РАГАЎЦО́Ў Васіль Іванавіч (н. 4.1.1952, г.п. Стрэшын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мовазнавец і паэт. Чл.-кар. Бел. акадэміі адукацыі (1999). Д-р філал. н. (2003), праф. (1993). Скончыў Мазырскі пед. ін-т (1973). Настаўнічаў. З 1978 у Магілёўскім ун-це (з 1983 заг. кафедры). Даследуе сінтаксіс сучаснай бел. і рус. моў, лінгвістыку тэксту, тэарэт. лінгвістыку, бел. дыялектную анамастыку, бел. тэрміналогію, методыку выкладання бел. мовы і інш. Аўтар манаграфіі «Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі» (2002), навуч. дапаможнікаў, у т. л. «Сінтаксіс беларускай і рускай моў: Дыскусійныя пытанні» (2001). Сааўтар кн. «Уводзіны ў мовазнаўства» (1987), «Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні» (1998), «Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны» (2000), біябібліягр. даведніка «Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова: Агульнае і славянскае мовазнаўства (1930—2001)» (2002) і інш. Выдаў кнігі паэзіі «Сутонне» (1995) і «Долягляд» (1998).
т. 18, кн. 1, с. 442
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)