СА́МНЕР ((Sumner) Джэймс Бэтчэлер) (19.11.1887, г. Кантан, штат Масачусетс, ЗША — 12.8.1955),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі мастацтваў і навук.Д-р філасофіі (1914). Скончыў Гарвардскі ун-т (1910). З 1914 у Корнелскім ун-це (з 1929 праф., з 1947 дырэктар лабараторыі). Навук. працы па прэпаратыўнай хіміі бялкоў і ферментаў. Адкрыў (1926) фермент урэазу, які каталізуе расшчапленне мачавіны, вылучыў яго ў крышт. форме; паказаў бялковую прыроду ферментаў. Нобелеўская прэмія 1946 (разам з Дж.Х.Нортрапам і У.М.Стэнлі).