АБАБУ́РКА Мікалай Васілевіч (н. 15.5.1941, в. Морач Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел.мовазнавец. Д-рфілал.н. (2002). Праф. (1993). Скончыў БДУ (1966). Настаўнічаў. З 1970 у Магілёўскім ун-це (у 1973—83 заг. кафедры). Даследуе мову маст. л-ры, лексіку бел.літ. і дыялектнай мовы, стылістыку, культуру мовы, пытанні параўнальнай граматыкі моў, тэрміналогію. Аўтар кн. «Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў: Кароткі слоўнік-даведнік» (1979), «Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры» (1981), «Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны» (1981, у сааўт.), «Беларускае слова і яго вывучэнне» (1986), «Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры» (1987), «Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў» (1992), «Культура беларускай мовы» (1994), «Слоўнік-даведнік асноўных лінгвістычных і тэксталагічных тэрмінаў» (1998), «Станаўленне і развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры» (2000), навуч. дапаможнікаў і інш. Піша апавяданні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАША́НЕЦ Аляксандр Аляксандравіч (н. 23.11.1954, в. Жураўцы Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел.мовазнавец. Д-рфілал.н. (2001), праф. (2003). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це мовазнаўства Нац.АН Беларусі (з 1989 нам. дырэктара, з 2003 в.а. дырэктара). З 1998 адначасова заг. кафедры Ін-та падрыхтоўкі навук. кадраў Нац.АН Беларусі. Даследуе пытанні бел. і рус. словаўтварэння, супастаўляльнай і сац. лінгвістыкі. Сааўтар кн. «Руская мова ў Беларусі» (1985), «Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі» (1987), «Грамадства — мова — палітыка» (1988), «Супастаўляльнае апісанне рускай і беларускай моў: Марфалогія» (1990), «Культура рускай мовы ў пытаннях і адказах» (1996), «Беларуская мова» (1998), «Тыпалогія двухмоўя і шматмоўя ў Беларусі» (1999), «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» (2000), «Параўнанне сістэм і функцыянавання сучасных славянскіх моў. Словаўтварэнне/Намінацыя» (2003) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЎЦО́Ў Васіль Іванавіч (н. 4.1.1952, г.п. Стрэшын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.мовазнавец і паэт.Чл.-кар.Бел. акадэміі адукацыі (1999). Д-рфілал.н. (2003), праф. (1993). Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1973). Настаўнічаў. З 1978 у Магілёўскім ун-це (з 1983 заг. кафедры). Даследуе сінтаксіс сучаснай бел. і рус. моў, лінгвістыку тэксту, тэарэт. лінгвістыку, бел. дыялектную анамастыку, бел. тэрміналогію, методыку выкладання бел. мовы і інш. Аўтар манаграфіі «Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі» (2002), навуч. дапаможнікаў, у т. л. «Сінтаксіс беларускай і рускай моў: Дыскусійныя пытанні» (2001). Сааўтар кн. «Уводзіны ў мовазнаўства» (1987), «Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні» (1998), «Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны» (2000), біябібліягр. даведніка «Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова: Агульнае і славянскае мовазнаўства (1930—2001)» (2002) і інш. Выдаў кнігі паэзіі «Сутонне» (1995) і «Долягляд» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЕШАЎ Іван Якаўлевіч (н. 23.10. 1924, в. Іскозы Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.мовазнавец. Д-рфілал.н. (1985), праф. (1987). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1959). Настаўнічаў. З 1971 выкладае ў Гродзенскім ун-це. Даследуе фразеалогію, мову маст. л-ры, культуру мовы і маўлення. Аўтар прац «Фразеалогія ў творах К.Крапівы» (1976), «Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора» (1981), «Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы» (1984), «Прыказкі як моўныя адзінкі і іх стылістычнае выкарыстанне» (1995, з М.А.Якалцэвіч). Складальнік «Фразеалагічнага слоўніка для сярэдняй школы» (1973, з Н.В.Гаўрош і Ф.М.Янкоўскім), «Этымалагічнага слоўніка фразеалагізмаў» (ч. 1—2, 1981—93), слоўніка «З народнай фразеалогіі» (1991), «Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—2, 1993), «Слоўніка беларускіх прыказак» (1996, з Якалцэвіч), вучэбных дапаможнікаў.
