СЯРЭ́БРАНЫ Іосіф Аляксандравіч (25.4.1907, г. Гарадня Чарнігаўскай вобл., Украіна — 12.8.1979),
расійскі жывапісец. Нар.маст.СССР (1977). Чл.-кар.АМСССР (1947). Вучыўся ў Ленінградскім вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1927—31). Выкладаў у Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1948—51 і з 1954). Аўтар твораў, прысвечаных Вял.Айч. вайне («Партызаны-лесгафтаўцы», 1942; «Канцэрт Ленінградскай філармоніі ў 1942 годзе», 1957), партрэтаў («Партызан В.С.Цімачоў», 1943), плакатаў («А ну, узялі!...», 1944). У партрэтах 1960—70-х г. псіхалагічнасць вобраза спалучаецца з манум. значнасцю кампазіцыі: «Партрэт кампазітара Дз.Шастаковіча» (1964), «Хірург П.Купрыяновіч» (1965), «С.Рыхтэр» (1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВАЙБО́ВІЧ (дзявочае Ксенжык) Алена Пятроўна
(н. 3.2.1966, Мінск),
бел. спартсменка (баскетбол). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1985), засл. майстар спорту СССР (1992). Чэмпіёнка XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія) у складзе зборнай каманды СНД. Чэмпіёнка свету сярод моладзі (1985). Чэмпіёнка Еўропы (1989), сярэбраны прызёр сярод моладзі (1984). Гуляла ў клубных камандах: «Гарызонт» (Мінск, 1984—92); «Алімпія» (г. Познань, Польшча, 1992—94); «Дынама» (Масква, 1994—2000). Сярэбраны прызёр Гульняў добрай волі (1990, г. Сіэтл, ЗША). Сярэбраны прызёр Сусв. універсіяды (1987). Сярэбраны прызёр Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1993). Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1989). Чэмпіёнка Расіі (1998, 1999, 2000), сярэбраны прызёр (1996). Чэмпіёнка Польшчы (1992, 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСЛА́ЎСКА (Časlavská) Вера (н. 3.5.1942, Прага),
чэшская спартсменка (спарт. гімнастыка). Абс. чэмпіёнка XVIII і XIX Алімп. гульняў (1964, Токіо — 3 залатыя медалі: мнагабор’е, апорны скачок, практыкаванні на бервяне; сярэбраны прызёр у камандным заліку; 1968, Мехіка — 4 залатыя медалі: мнагабор’е, вольныя практыкаванні, апорны скачок, практыкаванні на брусах; сярэбраны прызёр у практыкаваннях на бервяне і ў камандным заліку); сярэбраны прызёр XVII Алімп. гульняў (1960, Рым). Абс. чэмпіёнка свету (1966), чэмпіёнка свету 1962 у апорным скачку, 1966 у апорным скачку і ў камандным заліку. Абс. чэмпіёнка Еўропы (1965, 1967). Чэмпіёнка Еўропы (1959) у практыкаваннях на бервяне і сярэбраны прызёр у апорным скачку; бронз. прызёр (1961) у мнагабор’і і вольных практыкаваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЭНЭ́Ч (Comāneci) Надзя (н. 12.11.1961),
румынская спартсменка (спарт. гімнастыка). Чэмпіёнка XXI Алімп. гульняў (асабістае першынство, практыкаванні на паралельных брусах, бервяне), сярэбраны і бронз. прызёр (1976, г. Манрэаль, Канада). Чэмпіёнка свету (1978, 1979); чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве, апорным скачку, практыкаваннях на паралельных брусах і бервяне, сярэбраны прызёр у вольных практыкаваннях (1975), у асабістым першынстве, практыкаваннях на паралельных брусах, сярэбраны прызёр у апорным скачку (1977), у асабістым першынстве (1979). З 1989 пастаянна жыве ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕДЗЯ́РАЎ Аляксандр Пятровіч (н. 24.12.1947, в. Янглічы Канашскага р-на, Чувашыя),
бел. спартсмен (стралк. спорт). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1971). Засл. майстар спорту СССР (1973). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1977). З 1972 інструктар Спартклуба БВА. Сярэбраны прызёр XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада) у асабістым першынстве. Перамогі на чэмпіянатах свету: 1973 (г. Мельбурн, Аўстралія) — 2 залатыя медалі ў камандным, залаты і сярэбраны — у асабістым першынствах; 1974 (г. Тун, Швейцарыя) — 2 залатыя медалі ў камандным, сярэбраны ў асабістым першынствах, 2 залатыя медалі ў камандным першынстве 1975 (г. Мюнхен, Германія), 1979 (г. Лінц, Аўстрыя). Перамогі на чэмпіянатах Еўропы: 1973 (г. Доргмунд, Германія) — залаты медаль у камандным першынстве; 1977 (Бухарэст) — залаты медаль у камандным і сярэбраны ў асабістым першынствах; 1978 (г. Зуль, Германія) — залаты медаль у камандным і бронз. ў асабістым першынствах; 1979 (г. Грац, Аўстрыя) — сярэбраны медаль у асабістым першынстве; 1980 (Осла) — залатыя медалі ў камандным і асабістым першынствах. Чэмпіён СССР у асабістым (1972—74) і камандным (1978) першынствах. Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. Рэкардсмен свету, Еўропы, СССР. Усе перамогі атрыманы ў практыкаванні «Бягучы дзік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАМЫ́ГІНА Святлана Вячаславаўна (н. 5.4.1965, г. Екацярынбург, Расія),
бел. спартсменка (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1991). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Скончыла Бел.політэхн.ін-т (1987). Сярэбраны прызёр XVII зімовых Алімп. гульняў (1994, г. Лілехамер, Нарвегія) на дыстанцыі 7,5 км. Чэмпіёнка свету на розных дыстанцыях (1990, 1991, 1994), сярэбраны і бронз. прызёр (1993); пераможца летняга чэмпіянату свету (1997, 1998), бронз. прызёр (1999). Чэмпіёнка Еўропы (1995), сярэбраны (2000) і бронз. прызёр (1996). Чэмпіёнка СССР (1989). Чэмпіёнка Беларусі (1989—2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКА́НЧЫКАЎ Аляксей Уладзіміравіч (30.7.1940, г.п. Ягаднае Магаданскай вобл., Расія — 29.1.1972),
бел. спартсмен (фехтаванне на шпагах). Засл. майстар спорту СССР (1966). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1962). Сярэбраны прызёр XIX Алімп. гульняў (1968, Мехіка) у камандным першынстве. Чэмпіён свету ў асабістым (1966, Масква; 1967, г. Манрэаль, Канада; 1970, Анкара) і камандным (1967, Манрэаль; 1969, Гавана) першынстве. Сярэбраны (1966, Масква; 1971, Вена) і бронзавы (1962, Буэнас-Айрэс; 1965, Парыж) прызёр чэмпіянатаў свету ў камандным першынстве, сярэбраны (1969) прызёр у асабістым першынстве. Чэмпіён СССР (1969, 1971) у асабістым першынстве. Лепшы шпажыст свету (1969).