УЭ́ЛЕР (Weller) Томас Хакл (н. 15.6.1915, г. Ан-Арбар, ЗША),

амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Чл. Нац. АН ЗША Скончыў Мічыганскі ун-т (1936), Гарвардскую мед. школу (1940). З 1940 у дзіцячым шпіталі г. Бостан, з 1954 праф. у Гарвардскай мед. школе. Навук. працы па вывучэнні метадаў культуры тканак. Распрацаваў метад культывавання віруса поліміэліту, што спрыяла атрыманню вакцын для эфектыўнай прафілактыкі захворвання. Вылучыў цытамегалавірус (1955), вірус, што выклікае краснуху (1962). Нобелеўская прэмія 1954 (разам з Ф.Ч.Робінсам і Дж.Ф.Эндэрсам).

В.​Ф.​Ермакоў.

Т.Х.Уэлер.

т. 16, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)