вялікі (каля 18 га) розначасовы могільнік на паўн. ускраіне стараж.г. Мцхета (Грузія). Назва ад манастыра Самтаўра, каля якога знаходзіцца могільнік. Даследавана больш за 3 тыс. пахаванняў ад сярэдзіны 3-га тыс. да н.э. да 10 ст.н.э. С.м. з’яўляецца могілкамі жыхароў паселішча бронзавага веку г. Мцхета (стараж. сталіца Картлі), які ўзнік на месцы паселішча ў эліністычны час.Найб. багатыя знаходкамі грунтавыя пахаванні эпохі позняй бронзы (2-я пал. 2-га тыс. да н.э.) і ранняга жалеза (9—5 ст. да н.э.): глянцаваная з геам. арнаментам і каляровая глазураваная кераміка, бронзавая і жал. зброя, упрыгожанні з бронзы, косці, сердаліку, агату, бронзавыя статуэткі жывёл і інш. Да 2—1 ст. да н.э. належаць збанавыя пахаванні, да 1—3 ст.н.э. — пахаванні ў каменных, чарапічных, цагляных скрынях і саркафагах. Знойдзены манеты, помнікі эпіграфікі, творы мастацтва, упрыгожанні (залатыя, сярэбраныя, бронзавыя бранзалеты, пярсцёнкі, завушніцы, падвескі, медальёны з каляровымі камянямі, гемы і інш.), сярэбраны і шкляны маст. посуд. Знойдзена шмат шклянога посуду мясц. вытв-сці і рэчаў туалету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й Адкрыты ў 1929 у г. Слонім Гродзенскай вобл. па ініцыятыве краязнаўца І.І.Стаброўскага, які ў 1939 падараваў музею свае калекцыі. Ў Вял.Айч. вайну музей часткова разрабаваны. З 1945 наз. Баранавіцкі краязн. музей, з 1952 сучасная назва. Пл. экспазіцыі 400 м², 5 залаў, больш за 20,5 тыс. адзінак асн. фонду (2002). Сярод экспанатаў стараж. крамянёвыя прылады працы, каменны язычніцкі ідал 10 ст., ганчарны посуд, шкляныя і бронзавыя ўпрыгожанні, фрагменты тканіны, абутак 13 ст. з археал. помнікаў Слонімшчыны, скарбы манет 16—18 ст., фрагменты драўлянага водаправода 18 ст., калекцыя старадрукаў і рэдкіх кніг 16 — пач. 20 ст., пахавальны партрэт А.М.Пацея (гл. ў арт.Пацеі), сярэбраны футарал, у якім было пахавана яго сэрца, матэрыялы і дакументы пра падзеі часоў паўстанняў 1794, 1863—64, 1-й сусв. і Вял.Айч. войнаў, калекцыі прадметаў нар. побыту, адзення і твораў мастацтва 19 — пач. 20 ст., рэшткі жывёл ледавіковага перыяду, дыярамы змен расліннага і жывёльнага светаў. Музей наладжвае выстаўкі нар. ткацтва, вышыўкі, ганчарства, твораў мясц. мастакоў, прадметаў побыту і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Аляксандр Іванавіч (н. 2.1.1947, с. Уйскае Чэлябінскай вобл., Расія),
расійскі спартсмен (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1968). Чэмпіён X, XI, XII і XIII зімовых Алімп. гульняў (1968, г. Грэнобль, Францыя; 1972, г. Сапара, Японія; 1976, г. Інсбрук, Аўстрыя; 1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША) у эстафеце 4×7,5 км. Чэмпіён свету (1969, 1970, 1973 — у гонцы на 20 км; 1976, 1977 — у гонцы на 10 км; 1969, 1970, 1971, 1973, 1974, 1977 — у эстафеце). Сярэбраны прызёр X Алімп. гульняў і чэмпіянатаў свету ў 1971, 1979 — у гонцы на 20 км, 1967, 1975 — у эстафеце. Бронз. прызёр чэмпіянатаў свету (1977 — у гонцы на 20 км; 1979 — у эстафеце). Чэмпіён СССР (1969, 1970, 1972, 1974, 1977 — у гонцы на 20 км; 1976, 1977 — у гонцы на 10 км; у 1970, 1971, 1972, 1974 — у эстафеце). Чэмпіён II зімовай Спартакіяды народаў СССР (1966, г. Свярдлоўск, Расія) у лыжных гонках на 5 і 10 км.
Літ.:
Снегирев В. Лед и пламень // Твои чемпионы, Россия. М., 1973.
