ШУ́ТАЎ Генадзь Майсеевіч (29.3.1939, Мінск — 29.12.1995),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі драўніны. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1961). З 1963 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1973 заг.н.-д. лабараторыі, з 1981 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні фіз.-мех. уласцівасцей натуральнай і мадыфікаванай палімерамі драўніны. Распрацаваў спосабы і спец. тэхналогіі атрымання біялагічна-, хімічна- і вогнеўстойлівай драўніны і драўняных матэрыялаў.
Тв.:
Основы технологии полимерных строительных материалов. 2 изд. Мн., 1981 (у сааўт.);
Деревянные конструкции и детали: Справ. строителя. 2 изд. М., 1983 (у сааўт.);
Метод описания прочности древесностружечных плит с использованием теории фракталов (разам з М.І.Кулаком) // Изв. вузов. Лесной журн. 1992. №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБІ́НА Яўген Іванавіч (н. 12.10.1930, г. Краснадар, Расія),
бел.вучоны ў галіне нафтахім. сінтэзу. Д-ртэхн.н. (1979), праф. (1980). Скончыў Азерб.індустр.ін-т у Баку (1954). З 1965 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1969—95 заг. кафедры). Навук. працы ў галіне фізікахіміі палімерных кампазіцый, тэорыі і практыкі экстракцыйнага раздзялення шматкампанентных вуглевадародных сістэм. Распрацаваў тэхналогію атрымання новых кампазіцыйных матэрыялаў на аснове эластамераў і пластыкаў, якія выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні ў якасці камплектавальных вырабаў.
Тв.:
Новые возможности в производстве защитных деталей для автомобилестроения (разам з Р.М.Далінскай) // Вопр. химии и хим. технологии. 2002. №5;
Вторичное использование резины. Мн., 2001 (разам з С.С.Мігаль);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКЕ́ВІЧ Алег Раманавіч (н. 10.10.1936. с. Старая Ляля Навалялінскага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм.Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1997). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі, адначасова з 1991 заг. аддзела). Навук. працы па даследаванні дысперснага стану палімерных матэрыялаў, аэрадынаміцы і электрафізіцы газадысперсных патокаў, фізіцы працэсаў плёнкаўтварэння і ўзаемадзеяння кампанентаў кампазіцыйных сістэм, структуры і ўласцівасцях пакрыццяў і кампазіцыйных матэрыялаў. Прэмія Савета Міністраў Беларусі 1981.
Тв.:
Полимерные покрытия. Мн., 1976 (разам з У.А.Белым, У.А.Даўгялам);
Металлополимерные материалы и покрытия на основе дисперсных полимеров: Технол. процессы. Мн., 1992 (разам 3 Даўгялам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮСКАВЕ́Ц Майсей Клінікавіч (16.8.1898, в. Заверша Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.4.1969),
бел.вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акад.АН Беларусі (1950), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1957—61). Д-рвет.н. (1941), праф. (1943). Засл. дз. нав. Беларусі (1958). Скончыў Маскоўскі вет.ін-т (1925). З 1935 у НДІэксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага, адначасова (1950—56) у НДІ жывёлагадоўлі АН Беларусі. У 1957—61 акад.-сакратар Аддз. жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі с.-г. навук Беларусі і адначасова (1957—59) дырэктар Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па эпізааталогіі, мікрабіялогіі, імуналогіі с.-г. жывёл, па пытаннях барацьбы з туберкулёзам, бруцэлёзам, інш. хваробамі с.-г. жывёл.
Тв.:
Бруцеллёз сельскохозяйственных животных. 2 изд. М., 1960;
Туберкулёз сельскохозяйственных животных. 3 изд. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУБО́ВІЧ Анатоль Іванавіч (28.6.1938, г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне трактарнага машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1994). Скончыў БПІ (1966). З 1966 на Мінскім трактарным з-дзе (з 1975 нач.КБ). З 1998 заг. лабараторыі ў Навук. цэнтры праблем механікі машын нац.АН Беларусі, з 2000 праф.Бел. аграрнага тэхн. ун-та. Навук. працы па канструяванні і даследаванні трактароў маркі «Беларус», рухавіках унутр. згарання і іх цеплавым рэжыме. Прымаў удзел у распрацоўцы трактароў МТЗ-80, МТЗ-100, МТЗ-82К, МТЗ-220 і інш.
