ЧАРНЫШЭ́НКА Іосіф Дзмітрыевіч (26.9.1924, с. Кавалёўка Кіеўскай вобл. — 28.2.1995),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н. (1978), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1984). Скончыў віцебскія настаўніцкі (1950) і пед. (1953) ін-ты. Настаўнічаў, быў дырэктарам сярэдняй школы ў Віцебску. З 1966 у Віцебскім пед. ін-це (у 1969—74 і 1978—82 заг. кафедры), адначасова з 1982 заг. лабараторыі НДІ прац. навучання і прафес. арыентацыі АПН СССР. Навук. працы па праблемах маральнага, патрыят. і прац. выхавання школьнікаў, методыкі і практыкі навучання.
Тв.:
Общественно полезный труд ученического коллектива. Мн., 1964;
Организация общественно полезного труда в средней школе. Мн., 1969;
Воспитание учащихся по месту их жительства. Мн., 1972;
Идейно-нравственная подготовка школьников к труду. Мн., 1988 (у сааўт.);
Воспитание юного гражданина-труженика. 2 изд. Мн., 1990.
т. 17, с. 241
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)