амерыканскі хімік-арганік. Скончыў тэхн.ун-т у Будапешце. З 1957 у Канадзе, з 1964 у ЗША. З 1965 праф.Зах. рэзервовага ун-та (г. Кліўленд), з 1977 ва ун-це Паўд. Караліны (г. Лос-Анджэлес). Навук. працы па хіміі карбкатыёнаў, даследаванні механізму хім. рэакцый. Вынайшаў метад атрымання стабільных карбкатыёнаў з дапамогай звышкіслот. Атрымаў трохвалентныя карбкатыёны («карбеніевыя» іоны — вытворныя CH+3), даследаваў іх структуру, уласцівасці і рэакцыйную здольнасць. Нобелеўскаяпрэмія 1994.
англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1954), Нац.АН ЗША (1970), Амер. акадэміі мастацтваў і навук і Аўстр.АН (1963). Скончыў Венскі ун-т (1936). У 1936 эмігрыраваў у Вялікабрытанію. Д-р філасофіі Кембрыджскага ун-та (1940). З 1947 кіраўнік групы малекулярнай біялогіі, у 1962—79 заг. лабараторыі Кембрыджскага ун-та. Навук. працы па структуры бялкоў. Удасканаліў метад рэнтгенаструктурнага аналізу, расшыфраваў прасторавую будову малекулы гемаглабіну. Нобелеўскаяпрэмія 1962 (разам з Дж.К.Кендру).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́РСАН (Pearson) Лестэр Боўлс (23.4.1897, г. Таронта, Канада — 27.12.1972),
дзярж. дзеяч Канады. Вучыўся ў юрыд. школе ў Таронта (1919) і Оксфардскім ун-це (1923, 1925). У 1928—48 на дыпламат. службе. З 1948 чл. парламента. У 1948—57 міністр замежных спраў. За ўдзел ва ўрэгуляванні ўзбр. канфлікту 1956 вакол нацыяналізацыі Егіптам Суэцкага канала прысуджана Нобелеўскаяпрэмія міру 1957. У 1958—68 лідэр Ліберальнай партыі. У 1963—68 прэм’ер-міністр. Заключыў пагадненне з ЗША аб размяшчэнні на тэр. Канады амер. ядзернай зброі (1963).
аргенцінскі дзярж. дзеяч. Скончыў ун-т Буэнас-Айрэса (1903). Прафесар. З 1908 дэпутат парламента Аргенціны. З 1915 міністр юстыцыі і грамадз. адукацыі, у 1932—38 міністр замежных спраў. 3.8.1932 у сваёй міністэрскай дэкларацыі сфармуляваў прынцыпы міжнар. адносін, якія былі пакладзены ў аснову Сааведра Ламаса пакта 1933. У 1935 выконваў ролю пасрэдніка ў мірным урэгуляванні ўзбр. канфлікту паміж Парагваем і Балівіяй. У 1941—43 прэзідэнт ун-та Буэнас-Айрэса. Нобелеўскаяпрэмія міру 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́МНЕР (Sumner) Джэймс Бэтчэлер (19.11.1887, г. Кантан, штат Масачусетс, ЗША — 12.8.1955),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі мастацтваў і навук.Д-р філасофіі (1914). Скончыў Гарвардскі ун-т (1910). З 1914 у Корнелскім ун-це (з 1929 праф., з 1947 дырэктар лабараторыі). Навук. працы па прэпаратыўнай хіміі бялкоў і ферментаў. Адкрыў (1926) фермент урэазу, які каталізуе расшчапленне мачавіны, вылучыў яго ў крышт. форме; паказаў бялковую прыроду ферментаў. Нобелеўскаяпрэмія 1946 (разам з Дж.Х.Нортрапам і У.М.Стэнлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕ́РЫ (Sperry) Роджэр Уолкат (20.8.1913, г. Хартфард, штат Канектыкут, ЗША — 1994),
амерыканскі псіхолаг і нейрафізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША (1960), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1963), Лонданскага каралеўскага т-ва, Папскай акадэміі, замежны чл.Рас.АН (1988). Скончыў Оберлін-каледж (1937). З 1941 у Гарвардскім, з 1946 у Чыкагскім, з 1954 у Каліфарнійскім тэхнал. ун-тах. Навук. працы па нейрафізіял. зроку, функцыян. спецыялізацыі паўшар’яў галаўнога мозга чалавека. Нобелеўскаяпрэмія 1981 (разам з Д.Х.Х’юбелам і Т.Н.Візелам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНА́КА (Tanaka) Каічы (н. 3.8.1959, г. Таяма, Японія),
японскі інжынер-даследчык. Скончыў ун-т Тахоку ў г. Сендай (1983). З 1983 у карпарацыі «Шымадзу». Навук. працы па праблемах іанізацыі малекул і абсталявання для мас-спектраметрыі. Прапанаваў новую методыку выпарэння і іанізацыі асобных малекул шляхам кропкавага нагрэву бялковага рэчыва ці яго раствору лазернымі імпульсамі (у сааўт.; 1987). Распрацаваў метады мас-спектраметрыі для ідэнтыфікацыі і структурнага аналізу біял. макрамалекул ДНК і бялкоў. Нобелеўскаяпрэмія 2002 (з К.Вютрыхам і Дж.Б.Фенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЛЕР (Weller) Томас Хакл (н. 15.6.1915, г. Ан-Арбар, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Чл.Нац.АН ЗША Скончыў Мічыганскі ун-т (1936), Гарвардскую мед. школу (1940). З 1940 у дзіцячым шпіталі г. Бостан, з 1954 праф. у Гарвардскай мед. школе. Навук. працы па вывучэнні метадаў культуры тканак. Распрацаваў метад культывавання віруса поліміэліту, што спрыяла атрыманню вакцын для эфектыўнай прафілактыкі захворвання. Вылучыў цытамегалавірус (1955), вірус, што выклікае краснуху (1962). Нобелеўскаяпрэмія 1954 (разам з Ф.Ч.Робінсам і Дж.Ф.Эндэрсам).
нямецкі вучоны ў галіне ўралогіі і хірургіі. Скончыў ун-т Ф.Вільгельма ў Берліне (1928). З 1929 у клініцы г. Эберсвальдэ, з 1932 у бальніцы Р.Вірхава, з 1956 праф. ун-та імя Гутэнберга (г. Майнц), з 1964 у Мед. акадэміі, адначасова ва ун-це (да 1970) г. Дзюсельдорф. Распрацаваў метад катэтарызацыі сэрца, выпрабаваў яго на сабе (правёў зонд праз локцевую вену ў правае перадсэрдзе). Нобелеўскаяпрэмія 1956 (з А.Ф.Курнанам і Дз.Рычардсам).
амерыканскі фізік і радыёастраном. Скончыў Масачусецкі ун-т (1975). З 1975 у Нац. радыёастр. абсерваторыі. З 1977 у Прынстанскай лабараторыі фізікі плазмы. Навук. працы па радыёастраноміі, камп’ютэрным мадэліраванні паводзін высокатэмпературнай плазмы ва ўстаноўках для кантралюемага тэрмаядз. сінтэзу. Адкрыў першы падвойны пульсар (з Дж.Тэйларам, 1974; радыётэлескоп абсерваторыі каля г. Арэсіба, Пуэрта-Рыка). Нобелеўскаяпрэмія 1993 (з Тэйларам).
Тв.:
Рус.пер. — Открытие двойного пульсара // Успехи физ. наук. 1994. Т. 164, №7.