СПЕ́РЫ (Sperry) Роджэр Уолкат (20.8.1913, г. Хартфард, штат Канектыкут, ЗША — 1994),

амерыканскі псіхолаг і нейрафізіёлаг. Чл. Нац. АН ЗША (1960), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1963), Лонданскага каралеўскага т-ва, Папскай акадэміі, замежны чл. Рас. АН (1988). Скончыў Оберлін-каледж (1937). З 1941 у Гарвардскім, з 1946 у Чыкагскім, з 1954 у Каліфарнійскім тэхнал. ун-тах. Навук. працы па нейрафізіял. зроку, функцыян. спецыялізацыі паўшар’яў галаўнога мозга чалавека. Нобелеўская прэмія 1981 (разам з Д.​Х.​Х’юбелам і Т.​Н.​Візелам).

Р.У.Сперы.

т. 15, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)