МІНКЕ́ВІЧ (Франц Адольфавіч) (1.8.1904, г. Мінск — 17.1.1988),
Герой Сав. Саюза (1942). Скончыў Маскоўскую артыл. школу (1930), Харкаўскую школу марскіх лётчыкаў-назіральнікаў (1933). У Чырв. Арміі з 1924. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Штурман далёкабамбардзіровачнага авіяпалка маёр М. зрабіў 97 баявых вылетаў, у т. л. са студз. 1942 удзельнічаў у налётах на Берлін, у маі 1942 група бамбардзіроўшчыкаў на чале з ім бамбіла ваен. аб’екты і чыг. станцыі ў акупіраваным Мінску. Да 1947 у Сав. Арміі, да 1962 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎША́РАЎ (Іван Акімавіч) (28.10.1911, в. Глыбоцкае Гомельскага р-на),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Беліцкі с.-г. тэхнікум (1936), Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў і лётчыкаў-назіральнікаў (1937), Ваенна-паветр. акадэмію (1944). У Сав. Арміі з 1936. Удзельнічаў у баях на р. Халхін-Гол у 1939, у сав.-фінл. вайне 1939—40. У Вял. Айч вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Ленінградскім, 1-м Бел. франтах, штурман эскадрыллі блізкабамбардзіровачнага авіяпалка, нач. штаба авіяпалка. Лейтэнант К. зрабіў 157 баявых вылетаў, вызначыўся ў час паветр. разведкі ў снеж. 1941 пад Ленінградам. З 1961 у запасе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЯНДЗО́Ў (Рыгор Васілевіч) (н. 23.4.1916, в. Рэчкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Гомельскі заатэхнікум (1937), Краснадарскае ваен.авіяц. вучылішча (1940), 1-ю Разанскую вышэйшую ваен. школу штурманаў і лётчыкаў авіяцыі далёкага дзеяння (1942), Краснадарскую вышэйшую афіцэрскую авіяц. школу (1952). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, штурман бамбардзіровачнай эскадрыллі авіяцыі далёкага дзеяння. Удзельнік абароны Масквы, Сталінградскай бітвы, прарыву блакады Ленінграда, Бел. аперацыі 1944, баёў на Украіне, у Прыбалтыцы і Польшчы, штурму Берліна; зрабіў 255 баявых вылетаў, з іх 24 да партызан Беларусі. Да 1963 у Сав. Арміі, да 1973 на адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЫН (Антон Іосіфавіч) (28.9.1910, в. Шпількі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 22.10.1962),
Герой Сав. Саюза (1954), контр-адмірал (1951). Скончыў ваенна-марское вучылішча імя Фрунзе (1932), Ваенна-марскую акадэмію імя Варашылава (1948). У ВМФ з 1928. У 1935—40 штурман дывізіёна падводных лодак, камандзір падводнай лодкі, эскадранага мінаносца. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўн. флоце, камандзір дывізіёна эскадраных мінаносцаў; толькі з 1944 удзельнічаў у 18 баявых аперацыях, суправаджаў 95 транспартаў, камандаваў 10 аперацыямі па канваіраванні саюзных транспартаў і аперацыямі па пошуку падводных лодак ворага. З 1949 нач. штаба і камандзір злучэння караблёў, нач. кафедры Ваенна-марской акадэміі імя Варашылава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬМАН (Паліна Уладзіміраўна) (н. 24.10.1919, г. Бярдзічаў, Украіна),
Герой Сав. Саюза (1946). З 1920 жыла ў Гомелі. Скончыла 3 курсы Маскоўскага ун-та (1941), курсы штурманаў (1942), Ваен.ін-т замежных моў (1951). З кастр. 1941 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўд., Паўн.-Каўказскім (у Асобнай Прыморскай арміі), на 4-м Укр. і 2-м Бел. франтах: штурман, нач. сувязі эскадрыллі 46-га Таманскага жаночага авіяпалка начных бамбардзіроўшчыкаў. Удзельніца абароны Каўказа, вызвалення Кубані, Крыма, Беларусі, Польшчы, баёў у Германіі. Зрабіла 860 баявых вылетаў. Да 1957 у Сав. Арміі. У 1959—79 на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Ігнат Ігнатавіч) (15.2.1917, в.Вял. Прусы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 8.6.1962),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Сталінградскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1939), Ваен.-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з ліст. 1941 на Зах., 1-м і 4-м Укр. франтах: штурман, камандзір эскадрыллі, нам. камандзіра штурмавога авіяпалка. Зрабіў 120 баявых вылетаў, у т. л. 48 у тыл ворага, каб даставіць боепрыпасы акружаным каля Вязьмы сав. воінам і вывезці параненых. Знішчыў 15 танкаў, 80 аўтамашын, 30 чыг. вагонаў, 20 пунктаў зенітнай артылерыі. Да 1960 у Сав. Арміі, палкоўнік. На радзіме помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНА́Ч (Сцяпан Андрэевіч) (10.11.1918, в. Клінок Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 6.2.1991),
Герой Сав. Саюза (1944). Ген.-м. авіяцыі (1957). Скончыў Мінскі аэраклуб (1938), Адэскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1940), Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы (1949), Ваен. акадэмію Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 22.6.1941 на Паўд., Крымскім, Закаўказскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: камандзір звяна, эскадрыллі, штурман палка, нам. камандзіра, камандзір знішчальнага авіяпалка. Удзельнік абароны Севастопаля, баёў у Крыме, на Каўказе, Белгарадска-Харкаўскай аперацыі, баёў на Украіне, у Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі, штурму Берліна. Зрабіў 346 баявых вылетаў, удзельнічаў у 84 паветр. баях, збіў 16 варожых самалётаў. Да 1973 у Сав. Арміі.