскіх працэсаў у дастасаванні да сістэм радыёлакацыі, радыёнавігацыі і перадачы інфармацыі.
Тв.:
Статистическая теория совмещенных радиотехнических систем. Мн., 1980;
Радиотехнические системы. Мн., 1988;
Прием сигналов на фоне помех. Мн., 1998 (разам з В.М.Козелам, М.У.Дарашэвічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫШЭ́НКА Іосіф Дзмітрыевіч (26.9.1924, с. Кавалёўка Кіеўскай вобл. — 28.2.1995),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1978), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1984). Скончыў віцебскія настаўніцкі (1950) і пед. (1953) ін-ты. Настаўнічаў, быў дырэктарам сярэдняй школы ў Віцебску. З 1966 у Віцебскім пед. ін-це (у 1969—74 і 1978—82 заг. кафедры), адначасова з 1982 заг. лабараторыі НДІпрац. навучання і прафес. арыентацыі АПНСССР. Навук. працы па праблемах маральнага, патрыят. і прац. выхавання школьнікаў, методыкі і практыкі навучання.
Тв.:
Общественно полезный труд ученического коллектива. Мн., 1964;
Организация общественно полезного труда в средней школе. Мн., 1969;
Воспитание учащихся по месту их жительства. Мн., 1972;
Идейно-нравственная подготовка школьников к труду. Мн., 1988 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЧКО́ Валерый Аляксандравіч (н. 14.3.1939, Мінск),
бел.вучоны ў галіне судова-мед. экспертызы. Д-рмед.н. (1992), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1964 у Гродзенскім мед. ін-це. Гал. судова-мед. эксперт Мін-ва аховы здароўя Беларусі (1978). З 1985 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па функцыян. і марфал. змяненнях пры аспірацыі харч. мас, асаблівасцях траўматызацыі пры падзенні з вышыні.
Тв.:
Математическое моделирование как метод для установления пассивного или активного падения с высоты // Материалы I съезда Белгосслужбы судебно-медицинской экспертизы. Мн., 2000;
Судебно-медицинские аспекты механизма травматизации при падении из движущейся автомашины (разам з А.А.Сасноўскім) // Там жа;
Дифференциальная диагностика механизма травматизации тела при падении с высоты и из движущейся автомашины // Актуальные вопросы современной медицины. Мн., 2001. Ч. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЖ Аркадзь Сямёнавіч (н. 25.10.1930, в. Бабінкі Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне тэрапіі ўнутр. хвароб. Д-рмед.н. (1974), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1958 у Ін-це біяфізікі АМНСССР (г. Азёрск Чэлябінскай вобл.). У 1964—68 гал. тэрапеўт Мін-ва аховы здароўя Беларусі, адначасова ў Мінскім мед. ін-це. З 1967 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1969 заг. кафедры). У 1976—77 асабісты ўрач Ю.Цэдэнбала. у 1984—94 гал. нефролаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. З 1990 прэзідэнт Бел. і член Еўрап. асацыяцыі нефролагаў. Навук. працы па паталогіі ўнутр. органаў, пераважна нырак.
Тв.:
Протеинурия: Клинич. значение и патогенез. Мн., 1983;
Нефрология в терапевтической практике. Мн., 1988 (у сааўт.);
Практическое руководство по нефрологии. Мн., 2001 (у сааўт.).