сярэ́браны, -ая, -ае.

1. Зроблены з серабра.

Сярэбраная лыжка.

2. Які змяшчае серабро.

Сярэбраная руда.

3. перан. Колерам або бляскам падобны да серабра.

С. іней.

4. Меладычна звонкі, высокага тону.

С. голас.

С. звон.

Сярэбранае вяселле — дзень дваццаціпяцігоддзя шлюбнага жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сярэ́браны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сярэ́браны сярэ́браная сярэ́бранае сярэ́браныя
Р. сярэ́бранага сярэ́бранай
сярэ́бранае
сярэ́бранага сярэ́браных
Д. сярэ́бранаму сярэ́бранай сярэ́бранаму сярэ́браным
В. сярэ́браны (неадуш.)
сярэ́бранага (адуш.)
сярэ́браную сярэ́бранае сярэ́браныя (неадуш.)
сярэ́браных (адуш.)
Т. сярэ́браным сярэ́бранай
сярэ́бранаю
сярэ́браным сярэ́бранымі
М. сярэ́браным сярэ́бранай сярэ́браным сярэ́браных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сярэ́браны

прыметнік, адносны

сярэ́браны в разн. знач. сере́бряный;

~ная руда́ — сере́бряная руда́;

~ная лы́жка — сере́бряная ло́жка;

с. звон — сере́бряный звон;

с. блішча́кмин. сере́бряный блеск;

~нае вясе́лле — сере́бряная сва́дьба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сярэ́браны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да серабра (у 1 знач.), звязаны з апрацоўкай серабра. Сярэбраны промысел. Сярэбраных спраў майстар. // Які мае ў сабе серабро. Сярэбраная руда.

2. Зроблены з серабра, пакрыты серабром. Маці Анатоля неўзабаве прынесла з кухні і паставіла пасярод стала на сярэбраным падносе смажаную качку. Ваданосаў. Хлор выняў з кішэні камізэлькі тоўсты сярэбраны гадзіннік. Гартны. А калі б наліла яму гаспадыня начоўкі цёплай вады, калі б яшчэ паклала туды сярэбраную паўрублёўку, .. то павесялеў бы чалавек ад такога ўжывання і адразу памаладзеў бы. Кулакоўскі. // Вытканы з сярэбраных нітак, вышыты серабром. Мураўскі ўзняў галаву і ўбачыў, што перад ім сядзіць сам пан Здраеўскі. Толькі не ў цывільнай вопратцы, у якой ён запомніў яго, а ў генеральскім мундзіры з сярэбранымі пагонамі на плячах. Машара.

3. Які колерам і бляскам нагадвае серабро. Сярэбраным ланцужком рачулка злучала два аз[я]рцы. Бядуля. // З бліскучым белым адлівам. У глыбокай тоні жыў шчупак сярэбраны З вострымі зубамі, хітры, як купец. Танк. Там на вашых вачах збяруць І матор, і сярэбраны радыятар, Да яго па малому зубру Прыпаяюць старанна дзяўчаты. Панчанка.

4. перан. Меладычна-звонкі, высокага тону (голас, смех і пад.). Дзяўчына вясёлая, многа і часта пяе прыгожыя .. песні, а голас яе — звонкі, сярэбраны. Каваль. Недзе за хвастамі самалётаў няроўнымі штуршкамі ў вышыню ўзнімаўся жаваранак. На зямлю палілася яго сярэбраная песня. Алешка.

•••

Сярэбраны блішчак гл. блішчак.

Сярэбранае вяселле гл. вяселле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срэ́бны, см. сярэ́браны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падшкля́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Падстаўка з ручкай для шклянкі.

Сярэбраны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блішча́к, -у́, м.

Ужыв. як частка састаўной назвы некаторых мінералаў.

Жалезны б.

Свінцовы б.

Сярэбраны б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сере́бряный в разн. знач. сярэ́браны;

сере́бряная ло́жка сярэ́браная лы́жка;

сере́бряная руда́ сярэ́браная руда́;

сере́бряный блеск мин. сярэ́браны блішча́к;

сере́бряная сва́дьба сярэ́бранае вясе́лле.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блішча́к, ‑у, м.

У выразах: жалезны блішчак, свінцовы блішчак, сярэбраны блішчак — назвы мінералаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)