бел. пісьменнік. Скончыў Беластоцкі настаўніцкі ін-т (1962), Варшаўскі ун-т (1973). Адзін з заснавальнікаў Бел. незалежнага выд-ва (1981—87). З 1990 старшыня партыі Бел. дэмакратычнае аб’яднанне. Друкуецца з 1956. Піша на бел. і польскай мовах. Аповесць «Сярэбраны яздок» (1975) пра К.Каліноўскага. Аповесць «Самасей» (1979) пра духоўную трагедыю вяскоўца ў горадзе. Аўтар кн. аповесцей і апавяданняў «Загоны» (1969), «Самасей» (1992), «Доўгая смерць Крынак» (1993), эсэ «Думкі пра аўтаномію» (1981), «Беларусь, Беларусь» (1987), камедыі «Не пашанцавала» (1978), літ.-знаўчых прац і крытычных артыкулаў пра творчасць бел. пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы, эсэ пра польска-бел. сувязі і інш. Яго проза вызначаецца філасафічнасцю, глыбокім псіхалагізмам. Перакладае з бел. мовы на польскую.
Тв.:
Праваслаўная Царква ў Беластоцкім Краі і беларуская мова ў ёй. Нью-Ёрк, 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФРЭ́МАЎ Аляксандр Васілевіч (н. 1.5.1951, с. Салган Ніжагародскай вобл., Расія),
бел. рэжысёр кіно і тэатра. Засл. дз. маст. Беларусі (1999). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1976). З 1976 на кінастудыі «Беларусьфільм». Адначасова з 1990 выкладае ў Бел.АМ (з 2001 праф.). З 1991 маст. кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра. Творчую манеру вызначае паглыблены псіхалагізм, дакладная распрацоўка сцэнічных характараў, беражлівае стаўленне да драматургічнай асновы, адчуванне рытму, стылю, аўтарскага светаўспрымання. Зняў маст. фільмы «Вялікае каханне М.П.Чараднічэнкі» (1977), «Давай пажэнімся» (1982), «Экзамен на дырэктара» (1986, тэлефільм), «Наш чалавек у Сан-Рэма» (1991), «Павадыр» (2001; сярэбраны прыз на Міжнар. кінафестывалі «Лістапад—2001», Мінск). Паставіў спектаклі: «Міленькі ты мой» М.Варфаламеева (1994, разам з У.Гасцюхіным), «Айседора. Танец кахання» паводле п’есы З.Сагалава «Тры жыцці Айседоры Дункан» і кн. Дункан «Мая споведзь» (1995), «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага (1996), «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа (1999), «Пігмаліён» Б.Шоу (2002). З 1976 здымаецца ў кіно: «Падары мне святло месяца», «Скрыжаванне», «Пакуль нясуць ногі» і інш. Здымае таксама дакумент. і відэафільмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́НІКАЎ Генадзь Сцяпанавіч (н. 19.2.1935, г. Магілёў),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1974), нар.арт.СССР (1991). Скончыў Бел.тэатр.-маст.Ін-т (1957). Працуе ў Нац.акад.драм. т-ры імя Я.Купалы. Самабытны талент Аўсяннікава, сакавіты нар. гумар, імправізацыйнасць ігры, арганічнасць, дакладнасць псіхал. і пластычнага малюнку ролі найб. ярка выявіліся ў нац. рэпертуары: Цярэшка (сярэбраны медаль імя А.Папова 1973), дзед Цыбулька, Стары, Антон Бусько («Трыбунал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата», «Пагарэльцы» А.Макаёнка), Мурашка («Мудрамер» М.Матукоўскага, Дзярж. прэмія Беларусі (1988), Аўдзей («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Брава-Жыватоўскі («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Доўбік («Выклік багам» А.Дзялендзіка). Стварыў каларытныя камедыйныя характары: Бобчынскі («Рэвізор» М.Гогаля), Янка («Там і тут» Д.Кавачэвіча), Пісана («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі). З інш. Роляў: Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Чабутыкін («Тры сястры» А.Чэхава), Старшыня («Паехалі!» паводле М.Крапіўніцкага), Казулін («Характары» паводле В.Шукшына), Турэмшчык («...Забыць Герастрата!» Р.Горына), Блазан («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра). Здымаўся ў кіно («Доўгія вёрсты вайны», «Апошняе лета дзяцінства», «Полымя», «Эпілог»), тэлевіз. пастаноўках («Тэатр купца Япішкіна», «Плач перапёлкі» і інш.).
Літ.:
Сохар Ю. Генадзь Аўсяннікаў // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛСТО́Й Аляксей Канстанцінавіч (5.9.1817, С.-Пецярбург — 10.10.1875),
рускі пісьменнік. У 1835 вытрымаў экзамен на чын пры Маскоўскім ун-це. Займаў высокія дыпламатычныя (1837—40) і прыдворныя пасады. З 1861 у адстаўцы. Першая фантаст. аповесць «Ваўкалак» (1841, пад псеўд. Краснагорскі). З 1854 у час. «Современник» друкаваў парадыйна-сатыр. вершы, напісаныя з братамі Жамчужнікавымі пад псеўд.Казьма Пруткоў. У творах «Сон Папова» (нап. 1873, апубл. 1878), «Гісторыя дзяржавы Расійскай...» (1883) высмейваў царскую бюракратыю, у рамане «Князь Сярэбраны» (1862), драм. трылогіі «Смерць Іаана Грознага» (1866), «Цар Фёдар Іаанавіч» (1868, не дазволена да пастаноўкі, паст. 1898), «Цар Барыс» (1870, паст. 1891) драматызм паліт. барацьбы ў Расіі 16—17 ст. Лірыка Т. мілагучная, псіхалагічна паглыбленая. Многія вершы пакладзены на музыку П.Чайкоўскім, М.Рымскім-Корсакавым, М.Мусаргскім, С.Рахманінавым і інш. П’еса Т. «Цар Фёдар Іаанавіч» пастаўлена Дзярж.рус.драм. т-рам Беларусі (1946). На бел. мову асобныя вершы Т. перакладаў Х.Жычка.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1969;
Соч.Т. 1—2. М. 1981;
Полн. собр. стихотворений. Т. 1—2. Л., 1984.