Тв.:
Моўныя самацветы. Мн., 1985; Асновы культуры мовы і стылістыкі. Мн., 1989; Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. Мн., 1998; У слоўнікавую скарбонку. Гродна, 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯПУНО́Ў Барыс Міхайлавіч (6.8.1862, с. Балабонава Ніжагародскай вобл., Расія — 22.2.1943),
расійскі мовазнавец-славіст. Акад.АНСССР (1923; чл.-кар. 1907), Польскай АН (1930), чл.-кар. Балгарскай (1932) і Чэшскай (1934) АН. Брат А.М.Ляпунова і С.М.Ляпунова. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1885). Вучань В.Ягіча. Выкладаў з 1892 у Харкаўскім, з 1900 у Новарасійскім ун-тах. Праф. ун-таў у Адэсе (1903—23), Ленінградзе (1924—29). Належаў да лінгвістычнай школы П.Фартунатава. Працы па гісторыі праслав. мовы, параўнальнай фанетыцы і граматыцы, гісторыі і этымалогіі слав. моў: «Даследаванне пра мову сінадальнага спіса 1-га Наўгародскага летапісу» (вып. 1, 1899), «Формы скланення ў стараславянскай мове» (1905), літаграфаваны курс лекцый па параўнальнай фанетыцы слав. моў (1913—14) і інш. Аўтар нарысаў пра дзейнасць рус. і замежных філолагаў-славістаў канца 19—1-й пал. 20 ст. (Я.Карскага, Ф.Пастрнека, А.Патабні, М.Фасмера, А.Шахматава, Л.Шчэрбы, Ягіча і інш.).
польскі мовазнавец. Д-ргуманіт.н. (1974), д-ргуманіт.н. у галіне слав. мовазнаўства (1991), праф. (1998). Скончыла Варшаўскі ун-т (1956). З 1953 працавала ў Польска-сав. ін-це ў Варшаве. З 1957 у Ін-це славістыкі Польск. АН (з 1992 заг. аддзела бел. мовы). Даследуе лексікаграфію, грамат. сістэму мовы, дыялекталогію польскаўсходнеслав. пагранічча. Сааўтар «Вялікага руска-польскага слоўніка» (т. 1—2, 1970; 3-е выд. 1986—87), лексічнага «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 5—7, 1995—99), працы «Тэксты польскіх гаворак з рэгіёна даўніх паўночна-ўсходніх крэсаў» (1996) і інш. Вывучала мову і побыт старавераў, якія жывуць на тэр. Польшчы («Слоўнік гаворкі старавераў, якія жывуць у Польшчы», 1980, з І.Грэк-Пабіс; «Сінтаксічныя функцыі інфінітыва ў пскоўскай гаворцы і ў гаворцы расіян-старавераў, якія жывуць у Польшчы», 1982, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЖАГАЎ Сяргей Іванавіч (22.9.1900, пас. Каменнае Цвярской вобл., Расія — 15.12.1964),
расійскі мовазнавец, лексікограф. Д-рфілал.н. (1953), праф. (1961). Скончыў Ленінградскі ун-т (1926). Вучань В.У.Вінаградава і Л.У.Шчэрбы. З 1952 у Ін-це рус. мовы АНСССР. Выкладаў у маскоўскіх ун-це, пед. ін-це, ін-це філасофіі, л-ры і мастацтва, на Вышэйшых курсах мастацтвазнаўства пры Ін-це гісторыі мастацтваў у Ленінградзе і інш.Асн. працы па лексікалогіі, лексікаграфіі, гісторыі рус.літ.-мовы, праблемах культуры мовы, сацыялінгвістыцы, мове твораў пісьменнікаў. Адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка рускай мовы» (пад рэд. Дз.М.Ушакова, т. 1—4, 1935—40). Аўтар «Слоўніка рускай мовы» (1949, 23-е выд. 1991; з 1992 «Тлумачальны слоўнік рускай мовы» Ожагава і Н.Ю.Шведавай; 4-е выд. 1998). Рэдактар «Арфаграфічнага слоўніка рускай мовы» (1956), слоўнікаў-даведнікаў «Рускае літаратурнае вымаўленне і націск» (1955), «Правільнасць рускай мовы» (1962) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯКА́РСКІ Эдуард Карлавіч (25.10.1858, в. Пятровічы Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. —29.6.1934),