Тв.:
Колесные тракторы для работы на склонах. М., 1978 (у сааўт.);
Воздушные тракты моторных установок сельскохозяйственных тракторов и направления их усовершенствования. М., 1991 (разам з П.А.Амельчанкам, М.П.Цаюном).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НЧАНКА Сцяпан Яфімавіч (17.2.1924, в. Анціпенкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 2.11.1999),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1975), праф. (1976). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1984). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1948) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1954). З 1954 у БДУ (у 1965—73 заг. кафедры). З 1973 заг. кафедры ў Бел.пед. ун-це. У 1979—89 заг. кафедры гуманіт. ф-таў БДУ. Навук. працы па агульных праблемах эканам. тэорыі, развіцця вытв. адносін, падаткаабкладання, станаўлення рыначнай эканомікі ва ўмовах пераходнага перыяду.
Тв.:
Переходные формы производственных отношений. Мн., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАШЭ́ВІЧ Валянцін Пятровіч (23.6.1936, в. Толкава Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — 28.8.2000),
бел.вучоны ў галіне чыг. транспарту. Канд.тэхн.н. (1967), праф. (1989). засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1962). З 1964 у Бел. ун-це транспарту (з 1980 дэкан ф-та, з 1987 прарэктар з 1997 рэктар). Навук. працы па эфектыўнасці работы чыг. участкаў, станцый і вузлоў, іх перспектыўнага развіцця, тэорыі графіка руху паяздоў і прапускной здольнасці чыг.напрамкаў.
Тв.:
Технология работы участковых и сортировочных станций. 2 изд. М., 1973 (у сааўт.);
Интенсификация использования подвижного состава и перевозочной мощности железных дорог. 2 изд. М., 1977 (у сааўт.);
Организация движения на железнодорожном транспорте. Ч. 1. Мн., 1979 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́ЛЕНКА Мікалай Мікітавіч (17.4.1929, в. Ясяні Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 11.6.1999),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі шкла і сіталаў. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1973). Скончыў БПІ (1952), дзе і працаваў (з 1972 заг. кафедры, адначасова прарэктар). З 1976 дырэктар Ін-та буд-ва і архітэктуры Дзяржбуда Беларусі. З 1978 у Бел.тэхнал. ін-це. З 1981 у БПА (з 1984 заг. кафедры). Навук. працы па распрацоўцы тэорыі сінтэзу неарган. матэрыялаў (у т. л. сілікатнага шкла, кампазіцыйных матэрыялаў, керметаў), тэхналогіі спец. матэрыялаў электроннай тэхнікі.
Тв.:
Диаграммы стеклообразных систем. Мн., 1959 (разам з М.А.Безгародавым);
Термические свойства стекла. Мн., 1962;
Спектральное исследование алюмосиликатных стекол. Мн., 1982 (разам з Г.Я.Малашкевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́МІН Аляксандр Мікалаевіч (н. 27.3.1947, в. Хонава Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі. Д-рхім.н. (1993). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па інжынерыі аксідарэдуктаз і асяроддзяў правядзення іх рэакцый, мадэліраванні аксідарэдуктаз з выкарыстаннем калоідных асяроддзяў, вылучэнні і ачыстцы аксідарэдуктаз млекакормячых, грыбоў і дражджэй. Распрацаваў спосабы вылучэння глюкозааксідаз і каталаз з культ. вадкасці грыбоў, спосаб імабілізацыі ферментаў на палярных арган. носьбітах у абарачальна-міцэлярных асяроддзях.
Тв.:
Кинетические аспекты необратимой инактивации ферментов (разам з Дз.І.Мяцеліцам) // Успехи химии. 1987. Т. 56, № 11;
Обращенные мицеллы поверхностно-активных веществ в органических растворителях — модель биологических мембран (з ім жа) // Успехи биол. химии. 1988. Т. 28.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́МКА Вячаслаў Мікалаевіч (н. 6.2.1938, в. Дубянцы Мінскага р-на),
бел.вучоны ў галіне будаўніцтва аўтадарог. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1999). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (1998). Скончыў БПІ (1963). У 1964—94 і з 1999 у Бел. дарожным НДІ (з 1999 дырэктар інж.-кансалтынгавага цэнтра ін-та). У 1994—99 тэхн. дырэктар НВА «Белаўтадарпрагрэс». Адначасова з 1994 у Бел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па разліку землянога палатна на слабых грунтах, распрацоўцы метадаў забеспячэння ўстойлівасці асфальтабетону ў дарожных пакрыццях, па метадах ацэнкі стану і эксплуатацыйнай надзейнасці дарог. Адзін з аўтараў і навук. рэдактараў энцыклапедыі «Аўтамабільныя дарогі Беларусі» (2002).
Тв.:
Дорожные насыпи на болотных грунтах. Мн., 1998;
Новая технология ремонта цементобетонных покрытий. Мн., 1999.