Літ.:
Стафеев Г.И. Сердце полно вдохновенья: Жизнь и творчество А.К.Толстого. Тула, 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛО́ПЦАВА Алена Іванаўна (н. 21.5.1960, Мінск),
бел. спартсменка (веславанне акадэмічнае). Засл. майстар спорту СССР па акад. веславанні (1980), майстар спорту СССР па плаванні (1973). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1985). Чэмпіёнка свету сярод юніёраў (1978, Бялград) на двойцы парнай на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіёнка XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на двойцы парнай (1000 м), бронз. прызёр XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія), на чацвёрцы парнай без рулявой (2000 м). Чэмпіёнка свету (1981, г. Мюнхен, Германія; 1982, г. Люцэрн, Швейцарыя; 1983, г. Дуйсбург, Германія) на чацвёрцы парнай з рулявой (1000 м). Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1985, Бельгія; 1990, Аўстралія; 1991, Вена) на чацвёрцы парнай без рулявой (2000 м). Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1978, г. Окленд, Новая Зеландыя) на чацвёрцы парнай з рулявой (1000 м). Чэмпіёнка Спартакіяд народаў СССР [1979; 1983, Масква — на чацвёрцы парнай з рулявой (1000 м); 1991, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — на двойцы парнай (2000 м) і на чацвёрцы парнай без рулявой (2000 м)], бронз. прызёр (1983, Масква) на двойцы парнай (1000 м). 15-разовая чэмпіёнка СССР (1977—85, 1989—91) на двойцы парнай і на чацвёрцы парнай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РЫЙ Валерый Пятровіч (н. 2.1.1947, г. Чэрвень Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1975). У 1980—82 і 1988—91 ст. трэнер БВА па цяжкай атлетыцы. У 1982—87 трэнер у складзе групы сав. войск у Германіі. У 1994—2001 трэнер нац. зборнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы, з 2001 трэнер Мінскай абл. школы вышэйшага спарт. майстэрства. Чэмпіён XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада), свету (1975, Масква; 1976, Манрэаль), Еўропы (1975, Масква; 1976, Берлін). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1980, Бялград), бронз. прызёр (1979, Сафія). Чэмпіён Еўропы сярод ветэранаў (1994, г. Шробенгаўзен, Германія). Чэмпіён VI i VII Спартакіяд народаў СССР (1975, Вільнюс; 1979, Ленінград). Пераможца першынства СССР сярод моладзі (1967, Талін), чэмпіён СССР (1971—79). Уладальнік Кубка СССР (1978, 1979). Пераможца міжнар. турніраў; «Кубак Балтыкі» (1969, 1972, 1978), «Кубак Дружбы» (1979). Выступаў у сярэдняй і ў 1-й паўцяжкай вагавых катэгорыях. Устанавіў 13 рэкордаў свету, 15 рэкордаў СССР (1971—79).
Літ.:
Катюшенко М. Легкий на подъем // Олимп-76. М., 1976;
Мясников А. Эта нелегкая тяжелая атлетика // Белорусские олимпийцы. Мн., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́СЕЎ Віктар Іванавіч (н. 28.3.1966, чыг. ст. Уза Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1984). Скончыў Гомельскі ун-т (1991), Акадэмію МУС Беларусі (1997). У 1982—92 спартсмен-інструктар Спорткамітэта СССР. З 1992 ст. інспектар Цэнтра спец. падрыхтоўкі Гомельскага абл.т-ва «Дынама». Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (1983, г. Познань, Польшча) на байдарцы-адзіночцы на дыст. 500 м і байдарцы-двойцы на дыст. 1000 м. Чэмпіён свету (1989, г. Плоўдзіў, Балгарыя) на байдарцы-чацвёрцы на дыст. 500 м; сярэбраны прызёр (1985, г. Мехелен, Бельгія) на байдарцы-двойцы на дыст. 1000 м і бронз. прызёр на байдарцы-двойцы на дыст. 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1986, г. Манрэаль, Канада) на байдарцы-двойцы на дыст. 500 м. Пераможца міжнар. спаборніцтваў «Дружба-84» на байдарцы-двойцы на дыст. 500 і 1000 м. Чэмпіён СССР на байдарцы-двойцы на дыст. 500 і 1000 м (1984, 1985), на байдарцы-адзіночцы на дыст. 500 м (1986, 1988), на байдарцы-чацвёрцы на дыст. 500 м (1987, 1989).