расійскі этнограф, географ, мовазнавец, фалькларыст. Чл.-кар. (1927), ганаровы акад. (1931) АНСССР. Вучыўся ў Мінскай, Мазырскай і Чарнігаўскай гімназіях, Харкаўскім вет. ін-це (1877—88). За ўдзел у народніцкім руху арыштаваны (1879) і сасланы ў Якуцію. Удзельнік экспедыцый Усх.-Сібірскага аддзялення Рус.геагр.т-ва (РГТ, 1894—96) і Аяна-Нельканскай (1903). З 1905 працаваў у музеях Пецярбурга, з 1911 у Музеі антрапалогіі і этнаграфіі Рас.АН, з 1914 сакратар этнагр. аддзела РГТ, у апошнія гады жыцця ў у Ін-це усходазнаўства АНСССР. Аўтар артыкулаў па геаграфіі, этнаграфіі, лінгвістыцы і фальклору якутаў і тунгусаў. Асн. праца — «Слоўнік якуцкай мовы» (вып. 1—13, 1907—30; у сааўт.).
Літ.:
Э.К.Пекарский: (К 100 летию со дня рождения). Якутск, 1958;
Грыцкевіч В. Эдуард Пякарскі: Біягр. нарыс. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРТУНА́ТАЎ Піліп Фёдаравіч (14.1.1848, г. Волагда, Расія — 3.10.1914),
рускі мовазнавец. Акад. Пецярбургскай АН (1898). Скончыў Маскоўскі ун-т (1868), у 1876—1902 праф. гэтага ун-та. Заснавальнік маскоўскай лінгвістычнай школы. Гал. кірунак даследаванняў — параўнальна-гіст. граматыка і акцэнталогія індаеўрапейскіх моў (пераважна слав. і балт.). Вызначыў (адначасова з Ф. дэ Сасюрам) характар націску і інтанацыі слова ў балт. мовах у суадносінах з аналагічнымі з’явамі ў слав. мовах (закон Фартунатава — дэ Сасюра; «Пра націск і працягласць у балтыйскіх мовах», 1895). Адкрыў існаванне трох насавых галосных у індаеўрап. прамове, галосны «э насавое» ў стараслав. і стараж.-рус. мовах і інш. На аснове тэорыі формы слова пабудаваў асобую марфал. класіфікацыю моў. Вывучаў санскрыт («Індаеўрапейскія плаўныя зычныя ў старажытнаіндыйскай мове», 1896), даследаваў слав. помнікі і графіку («Склад Астрамірава Евангелля», 1908; «Аб паходжанні глаголіцы», 1913), рэдагаваў серыю стараслав. помнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЗУ́К Пётр Апанасавіч (14.7.1891, в. Цярноўка, Малдова — 7.10.1943),
бел.мовазнавец. Д-рфілал.н. (1924), праф. (1925). Скончыў Адэскі ун-т (1916). У 1926—30 заг. дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта (з 1929 АН Беларусі), у 1931—33 дырэктар Ін-та мовазнаўства АН Беларусі і заг. кафедры ў Бел. вышэйшым пед. ін-це. У 1934 арыштаваны, высланы ў Волагду. Даследаваў праблемы праслав. мовы і ўтварэння асобных моўных груп эпохі праслав. адзінства («Погляды акадэміка Шахматава на дагістарычныя лёсы славянства», 1918—21; «Становішча беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў», 1927, і інш.), пытанні агульнага і параўнальна-гіст. мовазнаўства («Асноўныя пытанні мовазнаўства», 1926). Вывучаў мову помнікаў стараж.-сербскага пісьменства, узаемасувязі паміж укр. і бел. мовамі («Узаемаадносіны паміж украінскай і беларускай мовамі», 1926), дыялекты бел. мовы, станаўленне яе літ. нормаў. Аўтар першага дыялекталагічнага атласа бел. мовы «Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі» (1928).