ЯНО́ВІЧ Сакрат (н. 4.9.1936, Крынкі Беластоцкага ваяв., Польшча),
бел. пісьменнік. Скончыў Беластоцкі настаўніцкі ін-т (1962), Варшаўскі ун-т (1973). Адзін з заснавальнікаў Бел. незалежнага выд-ва (1981—87). З 1990 старшыня партыі Бел. дэмакратычнае аб’яднанне. Друкуецца з 1956. Піша на бел. і польскай мовах. Аповесць «Сярэбраны яздок» (1975) пра К.Каліноўскага. Аповесць «Самасей» (1979) пра духоўную трагедыю вяскоўца ў горадзе. Аўтар кн. аповесцей і апавяданняў «Загоны» (1969), «Самасей» (1992), «Доўгая смерць Крынак» (1993), эсэ «Думкі пра аўтаномію» (1981), «Беларусь, Беларусь» (1987), камедыі «Не пашанцавала» (1978), літ.-знаўчых прац і крытычных артыкулаў пра творчасць бел. пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы, эсэ пра польска-бел. сувязі і інш. Яго проза вызначаецца філасафічнасцю, глыбокім псіхалагізмам. Перакладае з бел. мовы на польскую.
Тв.:
Праваслаўная Царква ў Беластоцкім Краі і беларуская мова ў ёй. Нью-Ёрк, 1984;
Dolina pełna losu. Białystok, 1993;
Terra incognita: Białoruś. Białystok, 1993;
Лістоўе—Listowie. Białystok, 1995;
Сцяна. Мн., 1997;
Запісы веку. Беласток, 1999;
Не жаль перажытага. Беласток, 2002.
А.В.Мальдзіс.
т. 18, кн. 1, с. 274
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)